Варона і рак
Выгляд
← Ліхая баба | Варона і рак Апавяданьне Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1923 Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 6, сьнежань 1923 г., б. 5 |
Вуж куртаты і мужык багаты → |
Варона і рак.
Ляціць варона панад ракой і каркае, ды так каркае, што няўцярпеў рак сядзець у сваей норцы і вылез паўзірацца, чаго яна галасуе. Вылез рак і пытае вароны:—Чаго ты гэткі гвалт падняла?—Чаго я гвалт падняла? Аяк-жа, яшчэ ён, ў каторага галава не з таго канца засечана, пытаецца ў мяне! Чаго я гвалт падняла? Кожды будзе крычаць на маім мейцы: гняздо ў якім я вясну вяснавала і лета летавала, цяпер суздром ўсё засьмечана!—А куды-ж ты цяпер ляціш? пытае рак.—Новага гнязда шукаці! Падумаў, падумаў рак дый кажа:—Э, кумка, дарэмны твой клум і турбота, бо ты-ж і новае гняздо засьмеціш…