Беларускі правапіс (1943)/II/А/7
← § 6. Правапіс займеньнікаў | § 7. Правапіс дзеясловаў Падручнік Аўтар: Антон Лёсік 1943 год |
§ 8. Правапіс прыслоўяў → |
§ 7. Правапіс дзеясловаў
І. Правапіс е (ё) і я у марфалёгічных формах дзеяслова
Правіла 75. Ненацісьненае е (ё) у марфалёгічных формах дзеяслова запісваецца то літараю е, то я.
1) е пішацца у наступных формах:
а) у 2-й і З-й асобе адзіночнага ліку і у 1-й асобе множнага ліку дзеясловаў І-га спражэньня, напр.: чыта́еш, чыта́е, чыта́ем, як і пад націскам: нясе́ш, нясе́;
б) у 2-й асобе множнага ліку І і ІІ-га спражэньняў, а таксама у 2-й асобе множнага ліку загаднага ладу у канчатку -це: чыта́еце, хо́дзіце, як і пад націскам: несяце́, сядзіце́ і нясе́це, прасе́це і г. д.;
в) у дзеяпрыметніках з суфіксам -ен: зроблены, высьветлены, вынесены, выяўлены і г. д.
2) я пішацца у наступных формах:
а) у 2-й асобе множнага ліку дзеясловаў І-га спражэньня: з націскам на канчатку: несяце́, ведзяце́, везяце́ і г. д., як у першым складзе перад націскам, але: ве́еце, се́еце, як пасьля націску;
б) у 3-й асобе множнага ліку ІІ-га спражэньня: хо́дзяць, но́сяць, во́дзяць, як глядзя́ць, сядзя́ць;
в) у дзеяпрыслоўях, вытвараных ад дзеясловаў І-га спражэньня: хо́дзячы, гле́дзячы, се́дзячы і г. д.;
г) у дзеяпрыметніках з суфіксам -ян: пасе́яна, зьве́яна, расстрэляны (ад расстраля́ць).
ІІ. Правапіс дзеяслоўных канчаткаў
1. Форма цяперашняга і будучага простага часу
Правіла 76. Формы 2-е асобы адзіночнага ліку дзеясловаў цяперашняга або будучага простага часу канчаюцца у І-м спражэньні на -еш як пад націскам, так і не пад націскам, а пасля зацьвярдзелых пад націсксм на -эш, а не пад націскам на -аш; у ІІ-м спражэньні гэтыя формы канчаюцца на -іш, -ыш, напр.:
|
Правіла 77. Формы 3-е асобы адзіночнага ліку канчаюцца у І-м спражэньні на -е (ць), а пасьля зацьвярдзелых пад націскам на -э (ць), а не пад націскам, на -а (ць). У ІІ-м спражэньні гэтыя формы канчаюцца на -іць, -ыць (або не пад націскам на е, а).
|
УВАГА: Поўныя формы (на -ць) у І-м спражэньні пажадана ужываць толькі тады, калі наступнае слова пачынаецца на галосны гук (у тым ліку і ётаваны): вязець авёс, але вязе жыта, чытаець адозву, але чытае кнігу, бярэць яго, але бярэ пэнсію.
Кароткія формы (бяз -ць) у І-м спражэньні (ходзе, гавора) — ужываць не пажадана.
Правіла 78. У формах 1-й асобы множнага ліку дзеясловаў І-га спражэньня канчатак -ём пад націскам і не пад націскам ем, а пасьля зацьвярдзелых пад націскам -ом, а не пад націскам -ам. У дзеясловах ІІ-га спражэньня гэтыя формы маюць канчаткі -ім, -ым.
|
- УВАГА. Дапушчаюцца у І-м спражэньні і формы з зацьвярдзеньнем іншых, не зацьвярдзелых зычных, асабліва пад націскам на канчатку: нясом, вязом, жном, мном (лён), ідом, брыдом, часам: будам, пойдам.
Правіла 79. У 2-й асобе множнага ліку ужываюцца формы для І-га спражэньня пад націскам -яце (яцё), не пад націскам -еце, а пасьля зацьвярдзелых — пад націскам -аце (ацё) і не пад націскам ужываецца форма -аце. У І-м спражэньні гэтыя формы маюць канчаткі пад націскам -іце (іцё), ыце (ыцё), а не пад націскам -іце (ыце).
|
Правіла 80. Формы З-е асобы множнага ліку у І-м спражэньні маюць канчаткі -юць, -уць, у ІІ-м спражэньні -яць, аць.
|
Правіла 81. У зваротных дзеясловах да дзеяслоўных формаў дабаўляецца часьціца -ся: вучышся, вучымся, мыюся, мыешся, мыемся, мыецеся і г. д.
