Перайсці да зместу

Беларусі ордэнаноснай (1937)/Партызаны

З пляцоўкі Вікікрыніцы
З‘езду Советаў Партызаны
Верш
Аўтар: Янка Купала
1937 год
Зашуміць, загудзіць
Іншыя публікацыі гэтага твора: Партызаны (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАРТЫЗАНЫ

Як ішлі ў лясы партызаны
На заклятага ворага пана, —
Расступаліся долы і горы,
Шляхі значылі сонца і зоры.

Як табун разграмілі варожы
Партызаны ў сваім падарожжы, —
Задымелі агні на начлезе,
Зашумеў кучаравы бярэзнік.

Як-жа свой партызан адзін здрадзіў
І навёў ліхадзеяў к засадзе, —
Пайшоў гул па зялёных імшарах,
Паплылі небам чорныя хмары.

… А на вогнішча попелу горсці,
А ў тым попеле чорныя косці…
Выюць ночкай ваўкі на палянцы,
Касцякі даядаючы здрайцы.

Як прышла перамога над панам, —
Ішлі з песняй з лясоў партызаны, —
Расступаліся долы і горы,
Шляхі значылі сонца і зоры.

Ляўкі. Аршаншчына.
Чэрвень. 1935 г.