Хай шыпяць гадзюкі падкалодныя —
Керзаны, папы, ксяндзы і рабіны…
Ім ня кіне нават костачкі абглоданай
Маладняк мазоліста-нязграбны. Самі зробім — самі скарыстаем мы,
Ні граша пузатым не дамо…
Мы пакінем бога і хрыста ім,
А сабе — бунтоўны Комсамол.
Усьміхаюцца вясёлыя ваколіцы…
Разьліваецца па тварах сьмелы сьвет:
Карнаваліць разам з комсамольцамі
Сонечны раённы комітэт.