Перайсці да зместу

Веснапесьні (1929)/На двары марозы лютыя…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Ліпкі сьнег сярэбраным роем…) ⁂ (На двары марозы лютыя…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
⁂ (Праз сьнежную муць льлецца месяц-жаўток…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: На двары марозы лютыя…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗               ∗

На двары марозы лютыя,
У паветры водзьвінь бом…
На шляху бярозы ўкутаны
У даўгі, салодкі сон…
О ў дрэме амярцьвелыя
Сьняць чароўна, цудна сны,
Калі іншай бельлю белыя
Сонцу кланялісь яны…

1928 г.