Пальцы белыя па клавішам бягуць,
Расплываюцца акорды дзесьці,
Быццам нехта налажыў тугу
На дасэнь маіх вясеньніх песень.
Скрозь разьлілася шафранная зара
Кармазынавай ракой ля ставу…
Ах ня гэта я хацеў іграць
На сягонешняе разьвітаньне.
Пальцы белыя, мінорны тон,
Падпяваючы, зьвініць струна:
Адышла яна пад ціхі звон,
Адзінокаю сьцягой адна…
Адышла яна, цьвілі зарніцы,
Ў садзе белыя шумелі розы,
Шалясьцелі розы мне, як быццам:
— Толькі мы цяпер з табой, Сярожа.
І, смуткуючы, сказаў я розам
(За вакном яны цьвілі вясной):
— Перадайце ад мяне, вы розы,
Той, што вырасьціла вас, паклон.
|