Вацлаву Ластоўскаму (Гарун)
Выгляд
Вацлаву Ластоўскаму Ліст Аўтар: Алесь Гарун 30 кастрычніка 1912 году Крыніца: Алесь Гарун. Выбранае - с. 386 |
Высокапаважаны Пане Ластоўскі!
Пасылаю Пану, для «Н[ашай]Н(івы]»зноў сваіх колькі вершаў. З песнямі пакуль што маўчу. Ёсціка ў галаве пара матываў, але пакуль што заняты другім:як урву якую вольную часінку, то пакладаю на пісанне драмы для беларускага тэатру. Драма ў вершах, з сучаснага нам жыццяі будзе меці тытул «Дэпутат». Можа, крыху другі, але кончэ з «дэпут.». Першы акт наперша скончыў, пачаў другі, але калі ўсё давяду да канца -- не ведаю. Апокуль што жычу ўсяго найлепшага і, моцна паціскаючы руку Пану, застаюся заўсёды ўдзячны і прыхільны.
А.Прушынскі
1912.30/Х
Кірэнск