Божа мой! Я чую зноў...
Выгляд
Божа мой! Я чую зноў... Верш Аўтар: Алесь Гарун 1914 Крыніца: https://knihi.com/Ales_Harun/Boza_moj_Ja_cuju_znou_spz.html |
Божа мой! Я чую зноў —
Як мацнее ў мяне кроў.
А ў грудзях сэрца б’ецца,
Па галоўцы жа вінецца
Думка нова, ды старая,
А вагромна, а святая...
А ўсяму, ўсяму прычына:
Мая родная зямліна —
Ужо варушыцца, ўстае,
Падымаецца, жыве...
Гэта чую я без слоў,
Дык мацнее ў мяне кроў!..