Перайсці да зместу

Беларуская літэратура

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Беларуская літэратура
Артыкул
Аўтар: Цішка Гартны
1918

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БЕЛАРУСКАЯ ЛІТЭРАТУРА.

(НАРЫСЫ І АГЛЯДЫ).

Лекцыя, чытаная у Беларускум Народнум Універсытэту у Маскве.

Цяшкая доля, якая на працягу усяго гістарычнаго жыцьця Беларусі, няадчэпна яе справаджая, давяла да таго нашу краіну, што мейста ея, як роунае з другімі, чуць ня назусім загубілася у ходзя жыцьця. Сцяраушы сваю гасударсцвяннасць з дауных часоу і падпаушы пад моцны надау літвазацыі пошля заваевы яе Літоускім княжаствам, Беларусь, воляю лесу, пачала уступаць боляй і боляй свае мейста свайму пабядзіцялю — літоускаму уплыву з’яго губільнымі скуткамі ля развітшай у Полаччыня, Случчыня, Мазыршчыня, Міншчыня, і іншых вабласцех тагдашняе Беларусі, беларускай культуры. Усе прывілеі, праводзячыя тую ці іншую гасударствянную уладу, як пісаньня грамат, актау, пастаноу усіх законау на пануючай мовя, верхавенства устаноу, нагляд гасударскі за усею машынаю гасудаскае гаспадаркі — усе гэта па трошку перайходзіла у рукі літоуцау, прымаючы іхнюю ахварбоуку і прымеркоуваючыся на іх складу управы, нацыянальных звычаяу ды іншая. Разам з пераходам, ці сапраудняй, з атабраньням у свае рукі ат беларусау, кірунку гасударская машынаю, лехка, бяз спрэчкі, перадаліся і усе чыноуныя людзі пад загад новаго уладайцы краям і яго доляю. Літоуская народнасць павяла у краю сваю працу, стала пануючай і, вядома, нацыянальная асобнасці, як мова, душа, злучавы з гэстай асобнасцію, звычайна, ралігійны культ, начау прасціраць свое сільле шырэй і ширэй і захаплиць у себе памаленьку усю тагочасную інталігэнцыю, выхаванную на пачатках і развіцьцю беларусскае культуры. Заусёды, пры стоку дзьвух рэчак, вада тае, якае хуччэй і стромий цячэ, переганяя воду першай і усе плывучая захапляя з собою. Але, калі усе іншая удалося літоуцам аблитовіць, скинуць хварбу беларусскай мулі, та гэта ня удавалася зрабіць з беларусскаю моваю. Як ні як, а беларускі народ па лічбя куды перацягвау літоуцау, выраблянаю культураю, якую больш усяго захоувая мова — ен так сама стаяу вышэй, рауняючы з беларусамі, усе ж такі някультурных і адсталых літоуцау. На працягу доугіх гадоу самаістнаго жыцьця, беларуская культура добра ужылася і змагацца з яе уплывам і на літоускую гасударскую управу — было цяжка і ня зусім патрэбна. Гэткія вялікія з’явішчы у жыцьці народау, як поуная усасанья, знішчэньня аднаго другім — рэч ня вельмі простая. Гісторыя, на працягу сваем, толькі у даунейшыя часы, у часы вялікіх перетасовак народау, адмячала прапад, выміраня таго ці іншаго із сям’і слабейшых, ня змогшых вытрываць перад маснейшымі у барацьбе за жыцьцю. Гэтак згинула на памках гістор’і колькі народау, як мауры, скіѳы, рымляня, полауцы, печэнэгі ды інш. С часам жа, с намерным ходам поступу і развіцьціом культуры — змаганьня між народамі ужо ня прыводзіла да тых скуткау, як гэта было спакон вякоу. Наадварот, мы бачым, што мяркоуна к таму часу, калі зрабілася зауладаньня літоуцамі Беларусью, бач у XIV сталецьці можна бачыць, што вытрываласць у барацьбе за жыцьце між народамі мацнела і меньш куды меньш, стала прыпадкау іх заняпаду. Калі і можна было казаць аб утратках таго ці іншаго народу у змаганьні з другім, та талькі гэты утратак быу з боку яго эканамічнаго, ці палітычнаго незалежнаго бытаваньня, зусім ня нацыянальнаго. Самая страшная варужжо у гэтум напрамку, есцесцвянная і прымусовая ассыміляцыя — ня апраудалі сябе у жаданнум ля прыхільнікау яе скутку. Нават там, дзе яна боляй і упарцяй прыводзілася — сустракала у цяснейшуй нацыянальнуй злучнасці страшэннаго ворага. Ці літоускія гасударскія людзі і правячныя станы былі знакомымі з гістарычным бегам жыцьця народау, ці іх жыцьціо і яго варункі уразумілі — толькі яны ня прабавалі гостра ставіць пытаньня аб гвалтоунуй літвазацыі Беларусі і яна свабодна шырыла свою культуру. Ды часткаю той хвакт, ужо палітычнаго сэнсу, гэта тоя, што літоуцы, як-ніяк ня чыста гвалтоуным спосабам перамаглі беларускі элемент, а мелі той ці іншы нават і налад, покуль у канец зліцца у адно Літоуска-Беларуская гасударства. І мы ведаям із гісторыі, шго беларуская мова траха на працягу усяго тэрміна жыцьця Літоуска-Беларускаго гасударства мела вахкую значнасць у ім. Многія устаноуныя граматы, усякія акты, някажучы ужо аб перапісца паміж польскімі каралямі і літоускімі князьямі — пісаліся на беларускуй мовя. Гэтак быу напісання дайшоушы і захаваушыся да нас вядомы Літоускі статут Кейстута, літоускія мэтрыкі і інш. Апроч гасударскіх патрэб, беларуская мова была нарауне і у школах, і у судох і у тагочасных бажніцах. Адным словам, уплыу літоушчыны адбіуся ня дужа шкодна на беларускай нацыянальнасці.

