Перайсці да зместу

Беларускі правапіс (1927)/Часьць першая/22/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
8. Вучыся 9. Горы
Абразок
Аўтар: Язэп Лёсік
1927 год
10. Ідуць крыгі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Горы (Лёсік).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




9. Горы.

Горы, як волаты, падымаюцца к небу. Гор у дзьве-тры вярсты ёсьць шмат, але пападаюцца горы і ў сем, у восем, нават у дзесяць вёрст увышкі. У нізе гары цёпла, а чым вышэй, тым робіцца халадней. Дзеля таго на горах і расьліны розныя. У нізе расьце вінаград, розныя сады, вышэй — лясы дубу і ясеню; потым растуць вольха, рабіна, бяроза; а яшчэ вышэй, за воблакамі, ідуць кусты, лугі з дзіўнымі краскамі. Там толькі горныя пастухі пасуць свае стадкі. Яшчэ вышэй — мох ды голы камень, а на самым версе — лёд ды сьнег. Там толькі арлы лётаюць.

Шмат рэк пачынаюцца ад сьнягоў, што растаюць у горах. Яны цякуць уніз гаманлівымі ручаямі і вадаспадамі. Па дарозе падмываюць груды лёду і сьнегу, каторыя часамі абвальваюцца ды засыпаюць цэлыя вёскі.

Горы рэдка стаяць паасобку. Яны цягнуцца доўгімі хрыбцінамі то вышэй, то ніжэй. Паміж гор ляжаць долы, чарнеюць правалы. Густыя туманы поўзаюць па вузкіх горных праходах. Горы часта закрыты воблакамі, і толькі ў ясныя дні здалёку віднеюцца сваімі сьнегавымі белымі верхавінамі.