Перайсці да зместу

Беларускі абычай што да падаваньня агня

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Умец, мастак, кудзьбіт Беларускі абычай што да падаваньня агня
Артыкул
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1923 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 3, жнівень 1923 г., б. 54

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Беларускі абычай што да падаваньня агня. У беларускім народзе вельмі пашыраны розныя забабоны што да даваньня агня. Напрыклад наш селянін вельмі не ахвотна пазычае суседу „цяпло“, а калі пазычае, то павінен выказаць пры гэтым сваю воражасьць: злаяць або ўдарыць. Заходна-эўропэйская ўслужлівасьць пры курэньні, калі гаспадар запаляе і падае госьцю пылаючый серчык, была-бы прынята, нашым, шануючым традыцыі, селенінам, як зьнявага, Падача запаленага агня разумелася і даўней на Беларусі як зьнявага, што відаць з летапісцаў. Цікавы абраз малюе кроніка Быхоўца, апавядаючы як маскоўскі пасол, прыбыў да В. Кн Ольгірда апавесьціць яму вайну, Выслухаўшы пасла Ольгірд: „выняў агніво, крэмень і губку, і запаліўшы губку даў паслу, а рэк так:—дай то гаспадару свайму, і паведай яму, што ў нас у Ліве агонь ёсьць“. Уважлівы беларускі селянін, ці з старасьвецкімі традыцыямі мешчанін ніколі са сваіх рук не падасьць субяседніку агня, а падсуне курачуюся люльку, ці серчыкі запрашаючы ўзяць „цяпло“самому. Калі-ж ён хоча зазначыць сваё зьняважлівае адношаньне да каго небудзь, то ён толькі тада падносіць яму „жар у вочы“.

С. К.