Перайсці да зместу

Беларускіе казкі (1912)/Вада памагла

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сямілетка Вада памагла
Беларуская народная казка

1912 год
Хаўрус
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вада памагла (казка).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВАДА ПАМАГЛА.

Жаліцца адна маладзіца, што ей ад гаспадара жыткі німа: як толькі сойдуцца, то перш сварацца, клянуцца, зневажаюць адно другога, а посьле гаспадар давай яе біць. І гэтак немаль кожын дзень. Цярпела, цярпела маладзіца і давай шукаць людзей, каб памаглі. Якіх толькі забабоноў і прымхоў (прымет) яна не рабіла, — нічога не памагае, ешчэ горэй бье гаспадар; бо ён перш ня піў, а як пачаў з жонкай калаціцца, дык стаў піць. Хадзіла маладзіца і у прошчу, пасьціла сем пятніц, давала гаспадару зельлёў піць — але ешчэ горэй ідзе у іх калатня. Ог, парадзілі людзі ешчэ схадзіць к старэнькаму дзядку, мо ён што парадзіць. Недалёка ад села, каля перавозу жыў сабе той старэнькі дзядок. У летку ён лавіў рыбу і перавозіў на чоўне, каму трэба было цераз рэку. За гэта давалі яму хлеба і стравы. Гэтак і жыў сабе дзядок. Вот, прыходзіць да яго маладзіца і жаліцца на сваю бяду. Паслухаў дзядок і дае ей пляшку вады. „На, кажэ, гэтае зельле. Як прыдзе гаспадар у хату, ты нябяры яго у губу, не каўтай (глытай), а так дзяржы у губе, то гаспадар ня будзе ня толькі біць, але і зневажаць ня будзе. „Падзякавала маладзіца і пашла да гасподы. От, як прыйшоў гаспадар у хату, яна і набрала у губу вады: трымае і маўчыць. Гэтак прайшоў адзін дзень, другі, цэлы тыдзень, а гаспадар і пальцэм ня крануў яе. Рада маладзіца. Хваліць зельле, што даў дзядок. Толькі вось вышла уся вада с пляшкі. Ізноў давай яны сварыцца, ды калаціцца. Другі раз пашла маладзіца да дзеда прасіць, каб даў ешчэ таго зельля. Даў дзядок ешчэ пляшку вады. І трэцьці раз прыходзіць маладзіца па ваду да дзеда. „Эй, кажэ дзядок, маладзіца, маладзіца, ці ты ня бачыш, што гэта простая вада? Вада, бач, табе памагла, бо як ты набярэш у губу вады, то й ня можэш аскірзацца, а маўчыш, як кажуць: бытцым вады у губу набраўшы. Гаспадар хоць і аблае цябе, калі ёсць за што, ты маўчыш і ён замаўчыць. Вось ідзі, кажэ дзедка, з Богам, ды не напрыкрайся свайму гаспадару, а лепш прамаўчы, калі цябе злосьць агорне, а як злосць атхлыне, тады па добраму яму расталмач, то і ўсё добра будзе.“ С тае пары жывуць маладзіца з гаспадаром ладам ды парадкам і ніколі ня сварацца.