Варта (1918)/Зьберэгайце нашу песьню

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Аб дзяржаўным будоўніцтве Зьберэгайце нашу песьню
Публіцыстыка
Аўтар: Сымон Рак-Міхайлоўскі
Кастрычнік 1918 году

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Думкі у час.

Зьберэгайце нашу песьню.

У часы нацыанальнаго адраджэньня Беларусі усе павінны дбаць каб зьберагчы усё, што можэ утварыць спраўны грунт дзеля развіцьця самабытнай культуры нашай старонкі. Сюды належаць усякія праявы народнай творчасьці і у першую чаргу песьня народная, якая найіскравейша адбіла у сябе усё жыццё народу і яго долю.

Старая шчыра-народная песьня пачынае забывацца пад наплывам новых абставін жыцьця, або перетвараецца у новыя формы і набывае новаго зьместу. Дзеля роднаго штукарства дорагі усе формы, у якія выліваецца народная творчасьць. Але адным з найважнейшых заданьняў ёсьць переховываньне старой народнай песьні, як адгуку самабытнаго жыцьця народнаго.

Нам патрэбен, я лічу, музычны аддзел пры Народным Сэкретарыаце Народнай Асьветы, які дбаў бы аб развіцьці роднаго штукарства. Праз весковых вучыцялёў і вучыцялек можна было б зьбіраць беларускія народныя песьні нават с самых глухіх куткоў Беларусі. Рэдка хто з вясковых вучыцялёў ні можа іграць на скрыпцы. А умеючы іграць, вучыцель можа ні толькі запісаць зьмест песьні, але і палажыць на ноты, запісаць самы матыў.

Сымон Рак.
м. Кіеу.