Перайсці да зместу

Веснавы санэт

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Веснавы санэт
верш
Аўтар: Уільям Шэкспір
Арыгінальная назва: en:Shakespeare's Sonnets (1883)/Sonnet 98
Пераклад: Казімір Сваяк
Крыніца: Сваяк, К. Выбраныя творы / Казімір Сваяк; Мінск: Кніга збор, 2010. — 472 с. - с. 128

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Вясною светлай, у месяцы краскаў,
Быў я далёка ад цябе загнаны…
Сварог агнёвы, для зямелькі ласкаў,
Вёў дзіўны гулі, ад вяселля п’яны;

А птушкі йгралі. — Але ад спеваў,
Ад кветкі майскай так зманнага паху,
Ад шуму рэчкі, ад ветру павеваў —
Быў я далёкі, поўны жальбы й жаху.

Белая шата княгіні лілеі,
Ані пурпура ражанага цвету,
Ні далікатнасць кволай архідэі —

Не цешыць шчасцем журлівага вока,
Бо без цябе я згубіў сваю мэту,
Блізкі мне краскі — Ты, кветка, далёка!

1925