Перайсці да зместу

Вежа (1928)/Кніга

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Такая Кніга
Верш
Аўтар: Алесь Дудар
1928 год
Слава

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КНІГА

Змора ня хіліць, ня вабіць яда
ад вобразаў, слоў і форм,
Поэта нарэшце скончыў і здаў,
І кніга пайшла ў набор.

Гарэла вітрына у сотні фарб.
Кніг столькі — глядзі ды глядзі!..
Поэта-ж убачыў поўны чар
маленькі томік адзін.

За годам год — чарада прайшла.
Шмат кніг — вялікіх, малых…
Хто ўспомніць, канчаючы дальні шлях,
слупоў прыдарожных лік.

І там, на асфальце, пад шэрай сьцяной,
дзе кнігі расклаў букініст,
вялікі поэта штурхнуў нагой
забытага томіка ліст.