Перайсці да зместу

Веснапесьні (1929)/Плёскае, пеніць вазёрная роўня…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Жнеі ⁂ (Плёскае, пеніць вазёрная роўня…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
⁂ (Ліпкі сьнег сярэбраным роем…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Плёскае, пеніць вазёрная роўня…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗               ∗

Плёскае, пеніць вазёрная роўня
Ў дрэме салодкай ківае чарот…
Імчымся на лодцы да далі чароўнай
Пад ціхія казкі гамонячых вод…
Істужкай сярэбранай востраў імгліцца.
Чуюцца сьмехі і плача гармонь…
О, старана! Сэрцу люба маліцца
Тваім безьбярэжжам, тваім берагом…

1928 г.