Перайсці да зместу

Вершы (Трус, 1925)/Хараство прыроды/Вее вецер

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ой, люблю Вее вецер
Верш
Аўтар: Паўлюк Трус
1925 год
Васеньняе
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вее вецер… (Трус).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЕЕ ВЕЦЕР…

Вее вецер,
ды з-за гаю —
Вецер на даліну.
Над ракою нагінае
Тонкую каліну.

Ой, гайдае над ракою
Ці ня кветку-рожу?.. —
У зацішку з асакою
Ветравей варожыць.

Вецер, вецер —
буйны вецер!..
Сьпеў ад сэрца льлецца.
Маіх песень гольле-вецьце
У вянок заўецца!..

Вецер вее,
ды з-за гаю —
Вецер на даліну.
Над ракою,
з асокаю
Пахіліў каліну…