Перайсці да зместу

Беларусі ордэнаноснай (1937)/Я калгасніца

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На нашым полі Я калгасніца
Верш
Аўтар: Янка Купала
1937 год
Хлопчык і лётчык
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я — калгасніца…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Я — КАЛГАСНІЦА…

Я — калгасніца
Маладая,
Жыву весела,
Ані дбаю.

Мае дзетачкі
Позна-рана
І накормлены
І прыбраны.

Сваю Настачку —
Дзіцё тое —
Нясу ў яслі я
Раніцою.

А Данілачка,
Важным хлопцам,
Рады бегае
На пляцоўцы.

А як выйду я —
Іхня маці —
Ды калгаснае
Жыта жаці, —

Густа сцелюцца
Ўслед снапочкі.
Пяю песенькі
Аж да ночкі.

Супакойна я
Ўжо за дзетак,
Сваіх родненькіх
Малалетак.

Я — калгасніца
Маладая,
Жыву весела,
Ані дбаю.

15/VII-34 г.