Перайсці да зместу

Веснапесьні (1929)/На турэмнай глебе сьмягнуць…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Родзяцца, творацца новыя дні…) ⁂ (На турэмнай глебе сьмягнуць…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
⁂ (Цэлую зімачку буду чакаць…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: На турэмнай глебе сьмягнуць…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗               ∗

На турэмнай глебе сьмягнуць
Краскі-кветкі маладыя…
Яны сонца, сьвету прагнуць,
Просяць росы веснавыя…

Сьмягну й я ў турме, як краскі,
Жду, калі ўжо пабяжыць
Кроў з грудзей, што просяць ласкі,
Што жадаюць, прагнуць жыць.

1928 г.