Але калі часьціца -ся злучаецца з дзеясловам 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку або з інфінітывам, які канчаецца на -ць, дык заміж -цься вымаўляецца і пішацца -цца, з падвойным -ц, напр.: ву́чыцца — ву́чацца — вучы́цца, мыецца — мыюцца і мыцца.
Калі-ж -ц стаіць пасьля зычных, дык пішацца адно ц: здасца, наесца.
- УВАГА: У беларускай мове заўсёды ужываецца поўная форма -ся; скарочаная форма -сь сустракаецца толькі у вершах старых паэтаў і там зьяўляецца уплывам расейскае мовы: «І хлопцы толькі пасьмяялісь ды вон за дзьверы паімчалісь».
2. Форма загаднага ладу
Правіла 82. Калі дзеяслоў загаднага ладу у 2-й асобе адзіночнага ліку канчаецца на мяккі зычны (мае на канцы ь — мяккі знак) — будзь, кінь, стань, дык -ь застаецца і у 1-й і 2-й асобе множнага ліку: будзьма, кіньма, станьма, будзьце, кіньце, станьце.
Калі-ж дзеяслоў канчаецца на цьвярды зычны, дык ь — мяккі знак ня пішацца: рэж — рэжце, еж — ежце, прамоў — прамоўце і г. д.
Правіла 83. Калі дзеяслоў загаднага ладу у 2-й асобе адзіночнага ліку канчаецца на зычны або на й, дык у 1-й асобе множнага ліку дадаецца канчатак -ма: будзь — будзьма, кінь — кіньма, пасунься — пасуньмася, рэж — рэжма, чытай — чытайма, гуляй — гуляйма, ведай — ведайма і г. д.
Правіла 84. Калі дзеяслоў загаднага ладу у 2-й асобе адзіночнага ліку канчаецца на і, ы, то у 1-й і 2-й асобе множнага ліку і чародуецца з е, а ы з э, прычым у 2-й асобе канчатак будзе -ем (эм):
|
ІІІ. Правапіс дзеяслоўных суфіксаў
Правіла 85. Калі дзеяслоў цяперашняга ці будучага простага часу у 1-й асобе адзіночнага ліку канчаецца на ую (юю), дык у прошлым часе і у неазначальнай форме ён будзе мець суфікс -ава, або ява, на які падае націск, прыкл.:
|
А калі націск ня падае на суфікс, дык дзеяслоў у 1-й асобе адзіночнага ліку канчаецца на ваю, прычым суфікс -ва у прошлым часе і у неазначальнай форме захоўваецца, але без галоснага (і або ы), прыкл.:
|
Калі-ж суфікс -ва стаіць пасьля двух ці больш зычных, прычым апошнімі зычнымі перад суфіксам будуць р, л, н, дык пасьля р пішацца -ава або -ыва, а пасьля л, н -ява або іва, прыкл.:
|
- УВАГА: У дзеясловах аднаскладовых, як: біць, ліць, піць, шыць, мыць гукі і, ы належаць да караня і таму у словах: выбіваю, заліваю, выпіваю, зашываю, вымываю — суфікс -ва, а ня -іва, ыва.
Правіла 86. Калі ад дзеяслова закончанага трываньня з суфіксам -ава, -ява утвараюцца пры дапамозе суфікса -ва дзеясловы незакончанага трываньня, дык ад абодвых суфіксаў атрымліваецца -оўва, еўва, г. значыць, суфіксы -ав (а), -яв (а) замяняюцца на -оў, ёў, прыкл.:
|
Правіла 87. 1) Суфікс -ен пішацца у дзеяпрыметніках залежнага стану, утвораных ад дзеясловаў, неазначальная форма якіх канчаецца на -іць, -ці: узброіць — узброены, высьветліць — высьветлены, спыніць — спынены, вывезьці — вывезены, прынесьці — прынесены, скласьці — складзены, пасаліць — пасолены.
2) Суфікс -ян пішацца у дзеяпрыметніках, утвораных ад дзеясловаў з неазначальнай формай на яць, напрыклад: пасеяць — пасеяны, зьвеяць — зьвеяны, разьвеяць — разьвеяны, расстраляць — расстрэляны.
- УВАГА. У тых выпадках, калі неазначальная форма дзеясловаў у незакончаным трываньні мае на канцы -яць, а у закончаным -іць, залежныя дзеяпрыметнікі прошлага часу утвараюць ад закончанага трываньня, напр.:
|
Правіла 88. Дзеяпрыметнікі прошлага часу залежнай формы як поўныя, так і кароткія, заўсёды пішуцца праз адно н: прачытаная — прачытана, зробленая — зроблена, напісаная — напісана і г. д.
Правіла 89. У дзеяпрыслоўях суфікс -ячы пішацца у тых выпадках, калі дзеяпрыслоўе вытварылася ад дзеяслова ІІ-га спражэньня з канчаткам -яць: ходзяць — ходзячы, носяць — носячы, возяць — возячы, косяць — косячы.