Вежа (1928)/Такая

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Камяніца Такая
Верш
Аўтар: Алесь Дудар
1928 год
Кніга

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ТАКАЯ

Яны сустрэліся і разышліся хутка,
калі панэль акутаў змрок —
жанчына чэсная і простытутка —
і кожная пайшла ў свой бок.

І вось адна знайшла, каго шукала…
Нядоўгі торг — „Чатыры? Тры!..“
Другая кінула
— Я не такая!..
… І аддалася пяцярым…

І першая, што зарабіла целам
на хлеб сабе і накарміць дзіцё,
дзень цэлы марыла зайздросна і нясьмела
пра жонкі венчанай жыцьцё.