Перайсці да зместу

Беларусі ордэнаноснай (1937)/Шоў я пушчаю

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Вецер Шоў я пушчаю
Верш
Аўтар: Янка Купала
1937 год
Млечны шлях
Іншыя публікацыі гэтага твора: Шоў я пушчаю…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ШОЎ Я ПУШЧАЮ…

Шоў я пушчаю аднойчы, —
А ісці нялёгка пушчай, —
Тут насустрач позірк воўчы,
Вызірае жудка з гушчы.

Пацярэб‘ем, ломам трушчу, —
А ён следам патарочай,
Кіну торбай, грыбам—хрушчам, —
Зубы скаліць, пхнецца, моўча.

Хоць-бы ўжо расстацца з ночкай,
Хоць-бы вочы дзень расплюшчыў:
Каб заглянуць сонцу ў вочы,
Каб не знаць цянётаў-блюшчаў.

Развіднела. Ў чорнай гушчы
Знік маланкай позірк воўчы,
Заіграла песні пушча,
Дзяцел дзюбай затуркочыў,

За яснотай, каб не збочыць,
Мкнуся, пруся, верас трушчу —
Праз карчоўе, праз ламочча, —
Хай звяр‘ё там пушчу лушча.

Гэтак з ношай, як той грузчык,
З ношай рызыкі малойчай,
Рвучы путы, скруты, блюшчы,
Відным шляхам далей крочу.

Ляўкі. Аршаншчына.
Жнівень 1935 г.