Варажба

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Варажба
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
Крыніца: http://www.maksimbogdanovich.ru/stories/65.htm



Ўсё знікла — шум дажджу, і ветру вой сярдзіты,
Блеск сіні перуноў, за ўдарам гулкі ўдар.
Клубяцца шызыя астаткі грозных хмар,
Як у вадзе воск пчол пры варажбе наліты.

Што ж гэта варажба прароча нам і глебе?
Пабач жа,— зіхаціць блеск ясны сонца ўраз
Сярод разрыву хмар, і сямібарвны пас
Лукой прыгожай лёг ў бэзовым небе.