Бот і лапаць

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Бот і лапаць
Верш
Аўтар: Янка Купала
Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/2183



Раз прытычкі лапцю бот
      Сыпаць стаў, як жменяй.
«Я — павага! — кажа ён. -
      А ты што? – дрэнь дрэняй!»

Яму ж лапаць: «Эй, пакінь
      Так хлусіці ласа!
Я хоць дрэнь, дый толькі з лык,
      А ты злуплен зь мяса».

(1906—1910)