Беларускі правапіс (1927)/Часьць другая/38/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
§ 37. Кароткі паўторны пытальнік 1. Доля батрачкі
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1927 год
2. Беларускаму люду
Іншыя публікацыі гэтага твора: Доля батрачкі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




1. Доля батрачкі.

І

Маці ў службу выпраўляе
Родную дзяціну
І украдкам выцірае
Рукавом сьлязіну.
„Будзь паслушна ты, дачушка!“
Навучае матка:
„Дагаджай чужым ты, служка,
Ды цярпі, дзіцятка!
Не адзін раз твае вочкі
Заплывуць сьлязою:
Твая доля — цямней ночкі,
Цяжка быць слугою!
Ня уважыць чужаніца
Ручак тваіх белых;
Поту выльлецца крыніца
З шчочак загарэлых.
Леткам ўстанеш раней зоркі,
Перша пойдзеш ў поле.
Ох, дачушка, хлеб твой горкі,
Горка твая доля!“
Маці дочку разважае,
Сябе цешыць стара;
Жаль ёй к сэрцу падступае,
Як-бы тая хмара.

ІІ

Вось дзяўчына ўжо гатова,
Пакідае хатку.
Ну, матулька, будзь здарова!“
І цалуе матку.
Вышла маці ўсьлед за ёю,
Стала пры парогу
І, падпёршы твар рукою,
Глядзіць на дарогу.
Доўга матка ўсё глядзела,
Доўга паглядала,
Покі Ганны хустка бела
З вачэй не прапала…

Я. Колас.