Ня тоя ужо мы бачым с прыходам новых людзей, новых гаспадароу на Белурусь, палякоу. Знатная злука (унія) гасударская паміж Польшчаю ды Літоуска-Беларускім гасударствам XV стал. гібяльня адгукнуліся як на белорускум, гэтак і на літоускум народах. Раунуючы з Літвою і Беларус’ю, дзе эканамічныя варункі с прычыны слабейшай культуры, ня унеслі глыбокае рожніцы у маетнасці люцкой, Польшча была у поунуй значнасці слова стараною эканамічна развітою, маючаю у сабе і паноу-багатых і буржуазею і хлопау, калі на Літве вышейшы стан складалі блізкія да князя баяры і упраунікі, а то задавала усяму тон шляхта. Багатая культурна, Польшча, ясна, зрабіла тоя, што уплыу яе на адсталыя і у культурнум, і у эканамічнум, палітычным быцьці Беларусь, і Літву меу моцную сілу. Мова польская, развітая ды багатая, зразу перамагла між інтэлігенцяю і беларускую і літоускую. Яе ж культура, роуная заходняй, магнэсам пацягнула усіх мала веля падкіх да яе з стану багатых і карыстаючых можнасце яе мець. Усе нацягнуліся у Польшу, Варшаву ды Кракау, і вядома, аттуль уже яны варочаліся чыстымі палякамі. Поміж з гэтым, старэнная коланізацыя Беларусі ды Літвы, надзяленьня багата зямлею усякіх заслужанных пры дварох літоускіх князеу і польскіх каралеу чыноунікау, баярау і выслугнай шляхты, да гэтаго яшчэ высунутая на повярх жыцьця царкоуная унія - як лепш ня трэба звярнулі Беларусь у калоню Польшчы, з усім хараством сярэдня-вяковая каланізацыйнае палітыкі. Палогая роунасць, з стромым нагінам, на якой ушчало сваю пуціну развіцьце беларускае народнасці, суджаныя доляю яе законы, сапхнулі да бядоваго скутку. З гэтаго часу, с часу гасударскае уні паміж Польшчаю і Літвою, абвітаю валям маладое Ядвігі, Беларусь перайшла у другі перыяд свайго жыцьця, перыяд, у які прышлося працоунаму народу беларускаму, "хлопам" "жывеля" прычасціцца да міссыі захаваньня свайго нацыянальнаго жыцьця.

Уся знаць, памешчыкі, шляхта - пацягнуліся, як я сказау, у Варшаву, а наяхджаючыя на Беларусь чыноунікі і каланісты, прыносілі польскую культуру, дух, язык. Перш з гасударскаго ужыцця, а потым і з будзіоннаго ужываньня вышейшымі станамі - беларуская мова выпіхалася, замяняючыся польскаю. Аставауся народ, прыгонны, якому толькі і асталася можнасць казаць на сваей роднуй мовя. Прауда, у касцелах, у судох - так сама пашла мова польская. Вымушалася і простаму народу чужынная мова, але доугі час яе умываньня усе-такі ня перамог роднае - як Польшча ня змяніла душы беларусскае. Не, і казаць ня трэба, каб у такіх варунках магла іці рэч аб развіцьці беларускае мовы ці нават літэратуры.

Прыгон сыпыняу прайходзіць сьвет да цемных людзей, крыху ж асьвячоных, дастаушы гэту асьвету у Польшчы, няслі свае таленты ей жа.

Гэтак ішло да 18 сталецьця, да часу заваеу Беларусі расейскімі царамі пры падзелу Польшчы. З гэстаго моманту Беларусь з другога боку падышла да новаго фактару чужыннаго уплыву, прынесшаго з сабою тую ж самую бяду з усходу, якую палякі каля двух сталецьцяу да гэтаго няслі з-заходу. Беларусь стала с калоні - тым ласым куском, за які шчапіліся два пачаткі - велікарасейскай і польскай палітыкі зніштаженьня. Німа магчымасці, не хватая слоу у мовя, каб поунасцю абмуляваць разбазыраннасць глуму, здзеку і гвалтоуя, якія дзікім віхром завылі над бяздольнай пакутнай стараною. Калі намуляваць сабе вобраз, дзе відаць, як два каршуны раздзіраюць сваю ахвяру - та то будзя поуная снадобя долі Беларусі да апошніх часоу, захоплянай кіпцюрамі памешчыкау - руссыфікатарау, і паланізатарау, ксядзоу і папоу.

У гэтуй дзікуй схопца стагнала Беларусь і нельга было думаць, што калісь мінецца цемь ночы і нішчаны народ пачне будзіцца, станя прабаваць свае жыцьціо, вядома, с першаго кроку ступіушы на пуціну нацыянальна-культурнаго атраджэньня. Пара гэтая якрас прышла у той час, калі уся Расея у сілу законау сацыяльнаго развіцьця, ачулася на мяжы равалюцыі 1905 году. Узраджэньня Беларусі поруч з абгастрэньням нацыянальнаго пытаньня і клясовых супрэчак, ушчалося з дужа цікаваго пунту і пашло на простуй завабна-уздзячнай дарогазя — гэта уваскрашэньням да жыцьця беларускае мовы, праводчыкам якога стау сам беларускі народ.

