Веснапесьні (1929)/У майскі вечар

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Мінуўшчына У майскі вечар
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
У маі
Іншыя публікацыі гэтага твора: У майскі вечар.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У МАЙСКІ ВЕЧАР.

Майскі вечар… Мястовыя вуліцы
Электрычнасьцю яркай залітыя…
Ціха лісьцё да ваконьня туліцца,
Быццам казкі шапоча забытыя…

Там на вуліцах рух нясьціхаючай
Людзкай хвалі ля вокан, ля сьцен…
Я хачу ухапіць, разважаючы,
Яе рытму прысьпешнага сэнс.

1927 г.