Беларускі правапіс (1943)/III/А/1
← В. Правапіс собскіх іменьняў, прозьвішчаў і геаграфічных назоваў | § 1. Пункт Падручнік Аўтар: Антон Лёсік 1943 год |
§ 2. Клічнік → |
Частка ІІІ
А. Правапіс знакаў прыпынку
§ 1. Пункт (.)
Правіла 1. Пункт ставіцца:
1) У канцы апавядальнага сказу; пункт ставіцца і перад злучнікамі і, а, але, калі імі пачынаецца новы самастойны сказ, прыкл.:
Ціха. Глуха. Хоць-бы зык чалавечага голасу. І нейкая жуда абхапіла Андрэя.
Моцна сьпіць узімку шырокая рака. Глядзіш і здаецца, яна мёртвая. Але гэта толькі здаецца… Жыве рака.
У навальніцу на сэрцы і боязна, і неяк вясёла разам. А хмара усё чарнее. Вакол пацямнела.
2) Пункт ставіцца пры скарачэньні ведамага слова, прычым скарачэньне слова робіцца пасьля зычнага, прыкл.: 5 руб. (рублёў), 1942 г, (год); і г. д. (і гэтак далей).
3) Пры азначэньні скарочанага імя (ініцыяламі) ужываюцца першыя літары іменьняў і пасьля іх ставіцца пункт, прыкл: А. Гарун, М. Зарэцкі, Я. Лёсік.