Прауда, мы ня можам ня адмеціць першых бліскау на небасхілу беларускаго жыцьця: праменьня, хоць і смуглыя, блеклыя — з'явіліся яшчэ у 60-тыя гады XVIII сталецця. Іх засьвечвалі рэдкія, прыпадкова, пад штырхам тых ці іншых варункау, народалюбна настрояныя людзі, больш пісары і песняры на абмылца, уведзянай развіцьціом жыцьця у сыстэму, адышоушымі на паслугу суседнім, багатым народам —тым жа пялякам ды расейцам.

Народнічы уплыу, захапіушы інталігэнцыю у Расеі —пераліуся і на Беларусь і крануу сабою сярэднюю інталігэнцыю і ліберальныя кругі пісьменства. Беларуская мова, захаваная на працягу доугіх гадоу у спіску і і здзеку, адна пракладала дарогу, на якой можна было прайсці у гэты народ. Ды бяз нязнаньня яе, нязацікауляннасці ею, нельга было назнаць і душы самога народу. Вось мы і бачым, што на змену тым адносінам да беларускаго слова, якія нельга назваць іначай, як глум — і выходзячых ат забавы і «німа чаго рабіць» зравольных панкоу, пачыная ужывацца жывы, і шчыры прыхіл, якія ушчыняя цэлы цуг песьняроу. Сыракомля (Кандратовіч) паміж польскімі творамі працуя крыху і над роднымі беларускімі; Манюшка — бярэ ля сваіх мелодзіяу — мелодзі роднаго краю у оперы «Сялянки», і украпляя імі свае вялікія музычныя творы. Ім першым запісана і абробляна багатая песня беларуса. Толькі многа пазней Рагоускі дадау свае працы да яго... Прауда, зашмат раней, яшчэ у XVIII веку некі В. Ровінскі, а як кажуць другія, Манькоускі, перекладая на Беларускую мову украінскую «Энеіду» і гэтым пракладая пошля доугаго змоуку першую сцешку на дарозя гражданскаго жыцьця «хамскай мовы». Потым, ужо у 50 гг. XVIII сталецця беларускі дзеяч Чэчот ня раз падае прыклад культурнае працы над атраджэньням Беларусі. Але усе гэта былі пробы, нясмелыя і ня сапрауды сур'іозныя. Толькі В. Дунін-Марцынкевіч (1803 — 1885 г.г.) першым ясна і смела пачыная пісаць па беларуску, праканаушыся на прыкладзя, што: «Беларускі селянін («Dudar Bialoruski»—I вып. 1875 г. Мінск), бачучы кніжку на родную мовя, ахвотняй яе чытая і дзетак сваіх лягчэй прыцягая к асьвеця»...

Крыху атыдам у бок, каб паясніць некаторая няпаразумення, с першаго узгляду западаючая у парадак апісу і складу нашаго пытаньня. Як бачыця, у весь час на працягу нашаго апісу вы натыкаліся на просячная пытаньня: справа мусіц іці, як то пастауляна у перадзя, аб беларускуй пісьменнасці, а у злозя рэч ідзе аб культурна-нацыянальнум атраджэньні Беларусі? Чаму гэта так? Што можа быць між гэтым такога агульнаго, каб так цесна злучыць гэты два пытаньня?

Калі мы прасачым гісторыю атрадженьня другіх прыгнечаных народау, та мы ясна убачім, шго самым вахкім праводцам яго з'яуляяцца пісьменнасьць. Гэтак, пазнайцяся з атраджэньням Украінскаго народу, Літоускаго, Латышскаго, Кауказскіх народау, ды іншая. Але ні адэін з іх ня дае прыкладу гэткаго цеснаго спліоту між развіціом пісьменнасьці і атраджэньня. Вядома, прычына гэтаму тая, што сама літэратура і само атраждэньня беларускаго нарояу нясе сам гэты народ а ня вярхнія яго станы. Гэта рожніца адбівая самую дзіуную і пекную страніцу у беларускуй гісторыі. Нацыянальна-културная атраджэньня і пісьменнасьць беларуская да таго, пераказваю я, цесна зблытаны адно з другім, што гаворучы аб адным — трэба разумець і з'ясняць сабе і другоя...

Той ліогкі нагон увагі да беларускаго пытаньня, які ушчауся пад уплывам вялікіх ідэй Заходу (Французская і Гэрманская равалюцыі) і народнічаства у Расеі, ішоушы зверху, меу зусім няглыбокія карэньня і ня прыніос; за сабою значных пліонау.

Творчасьць В. Марцінкевіча адбівала сабою пачуцьціо спагады да прыгнечанаго народу і выказвала сабою гэта пачуцьціо. Ен прышоу да яго з боку, пакахау за мягкасць і пакору народ-горацешац, і гета настроіла яго струны ля апеву свайго чуцьця аб іом. Струны задрэнчалі і выпусцілі сабою гарачыя шчырыя зыкі. Але, вядома, ля шчырасці іх ня хапала другога дужа важнаго—гэта поунае умеласці валаданьня імі, мастацтва—што даецца знаньням, поуным і усебаковым, мовы народнае. Заусягды места пачуцьця папауняя уражэньня, і дзе больш яно перамагая—там боляй цярпіць сіла вытваранай рэчы. Ды ля гэтаго патрэбна багата таленту і мастацтва. В-Марцінкевіч гэтаго ня меу, па крайнюй меры, у датычнасьці творчасьці на глебя беларускай—іон ня паказау.

