Перайсці да зместу

Васільковы россып (1929)/I/Песьня аб клёне

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Я сягоньня пачуў Песьня аб клёне
Верш
Аўтар: Сяргей Дарожны
1929 год
Якімі словамі сказаць мне любай

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕСЬНЯ АБ КЛЁНЕ

Я вакно расчыніў раніцой
І прысьнілася радасна мне:
Клён стаіць пад зялёным вянцом,
Прыхіліўшыся ціха к сьцяне.

Гэта ён, падышоўшы здалёк,
Стукаў раніцай мне у вакно…
І хістаўся радзеючы змрок
За фіранкаю пенным віном.

Ах я знаю, зялёны мой клён;
Яна прыдзе сягоньня сюды,
Ты ёй нізкі адвесіш паклон,
Прывітаешся з ёю на „ты“.

Яна прыдзе і скіне берэт,
Косы чорныя стан абвіюць.
Ты ёй скажаш: сягоньня поэт
Песьняў тайну парушыў тваю.

Ты ёй скажаш сваім языком,
Што вядома было толькі нам…
Хай яна залатым аганьком
Усьміхнецца хоць раз ля вакна.

Я тады не закрыю вакно,
Песьню й сэрца аддам на вянкі,
Каб і песьня званіла вясной
І квітнелі ў душы васількі!