Веснапесьні (1929)/Ліпкі сьнег сярэбраным роем…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Плёскае, пеніць вазёрная роўня…) ⁂ (Ліпкі сьнег сярэбраным роем…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
⁂ (На двары марозы лютыя…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ліпкі сьнег сярэбраным роем…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗               ∗

Ліпкі сьнег сярэбраным роем
Мільгаціць у ваччу;
Аб вясьняным сонцы мрою,
Усё лятучу…
І хоць пышна з дрэваў кісьці
Сьнежныя лятуць…
Сэрца тужыць, як калісьці,
Хоча штось вярнуць…

1928 г.