Мова яго так сама цярпіць ад паланізмау—і усіо наагул робіць верш яго няадмысловыы. Пэуна—хацець гэтаго мы ня маям права; тым боляй— патрабаваць. I упікі нашы, здаецца, ні у мейсту. Наадварот— вялікая пашана і падзяка можа быць яму — першаму трубніку беларускаго пісьменства. Чуць у 1870 г.г., пры агульнум нязнаньню аб быцьці і гістарычнай зчачнасьці беларускай мовы, усіожткі музычныя і багатыя вершаваньня В. Марцінкевіча—гэта нямалоя дзіва. Ня дзіва, тагды, што творы яго зачытваліся тады народнічаскаю інталігэнціяй і нават селянамі, хадзілі па усей Беларусі і за яе межамі. У сваіом вершы ад 1860 г. паэта піша.

«Будзям роуныя с панамі,
Самі будзям, як паны» і т. д.
Перестануць нашым братам
Як скацінай таргаваць,
Напускацца ліхім матам,
Скуру з ног да карка драць.

Хоць халодна, хоць галодна,
Холад-голад ні пачом!
Эх, каб толькі нам свабодна!
На свабодзя аджывіом.

Вось панам ня дужа лоука
Самым трэба працаваць!
Пабаліць ня раз галоука,
Калі прыдзяцца араць!

Ня адзін та напацеяць
І заскача драпака…
Бо сам толькі есць умеяць
Ды драць скуру з мужыка.

Якбы быу якой скацінай,
Або горшы ад яго:
Білі пугай ды дубінай,
А цяпер брат — ого-го!

Мужык будзяць ня скацінай;
Ня раз скажэць пан з паноу:
— Пане Грышка, пане Міна!
Як жа васпан? ці здароу?

Блізка у гэткум напрамку пастрояны усе творы В. Дунін-Марцінкевіча. Адбітак нагонянаго ослабаджэньням селян ад прыгону пачуцьця паэты, і таго настрою, які ахапіу грамадзянства. Усе дробныя рэчы яго дапоуняны, як тоя перадаюць, знатнымі творамі яго, паэмамі „Тарас на Парнасі“ і „Гапон“. У гэтых творах, калі толькі ня абмылкова, што іх вылажыу сапрауды В. Дунін-Марцінкевіч, заложаны вялікія пачаткі яго народніцкіх здабыткау і паглядау. Гэтаму сведчыць той пашыр іх сярод інтэлігэнцыі тагочаснай і вызваная імі папулярнасць, як аутарцы, гэтак і сіла ды гмах беларускаго эпоса, які ушчынау імі свае далейшая развіцьіо. Як казалася у перадзя, тэмпэрамант В. Марцынкевіча ня падпау пад ваяунічы настрой і замер на вялікуй спагадзя, якая маяжуя, аднак, с пачуцьціом будзячаго окліча.

Другога настрою, іншаго тэмпэрамэнту — прышоу паслядовак В. Дунін-Марцынкевіча, багаты дарам, гарачы помстай за прыгніт беларускаго народу, як працауніка, гэтак і беларуса, бацька і галава да 1905 — 6 г г. пэрыаду беларускай прыгожай пісьменнасьці — Францішак Багушэвіч, ці па прозвішчу, Мацей Бурачок. Яго лера заіграла зусім новыя і рожныя па сэнсу, а аднакія па глыбі і значнасьці, пазывы і оклічы.

На першы уступ высоуваяцца ім беларуская „я“, нацыанальны пачатак, і развертваяцца шырокі плян гарачаго змаганьня за роуная, незалежная быцьціо яго сярод роунымі свабоднымі народамі. Здаецца, у яго многаграннуй істнасьці збегліся усе жаральцы крыуды і здзеку, перанесянаго Беларускім народам на працягу цяжкіх гадоу гістарычнаго жыцьця, зліліся і успеніліся, забрынялі у цеснуй змесі і перавярнуліся у новыя напекі ля музы „гневу і помсты“.

Жаласлівую дудку жалейку, граючую слёзным тонам, Ф. Багушэвіч ломіць і круціць новую, - на якой пастауляя іграць датуль, пакуль сілау хопя:

Як слязы ня станя,
Тады - скончу граньня.

Бо іначай нельга. Надта ціжарным дыхам сапе ад мукау народных наукола, дужа заняволян беларускі мужык, аб яком:

Па усім сьвеця б'юць у звоны -
Дурны мужык, як варона...

А дурны таму, што:

Закасіуся, заарауся..

І ня мая гатоунасці азірнуцца наукол, пранізаць зіркам істнасьць свайго жыцьця, яго варункі... Ня мая сьмеласьці адчыніць шырока вочы і падняць сьмела язык...

Кінь наукола вокам,
Дык крывавым сокам -
Ня слязой заплачаш,
Як усе абачыш.

Прауда, паэця падабаяцца пад ціскам нядолі і гора, няпрастаннымі зваротамі на ужытую пакору народу уздымаць пачуцьціо помсты і ахвоту да змаганьня, а ня адчыняным, завучым поклічам. Апошні кірунак ён карыстая з іншаго боку, ён ня абмежваяцца ніякімі рамамі і няшкадуя пэнту і жару ля сілы зову.

У сваіой пекнуй і прыгожуй "Прадмовя" да "Дудкі Беларускай" Ф. Багушэвіч здольна тлумачыць і з'ясняя пытаньня, кім мы есцяка і кім павінны быць, і абкідая свае з'яснення шчырымі яснымі і праканаючымі даказамі. Прачытаушы яе - нельга ня стацца беларусам, бо ня у сілах заняуважыць іх.

