Беларускі правапіс (1943)/II/А/6
← § 5. Правапіс лічбоўнікаў | § 6. Правапіс займеньнікаў Падручнік Аўтар: Антон Лёсік 1943 год |
§ 7. Правапіс дзеясловаў → |
§ 6. Правапіс займеньнікаў
Правіла 67. Асабовыя займеньнікі я, ты і зваротны сябе у родн. і вінавальн. склонах маюць форму мяне, цябе, сябе, а у давальным і месным — форму мне, табе, сабе.
Правіла 68. Займеньнікі мой, твой, свой, чый у родным і давальным склонах адзіночнага ліку і у творным склоне множнага ліку маюць скарочаныя канчаткі (з й нескладовым): майго, твайго, свайго, чыйго, майму, твайму, свайму, чыйму, маймі, тваймі, сваймі, чыймі.
Правіла 69. Займеньнікі мой, твой, свой, увесь, чый у назоўным і падобным да яго вінавальным склонах множнага ліку маюць форму: мае́, твае́, свае́, усе́, чые́ з націскным е на канцы.
Правіла 70. Неазначальныя займеньнікі маюць прыстаўку не, на якую падае націск: не́хта, не́шта, не́які, не́йкі, не́чый, не́якісь, але некато́ры.
У адмоўных займеньніках на прыстаўку ні націск ня падае: ніхто́, нішто́, нія́кі, нічы́й, ніво́дзін.
Правіла 71. Неазначальныя займеньнікі з адмоўем не і адмоўныя з ні пішуцца разам (нехта, ніхто).
Але калі адмоўныя займеньнікі ужываюцца з прыйменьнікам, які ставіцца паміж ні, прыйменьнікі і займеньнік пішуцца разьдзельна, у тры словы, прыкл.: ні у кога (няма), ні у якім (выпадку), ні аб чым (не гаварылі) і г. д.
- УВАГА. Звароты тыпу не у каго, не з кім і г. д. — русіцызмы, пабеларуску ужываюцца адпаведныя звароты з «няма»: няма у каго, няма з кім і г. д. Побач са зваротамі: ні у кога, ні у якім і г. д. могуць ужывацца і звароты з прыйменьнікам наперадзе, пісаньнем у два словы — у нікога, у ніякім і г. д.
Правіла 72. Азначальныя займеньнікі сам (я), сама́ (яна), само́ (яно) і са́мы (гэты), са́мая (гэтая), са́мае (гэтае) розьняцца націскам: у першым займеньніку націск падае на канчатак, а у другім — на першы склад, і таму ёсьць розьніца у склонавых канчатках роднага, давальнага і вінавальнага склонаў мужчынскага і ніякага роду і роднага, давальнага, творнага і меснага склонаў жаноцкага роду, што можна бачыць на табліцы скланеньня гэтых займеньнікаў.
|
|
Правіла 73. Такія-ж займеньнікі, як: нашы, гэны, гэты, кажны, ягоны, ейны, іхны, усіхны, той, які, такі і інш., падобныя да прыметнікаў, скланяюцца, як прыметнікі:
нашага, гэтага, якога, іхнага, таго; нашае (й), гэтае (й), якое (й), іхнае (й), тае або тэй; нашаму, гэтаму, якому, іхнаму, таму; нашай, гэтай, якой, іхнай, тэй (ой); нашым, гэтым, якім, іхньм, тым; нашаю (й), гэтаю (й), якою (й), іхнаю (й), тэю (ою) і тэй (ой) і г. д.
Але побач з поўнымі формамі ужываюцца і скарочаныя: нашая і наша, гэтая і гэта, нашую і нашу, самую і саму, а таксама: тае і тэй (ой), усяе і усёй, самае і самой, усёю і усёй і г. д. (гл. «Агульную увагу» да прав. 55).
Правіла 74. З часьцінкамі небудзь, абы займеньнікі пішуцца праз злучок, напр.: які-небудзь, што-небудзь, абы-які, абы-што.
Часьцінкі -сь, -сьці з займеньнікамі хто, што пішуцца зьлітна ва усіх склонах, прыкл.: штось, штосьці, чагось, чагосьці, чамусь, чамусьці, хтось, хтосьці, кагось, кагосьці, камусь, камусьці і г. д.