Босыя на вогнішчы (1925, Клімавічы)/На шляху да беларускай пралетарскай паэзіі
На шляху да беларускай пралетарскай паэзіі Крытыка Аўтар: Вільгельм Кнорын 1925 год Арыгінальная назва: На пути к белорусской пролетарской поэзии Пераклад: Gleb Leo |
Босыя на вогнішчы → |
На шляху да беларускай пралетарска паэзіі.
Ці ёсьць у нас беларуская пралетарская паэзія?
Ці ёсьць у нас беларуская паэзія, якая зразумела Вялікі Кастрычнік, нашыя клясавыя бітвы, якая адчувае і адлюстроўвае ў сабе велічную хаду пераможнай пралетарскай рэвалюцыі?
На ўсе гэтыя пытаньні нам прыходзіцца адказаць: — не!
У нас пралетарскай паэзіі яшчэ няма, але яна нараджаецца. Мы знаходзімся на шляху да яе. Неабходна толькі падтрымаць яе першыя парасткі, паставіцца да яе першых праяваў з належнай увагай.
Дагэтуль у беларускай паэзіі, нават у той, якая друкуецца ў нашых камуністычных газэтах, пераважаюць народніцкія матывы. Але яны даўно ўжо не зьяўляюцца выказьнікамі сёньняшняга дня. Яны — водгук мінуўшчыны, учорашняга дня. Яны сыгралі сваю ролю разам з тым, як беларускі народ перастаў быць выключна сялянскім народам, разам з тым, як беларускі пралетарыят пайшоў па шляху адкрытага клясавага змаганьня, і вёска прызнала над сабою вярхоўнасьць камуністычнага места. Народніцтва ў паэзіі аказалася цесна зьвязаным з народніцтвам у палітыцы і разам зь ім здрадзіла беларускаму сялянству і пралетарыяту.
А помніце, як вы кляліся |
Так характарызуе іх М. Чарот.
Толькі вельмі рэдка хто-ніхто зь іх мог знайсьці словы, каб выказаць нашу рэвалюцыю. Але іх вобразы бледныя, іх рытмы ня ў стане адлюстраваць рэвалюцыю. А да новых рытмаў, да рэвалюцыйных формаў яны няздольныя. Яны не ўспрынялі і не адчулі ў сабе таго новага жыцьця, якое нясе пралетарыят, не засвоілі ўсеагульнае мэсіянскае ролі пралетарыяту і пралетарскага прамысловага места, як яго арганізоўнай сілы. Таму яны засталіся пры сваіх старых напевах, таму яны не маглі зрабіць кроку наперад да новае пралетарскае паэзіі, да паэзіі, якая адлюстроўвае жыцьцё, у якой пануе гарадзкі камуністычны пралетарыят.
У гэтым заключаецца крыза ўсялякае народніцкае паэзіі ў дадзены час і беларускай у прыватнасьці.
Пагатоў нам каштоўны першы паэт, які адыйшоў аж народніцкіх матываў, які першым у беларусскай паэзіі ўзяўся апяваць басанож-пралетарыт, які знайшоў усваіхнайлепшых творахвыяўленьне ля нашай пралетарскай рэвалюцыі ў яе поўным разьвіцьці зь яе шматвобраўным рытмам
Такім паэтам зьяўляецца тав. М. Чарот
Калі ў яго папрэдніх вершах яшчэ аддаецца даніна народніцтву, адчуваецца зьвязанасьць старой формай і старымі прынцыпамі паэзіі, то «Босыя на вогнішчы» зьяўляецца ўжо зусім цэльным і вытрыманым творам пралетарскае літаратуры, глыбокім зьместам і багатым формай, што адлюструе новы размах жыцьця, новыя гарадзкія шумы і рухі.
«Босыя на вогнішчы» — гэта паэма рэвалюцыі ў Беларусі… Вайна і пажары… На папялішчы жывуць босымі, працуюць на пана і нясуць свой крыж… Паўстаньне… Пажар на ўсходзе. Неба ня слухае малітваў і паднтых угару рук. Адна толькі надзея — на пажар і рэвалюцыю. Змаганьне працы з багацьцем, паразы і перамогі, нямецкая акупацыя, новая перамога босых, зноў акупацыяі пасьля яе — зноў перамога босых — Гэтакая канва паэмы, яе сюжэт.
М. Чарот змог гэты просты сюжэт, гэты ўсім нам вядомы бег рэвалюцыйнае гісторыі Беларусі ўкласьці ў яркія карціны і рытмы, якія зусім адлюстроўваюць сёньняшняе жыцьцё
«Босыя на вогнішчы» — гэта не паэма арганізаванага гарадзкога пралетарыяту буйных прадпрыемстваў, гэта паэма басанжы, — нашае сялянскае беднаты, нашага паўпралетарыяту і нязначнага пралетарыяту. Але ў Беларусі гэта і ёсьць самаяперадавая і самая рэвалюцыйная сіла. Тыя, якія жадалі пісаць пра гэтую беднату, застаючыся ў народніцкай ідэалёгіі, маглі толькі плакаць — іх паэзія ў цяперашні час рэакцыйная ў існасьці
М. Чарот адчуў і выявіў, як гэтая басанож падпарадкуецца сусьветнаму рэвалюцынаму руху, дыктатуры гарадзкога пралетарыяту, як і яе жыцьцё пачынае цячы ў новых гарадзкіх рытмах
Гэта цяжкая задача для беларускае паэзіі, і М. Чарот яе разьвязаў.
І разам з тым ён змог перасыпаць сваю паэму цудоўнымі лірычнымі строфамі, поўнымі веры й сілы.
Вядома, паэма „Босыя на вогнішчы“ павінная быць толькі першым этапам у разьвіцьці беларускай пралетарускай паэзіі і самога паэта, але як гэтакую яе трэба ацаніць належным парадкам. Мы не сумняваемся, што беларуская пралетарская літаратура з гэтай паэмы пойдзе далей хуткімі крокамі
Няхай будзе так:
«Іграйце песьню трубачы! |
В. Кнорын.
Арыгінал: | Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш. Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў. |
---|---|
Пераклад: | Гэты твор пашыраецца на умовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 Unported, якая дазваляе вольнае карыстаньне, пашырэньне й стварэньне вытворных з гэтага твораў згодна з умовамі прытрымліваньня і пазнакі ліцэнзіі ды аўтара арыгінальнага твора. Усе вытворныя творы будуць абараняцца той жа самай ліцэнзіяй, што й гэты. |