Нам, сучасным сведкам вялікаго перакруту сацыяльнаго і грамацкаго жыцьця, які завецца рэвалюцыяй сацыялістычнай, зусім ня вагкім здаецца падабаючы мэтат пазыву да змаганьня, які аблюбован быу песьнярамі часоу народнічаства, як расейскаго, гэтак і беларускаго. Толькі паказываць і "лерай абуджаць", нам роуна таму, што і намеру ня даваць да змаганьня. Нам хочацца, мы рвіомся на збройная поля уверанна і нацянькі, але трэба браць у рахунак час і яго варункі, ды варункі эпохі. Вялікі песьняр расейскі, Някрасау, быу шчырым равалюцыанерам і зрабіу у сэнся абуджаньня равалюцыйнаго пачуцьця боляй, ніж самы старанны агітатар. Ля свайго часу іон быу равалюцыанер духу і розуму, вялікі ды значны равалюцыанер. У беларускай літературы Ф. Багушэвіч стаіць вышэй Некрасава: ён сьмела можа празывацца валадыром гэраічнаго тэрміну яе і будзячым трубачом забітаго народу. Алеж, пераказваю, усіо ж бы такі мінорны тон пераважвау і над яго уздымаючым настроям. Прауда, вера і гарт, якія ён укладая у сваю надзею — падагравалі элемэнт бадзіорасьці і ахварбоувалі у чырвань мулю яго мінору.

«Ня тужы бярозка, — з намі свет ня згіня:
Вецяр, як павея, шышачкі раскіня;
Хоцьбы ты засохла, — вырасця вас боляй…
Перастаням плакаць мы над сваей доляй!
Якось яно будзя — дажывіом да дошкі;
Хоць ляпей, хоць горай, абы ня так трошкі!
Шышачкі раскіня, як параскідала
Маіх шэсьць сыночкау — здаецца, ці мала?
Усе разышліся! Ну, дык рана-позна, такі, мне здаецца,
Кожны занудзіцца й да дому вярнецца».

Па пекнасьці мовы і на мастацтву хвормау творы яго кудысь далей паперліся уперад сваіх папярэднікау і цешаць нас сваею скончанаю музыкаю. З яго з’явішчам ля беларускай літэратуры беларусы знайшлі няацэняны скарб, бяздонную крыніцу.

Зякой хто нап’ецца,
Дык вольным здаецца

Дык вось, Франц. Богушэвіч (Мацей Бурачок, Рэука с-пад Барысава) быу самым яскравым і шчыра народным паэтаю абуджаючайся да жыцьця Беларусі да тэрміну 1905 году.

Мы спыніліся толькі на двух асобах: В. Дунін-Марцінкевічу і Ф. Багушэвічу таму, што яны поунасцью ахапляюць сабою першы пэрыяд у гісторыі беларускай літэратуры; усе ж другія як-бы дапауняюць іх. Ян Баршчэускі, Каганец ды іншыя у роуні з імі далі шмат меняй (Каганец дапоуніу сябе у посьля-1905-гадовы пэрыяд) і па ліку, і па значнасьці. Хоць, вядома, заслугі іх ніякім чынам ня могуць умальвацца, ня толькі-б касавацца.

1905 г., помяж с падымам соцыялістычнаго руху, падняу да нябывалай вышы і рух нацыянальны. Варта праглядзець гісторыю гэтаго часу, і ліогка можна будзя убачыць, які значны крок у справя нацыянальнаго знявальнньня зрабілі цэлы цуг расейскіх нядзяржауных, прыгнечаных нацыяу: літоуцы, латышы, украінцы, фінны і інш. Але асобна значным пліонам адбіуся гэты год на абуджэньні беларускаго народу. Здаецца з гэстаго боку 1905 г. знарок і выпау дзеля таго, каб даць штырхач толькі беларускаму народу, які астауся пазадзя усіх на дарозя свайго нацыянальнаго будауніцтва. Іначай думаць мы і ня можам. Той розмах, тая шыр, якія раптам ахапілі беларускі народ хвалямі самапазнаньня, таго ня дазваляюць. Адначасова заварушыліся і гарады, і мястэчкі, і сіолы. Беларусь пакрылася нацыянальнымі, палітычнымі і сацыялістычнымі гурткамі, колкамі і грамадамі. Студэнты, вучні, інтэлігэнцыя і асобна цікава работнікі і селяня, - усе дазналі патрэбу часу і няйначнасьць паражэньня выпхнутых ім задач. "Аслабяняй сябе з усіх бакоу і назвамі рві ланцугі усякаго прыгону!" гучэу бадзіоры вокліч і спыняуся у гушчы грамацкаго жыцьця беларускаго народу.

Рабілася дзіва з дзіу, тым боляй, што беларускі нацыяальны рух глыбяй усяго ікрас запау у слаі працоунаго народу, - селян і работнікау, - і толькі вярхова датыркнууся да інтэлігэнціі і буржуазіі. Выяулялася, што першы прыклад робыць гісторыя, калі знізу чуяцца голас, сьмела празываючы рэчы сваімі. Прачынауся сапрауды белаурскі народ, выяуляючы сабраныя вякамі скарбы свае захаваннасьці...

Але законы сярадковай цягучасьці (цэнтрабежнай сілы) ня прамінулі датыркнуцца напрамку развіцця і беларускаго руху, якто бывая і усюды. І сярэдзіна, посьля пачатковай роунавагі паусюдах, стала адзначацца ў Вільні, абрысоуваючы выразна гушчэйшы элітак святавосьці.

Усе кіраунічыя сілы зышліся там, дзе варункі, колькі мага былі па часу, усебочна спрыялі таму. Вакол Вільні рэялі усе.

С часам, калі рэакцыя сумела пяраважыць аслабаніцяльны рух, і іон мусяу ужэць і нікнуць, беларускі нацыянальны рух толькі з'узіуся, а углыб рос ды рос. І вось, калі вілянскі цэнтр беларускіх сіл прыдау сваіой працы культурную ахварбоуку і пачау брацца друкаваным словам паусюжыць яе, та гэтым іон нібы пераняу голас жыцьця.

