Беларускі правапіс (1943)/III/А/3
Выгляд
← § 2. Клічнік | § 3. Пытальнік Падручнік Аўтар: Антон Лёсік 1943 год |
§ 4. Шматкроп’е → |
§ 3. Пытальнік (?)
Правіла 3. Пытальнік ставіцца пасьля пытальнага сказу, прыкл.:
Ці ня вецер гэта звонкі у тонкіх зёлках шапаціць?
Або мо сухі, высокі ля ракі чарот шуміць?
Хто у прыпар дажджу ня рад?
- УВАГА: У выпадках злучэньня пытальна-клічнай інтанацыі ставяцца абодвы знакі — пытальнік і клічнік, прыкл.:
- Куды толькі думка тая матку не заносіць?!
- Што ёсьць на сьвеце мілей за цябе, узрост маладога жыцьця?!