Бог удвох (1930)/Ад аўтара
Выгляд
Ад аўтара Публіцыстыка Аўтар: Анатоль Дзяркач 1930 год |
Прадмова → |
АД АЎТАРА
Каб унікнуць мажлівых непаразуменьняў, якія ў чытача могуць выклікаць паасобныя месцы поэмы „Бог удвох“, лічу патрэбным дадаць, што поэма ставіць сваёй мэтаю — у старой баечнай форме даць новую антырэлігійную і політычную сатыру.
„Бог і Пётра“, якія дзейнічаюць у Польшчы, а пасьля ўцякаюць за савецкую мяжу, — гэта ня богі (бо іх няма і ніколі на сьвеце ня было), а двое звычайных сялян. Яны толькі выдаюць сябе за багоў, каб паглядзець на справе, што з гэтага выйдзе — ці вераць у бога самі паны, ці толькі хлусяць народу.
З гэтым дадаткам усё далейшае ў поэме не павінна выклікаць ніякага зьдзіўленьня або пытаньняў. А рэшта — гэта ўжо справа нашых крытыкаў.
А. Д.