Перайсці да зместу

Вершы (Падабед, 1926)/IV/Ростань

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Пакінь, перастань галасіць… Ростань
Верш
Аўтар: Язэп Падабед
1926 год
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ростань (Падабед).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РОСТАНЬ.

„А спаткаемся, будзем сябрамі“, — яна мне сказала.
Разьвіталіся шчыра і проста.
А чамусьці цяпер, на вакзале,
Панавісла сасновымі лапкамі ростань.

Панавісла і сеткаю рэдкай ценіць
Там, у сэрцы, імклівасьці высадкі…
Не! Я веру — жыцьцё свае хвалі ўсьпеніць
І на бераг Комуны наш бліжыцца высад!

Так — забыцца мне цяжка пра кудзеркі вішань
І хатульку са шчытам двурогім.
А йшчэ болей пра тую, што вышла,
Каб правесьці мяне на растаньні ў дарогу.

Правяла і у полі прыгожаю кветкай
Ружай—чырваньню доўга квітнела,
Я глядзеў. Слухаў шэпт тонкагубага ветру.
А у сэрцы узбуджана струны зьвінелі…

Гадавала старэнькай бабулькай нас гора.
І абоім сьпяваў песьні вецер…
А сягоньня — я еду у горад,
Ёй — паклон адбівае аўсянае вецьце…

Шэрай кошкаю вёска ў даліну нырнула.
Даль блакітныя пасмы сацерла.
З лёгкай радасьцю ў трэпетным гуле
Горда рукі вакзальная плошча прасьцерла.

Прывітаньне гульліва казала,
Як і ўсіх, прытуліла папросту.
І вось тут, на пляцоўцы вакзала,
Панавісла сасновымі лапкамі ростань…

Так — забыцца мне цяжка пра кудзеркі вішань
І хатульку са шчытам двурогім.
А йшчэ болей пра тую, што вышла,
Каб правесьці мяне на растаньні ў дарогу!..

∗     ∗

Пралятуць так гады, як за сокалам сокал,
І мяне ўсынавіць сіняблузы…
Вёска, вёска — ты госьця кляновым сокам
Ці-ж упоіш тады ды на квецістым лузе?!