Адчыняная у Вільні на змену зачынянай "Нашай Долі" вядомая "Наша Ніва" начала служыць ліхтарняю, да якой паляцелі з усіх куткоу высунутыя народам яго "гаравальнікі і апевайцы думак". Між першым пэрыадам у беларускай літэратуры і новым знашлася можнасьць адшукаць ужо было захаваную прэемнасьць. Выявілася, што та там, та сям сядзелі у цішы і вылівалі свае думкі многія нязнаныя паслядоуцы беларускіх народнікау. Ня кідау пісаць Каганец, пісала Пашкавічанка (Цётка), пісау А. Пауловіч і пробавау свой багаты талент будучы карыфей, Янка Луцэвіч (Янка Купала), час ад часу адрываючыся ад працы над польскімі сваімі творамі. Поруч жа, за многа раней, ужо хадзілі па руках народных вучыцяліоу, вучняу і сельскай сацыялістычнай моладзі, здольныя рэвалюцыйныя творы і творы сатырычныя мужыка з Мікалаяушчыны, вучыцяля Костуся Міцкевіча (Якуба Коласа). Нельга адзначыць, хто запошніх двух і на колькі каторы з іх раней прыхіліся да свае творчасьці, толькі ведама, што ужытыя ім з нараджэньня таленты адначасова пачалі выяуляцца, расьці і класьці закладзіны новаму пэрыаду у беларускуй літэратуры, пэрыаду эпосу самога народу, з гушчы яго выліванаго, а ня зышоушага да яго.

Першая беларуская газэта "Наша Ніва" магнэсам пацягнула іх да сябе і на страніцах сваіх панясла па кіосках і сіолах тым, хто і ня думау, што яго мукі так складна адшліфованы і так пекна абмуліованы. Здавалася дасюль, што і ткаць гэткія тканіны нельга...

Казаць аб гэтых двух паэтах, Я. Купаля і Якубу Коласу, аб гэтых двух вяліканах, ніколькі ня павялічваючы гэтым, у беларускай літэратуры, каб выявіць усю аграмаднасьць іх багатай працы і прасачыць за паступовым разьвіцьціом іх таленту, трэ’было-б заняць задужа шмат часу, як ля пазнаньня іх працы да дробні, гэтакі ля абрысу яе. Да гэтаго ж і сілы трэ’ вялікія і знаньня шірокія.

Наша мэта — гэта у кароткіх агульных абрысах, як таго вымагая агляд гісторыі, даць боляй-меняй суцельны е брав развіцьця беларускае маладое, але ужо заняушая належная мейста у гісторыі, народнае літэратуры. Прі гэтым, вядома, і ня абмінуць ды спыніцца над выдатнейшымі яе прадстаунікамі.

Спачатку, як усе заусягды, творчасьць Янкі Купалы, датыркалася тых тэм, ля якіх кармілася і лера В. Дунін Марцінкевіча, Францышка Багушевіча, Я. Няслухоускаго і інш, з тэю толькі рожніцаю, што рэвалюцыйны уздым прыдау ім боляй пэнту і гарачнасьці. Ужо даволі адметна переважывая у яго зоу і окліч іці да змаганьня, абы здабыць належная. Нават, спраудняй сказаць, мейста жудасьці і жальбе даецца досі мала. Толькі паміжходча чапая іон іх але с таго боку, каб зачапіушы, боляй падбухторыць пачуцьціо помсты.

Грай мая жалейка,
Пей, як салавейка
Апевай нядолю,
Апевай няволю
І грымні свабодна,
Што жыве край родны!

Ды, трэба сказаць, што у сілу народа, мосную і няпаборную, верыу паэта. Нават культам яго музы стала тая мага і крэпасьць, з якою мужык можа усе зрабіць… і зробіць, калі захоча.

Вось як іон гавора аб мужыку:

«Я богач, я магнат! —
Што мне пан, што мне кат?
Цэлы сьвет мне адкрыт?
Я усіо закляну,
Усіо сілай папру!

(«З песянь беларускаго мужыка» (Жалейка, 5 стр.)

Нават зрабіу ужо ён гэта, да быццам сам азнае, што няхватая у яго однаго, што патрэбна ля творчае працы:

Эх, каб ціомны ня быу,
Чытаць ксіонжкі умеу, —
Я бы долю здабыу,
Я бы песянькі пеу!
Яб патрапіу сказаць,
Што і я чалавек!

Паэта верыць, што гэта, беларускі народ зробіць, зробіць няпрыменна і каб ня пацягла за сабою гэта работа благіх скуткау ля моцных гэтаго сьвету, іон прабуя прасьцярагці іх і пахіліць пайці насутрэч працоунаму народу - пашкадаваць яго, каб потым ня каяцца:

Пажалей мужыка бедака...
Бо на сьвет прыдзя многа бяды,
Бо за крыуду сваю адамсьціць,
Свіням будзя крыві ня набраць! -
Адамсціць, аж зямля задрыжыць,
Аж віхры зашумяць, загудзяць!

Але робячы гэту прадасьцярогу, Янка Купала, рабіу гэта больш ля далікатнасьці, бо ні каліва ня верыу іх літавосьці і, у свой чарод, прадаеця - рагау сваіх братоу, бедакоу-селян, ня чакаць гэтае іх спагады і ня рвацца к "багатым" у цяшкія часу "пад стрэхі" ды "ня шукаць у іх палацах уцехі", а "быць чалавекам бо ты ж ня забіты". І сваімі спосабамі шукаць скутку да паляпшэньня жыцьця.

Ах! ці доуга, браццы, будзям
Пад няволяй мы стагнаць?
Ах ці доуга сваё шчасьця
Сваю долю праклінаць?
Ці так цягам, як сягоньня
Цярпець будзям мы бяду?

