Перайсці да зместу

Буралом (1925)/Перад помнікам Карла Маркса

З пляцоўкі Вікікрыніцы
К пятай гадавіне Акцябра Перад помнікам Карла Маркса
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1925 год
З песьняў сонца
Іншыя публікацыі гэтага твора: Перад помнікам Карлу Марксу.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Перад помнікам Карла Маркса.

Стаіш, як волат, ты на моралюдным пляцу.
Сівы, — а молад ты, настаўнік і прарок.
Ты кінуў нам завет і Розуму і Працы,
Ішоў па ім усьлед бядак за крокам крок.

Растоплены мэталь, выцьцё зьвяроў-машынаў
Імчаліся, як шквал, кавалі твой закон.
А літары яго — зьмяі жалезных шынаў,
А музыка яго — глыбокіх шахтаў стогн.

На гучны рог пайшоў араты задумёны.
Ён воклічы знайшоў у змучаных грудзёх.
Абшар ральлі, лугоў праціскалі пісьмёны
Завостраных плугоў, загартаваных ног.

Асілкі два зямлі — рабочы і араты —
Віхурамі плылі па гмахах багачоў,
Насілі волю ўсім у жорлішчах гарматаў,
Насілі долю ўсім на вастрынёх мячоў.

Пабеда расьцьвіла агнёвымі арламі,
Раць ворагаў лягла. Растоптан зла упыр.
Стаіш, як вялікан, вялікі Маркс, над намі.
Мінуў маны туман. Ты праў, наш правадыр!

Менск, 1922 г.