Васількі (1914)/Раны
Выгляд
← Васількі | Раны Абразок Аўтар: Ядвігін Ш. 1914 год |
Жывы нябошчык → |
Іншыя публікацыі гэтага твора: Раны (Ядвігін). |
Раны.
Памяці С. Полуяна.
Бываюць раны большые і меншые. Меншые — гояцца, і па іх знаку німа. Большые — гояцца, але па іх астаюцца рубцы.
Гэтак на целі.
Бываюць раны большые і меншые. Меншые — гояцца; па іх астаюцца рубцы. Большые — заўсёды крывавяцца.
Гэтак на сэрцы.
Бываюць раны большые і меншые. Меншые — заўсёды крывавяцца. Большые — залечывае толькі… сьмерць.
Гэтак на душы.