Грамадзянскія матывы, як і у папярэднікау, у першыя часы перасільвалі у Янкі Купалы над іншім. У гэты бок, пад уплывам часу, іон боляй і націскау, чаму нядбайна адносіуся да паглыбленьня сваіх думак і мастацтва іх выкладу, на што меу усе данныя.

Вось і творы яго, як па скончаннасьці хвормы, гэтак і па пекнаце яе крыху бракуюць і выглядаюць стаубуном, ня развесістым дубам. Ну, затоя у іх поунасьцю укладзяна мяцежнасьць душы устаючаго беларускаго селяніна і пільная адшука сцежак да паляпшэньня свае долі, якая у канец гразіць замучыць і ня дае змогі даляй маучаць. Селянін родам, пазнаушы з дзіцячых гадоу жыцьціо сіраціны, іон дужа спраудка адбівая яго у сваіх творах-вершах.

Янка Купала, аднак, доуга ня спыняяцца на грамадзянскіх матывах і над вымогаю няпярасьціханнаго развіцця свайго таленту, паглубляя сваю творчасьць і з боку мастацтва, і з боку пашырэньня думак і ахопу шырэйшых галау і абшарау жыцьця. Верш з кожным часам прымая рожныя вобразы і формаю, і музычнасьцю. А мастацкая усебаковая валаданьня роднаю моваю дае можнасьць рабіць найтанчэйшыя выхілясы і найляхчэйшыя звароты, даючы можнасьць дапасаваньня да якіх угодна хвормау.

І мы можам дзівіцца вартасьці і здольнасьці, адбітай у яго творчасьці далейшых часоу. Самабытна ушчаушы, бяручы самы просты матер'ял, іон толькі магутнасьцю таленту дайшоу да таго, што мы ад яго дастали.

А дасталі мы тоя, што з гарнасьцю можам сказаць, што Янка Купала - беларускі Шэучэнка і Міцкевіч - есцяка і нацыянальна-свядомы барэц за атраджэньня свайго народу, чаму у многум паслужыла яго лера. Навет нацыянальная пачуцьціо, бурлячая у ім і бяручая верх у элямэнці яго творчасьці, і памагло яму стварыць шэдэуры. Можна ня абмыліцца, калі сказаць, што усе іншыя беларускія паэты выраслі на іом, і свае таленты прычасьцілі яго творамі. За перыяд з 1905 г. і да 1915 г., пошля якога фактычна Янка Купала пакінуу пісаць, за кароткі дзесяці-гадовы тэрмін сваё працы, ен унес нязлічаны і нязцэняны дар у скарбніцу беларускай літыратуры, боляй таго - ен дау палову усяго. Творы яго выданы трыма кніжкамі вершау, у якіх сабраны вершы асобных перыядау і двыма кніжкамі бойных яго работ прозаю. Гэта: "Жалейка", "Гусляр" і "Шляхам жыцьця" вершы. "Сон на кургане" вершаваная паэма, і "Паулінка" сцэнічныя творы. Засталося некулькі рачэй яшчэ ня выданых, з якіх асобную цэннасьць мая сцэнічны твор драма - "Раскіданае гняздо", якая ужо ставілася у Мінску на сцэня. Але творчасьці прозаю яго ня цягнула і уся здольнасьць вылілася у вершах, акіа шмат талентняйшыя за драматычныя рэчы.

Янка Купала родам з ваколіц Аконы ля Мінску, сын беднага хлябароба, радзіуся у 1883 годзя. Як дапаміналася, пад уплывам апошніх гадоу, іон з некае, няведамай нам прычыны кінуу пісьменно-літэрацкую работу, што дужа утратна - калі зроблена гэта ім праз сваю віну. Ці можа ужо выпісауся? Гэтаго думаць ня можна! Хочацца верыць, што талента яго яшчэ абрадуя нас многімі цэннасьцямі яго твору. Гады к таму яго яшчэ даюць на гэта можнасьць і надзею.

У канцы, пераходзючы к другім, пазнаямся з яго творамі, па узятым прыпадкам з пачатку яго пісьма і с часу яго поунаго разцвету таленты:

С пачатку свае працы іон пісау:

Навясіолая старонка -
Наша Беларусь:
Людзі - Янка ды Сымонка,
Птушкі - дрозд ды гусь.
Поля - горы да каменьня,
Потам зліта усе;
Сенажаць - адні каменьня,
Сівец ды куп'е.
Родзя шнур нясамавіта
Сколькі б працы унёс;
Ячмень з сажай, з званцом жыта,
З свірэпкай авіос.
Ня багатыя і віоскі,
Садоу у іх ня знаць;
Толькі часам дзе бярозкі,
Як тычкі стаяць.
А у весках люд убогі,

Век беда у крук гне.
Вечна у лапцях, гное ногі,
Зрэб'я спіну тне.
Ціомны, ціомны народ гэты
Трудна і сказаць,
Аборваны, няадзеты,
Ня умея чытаць.
З яго кожны насьмяецца,
Бедны люд... так бы здаецца
Плакау разам з ім.
Так няміла, як магілай
Неік выдае
Беларусь, мая старонка,
Но люблю ж яе.
Як каліб з ей разлучыуся
Плакау б с усіх сіл,
Эй, бо дзе воук урадзіуся
Яму куст той міл!
У хаця голодна да-знаю,
З'ем хлеба, вады...
Горай жыці у чужым краю,
Боляй сльіоз, пуды.
Там ня найдзяш братніх сэрцау,
Там кожны чужым,
Будзячи жыці у паняверцы
Ды адзін адным.
Песьню родную зягняш,
Хто пачуя, хто?
Там любіць свой край прысягняші
Лепяй, як жыцьціо.

