Веснапесьні (1929)/Сіняе, сіняе неба…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Я гляджу на сьвет вачыма паэта…) ⁂ (Сіняе, сіняе неба…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
⁂ (Часамі ў душы маёй дзіўнай мэлёдыяй…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сіняе, сіняе неба…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗               ∗

Сіняе, сіняе неба,
Хмарак кудравенькіх раць.
Радасьцю поўныя грудзі —
Я хачу вершы ствараць.
Зьнекуль, здалёк, у прасторы
Прагрыміць гулкі гул…
Зноў шумам места я хворы,
Быццам сомнабул,
Бачу я Вільні завулкі
У зьзяючых іскрах сьвятла…
Я часта рабіў там прагулкі,
Шукаючы сэнсу жыцьця.
Сьняцца мне бледныя твары
З адбіткам штодзенных клапот…
Газэтчыкі… крамы… тавары
І брудны рабочы капот.

1927 г.