А вось верш з пазнейшых часау:

Песьня сонцу.

Вольным гоманам хвояк высокіх,
Туманамі санлівых нізін,
Казкай векау блізкіх ці далёкіх
Клічэм, сонца, цябе, як адзін!

Распусьці залацістыя косы,
Схаладзелы загон ацяплі,
Асвяці лугавыя пакосы,
Усходы новыя сей па зямлі.

З няпатульнай пакорнай зямліцай
Заручыся, шліоб вечны вазьмі,
Разлівайся люстранай вадзіцай
Між даламі, гарамі, людзьмі...

Разсынайся на селах па нівах
Брылянцістай ажыучай расой;
У вясіолках купайся цьвятлівых,
Ласкай сэрца, душу супакой...

Як у сьвята купальская, сонцэ,
Свой жывы аднауляеш пагліод,
Аднаві славу нашуй старонцы,
Аднаві яе сумны народ:

Хай нам явары вечныя думы,
Думы байкі шасьцяць, шалясьцяць,
І нясуцца хай гэтыя шумы,
Пабел сьвету ляцяць, хай ляцяць!

Дык глянь с хорамау вольных высокіх
Да крывіцкіх туманных нізі...
Казкай векау блізкіх і далекіх
Клічэм, сонца, цябе, як адзін.

Або: Адцвітаньня:

Не шасьцяць каласы,
Звон ня валіцца с касы,
На кладуцца у стог пласты,
Толькі сыплюцца лісты
На яловыя кусты,
На сухія верасы.

Не іскрыцца небазор,
Ня цьвіце трава чабор,
На цыглінь птушыны стан,
Толькі поузая туман,
Вецяр б'е у нямы курган,
Шэнаціць імглісты бор.

Змога вольная снуе,
Вочы уставіушы свае,
То галубне, то пужне.
Сэрца б'ецца у паусьне
Думка сэрцу аб вясне
Здрадны голас падае.

Ня меняй слауны, ня меняй знатны, ня меняй вядомы Янкі Купалы, гэта другі вялікан беларускае літэратуры, Якуб Колас (Костусь Міцкевіч). Як і Янка Купала, родам ен з бедных мужыкоу, з вескі Мікалаяушчына Мінскаго павету і губерні (радзіуся у пачатку 80 г.г.), як і Янка Купала, Якуб Колас з калыскі стрэуся з нядоляй і горам, няадлучна жывучым у хаця мужыка беларуса. Толькі змог ен разумець, як журба наспрэс, і у полі, і у беднум выглядзя весак, і вузкасьці ніу, ахапіла яго душу спагадай і крыудай, напоуніла болью і прагай пазбыцца усяго гэтаго, знайсьці сцешку, каб выйсьці на шырокі шлях лепшаго, шчаснейшаго жыцьця. Засьмяяушая шчасьця яму, прыхільняй і цяплей, ніж Янку Купалу даушая можнасьць хоць вучыцяльскую сямінарыю окончыць, і праз гэта дастаць боляй-меняй навукі, у многум пасобіла шырэй развярнуцца яго з маладых год рухаючаму таленту. Ужо з вучнеускіх заслонау Якуб Колас спрабавау пісац і напісаная "складна" давау чытаць таварышам. А калі у Вільні вышла "Наша Доля", та у трэйцім нумары ужо красавауся яго верш. І гэты верш яго зразу паказау сабою, што тварэц яго вялікі скаржнік прыгнячэннай старонкі свае, роднай Беларусі, і яе народу, з якога сам вышау. У сваем гэтум вершы Якуб Колас звертаецца к "Беларусам" с оклічам:

Устанця хлопцы, устанця браткі,
Устань ты, наша старана!
Ужо глядзіць к нам на палаткі
Жыцьця новаго вясна!
Чы ж мы, хлопцы, рук ня маям?
Чы ж нам сілы Бог ня дау?
Чы над родным нашым краям
Луч свабоды ня блішчау?
Выйдзям разам да работы,
Дружна станям, як сцяна, -
І прашнецца ад драмоты
З намі наша старана!

Якуб Колас час ад часу, між горкімі скаргамі і некрасаускім ап вам мутназацяжным, важка-калючым, паднімая голас зову да працы над адбудоваю на нова нясцярпіма цяжкаго жыцьця стараны. Выбліснуушая зорка свабоды над яго краінай, як і над усіою Расеяй у 1905-6 г., калі ен і прычэшчвауся да творчай працы у літэратуры, хоць і захапіла яго сваімі хвалямі ды уцягнула на свой віхор, зрабіушы актыуным палітычным дзеячом (ен шмат працы налажыу на хаурас беларускіх вучыцяліоу), але, аднак, на леры яго "будзячым да змаганьня" чынам ня адбіуся. Мелася цікавая спрэчка у ім, як у палітычнум работніку; як у паэты. Бурлячая хваля народнаго паустаньня цягнула яго на верхаводзя хваль, а душа, у свой чарод, другую песьню пеяла, аплаквала нядолю стараны, сум лесу, ніу, зліваючыся з маркотнаю песьняю аратая і плытніка на Немні. І у гэтум яго плачы, у жальбе яго тонау няспынна клакацела завіруха яго глыбокае, бязмернае любашчы да краю. Здаецца, чытаючы яго стальныя радкі, з кароткіх мосных слоу, бяз нацягнасьці і пасільля - яскрава ачуваяш на сабе рухомасьць усіх праяу нядолі-урачонага краю. Яго пэндзяль ня абмінау ні годнаго кутку люцкога жыцьця, ні годнаго боку; усякі змен пачуцьця і настрою, бываючы посля тых ці іншых квадрау у селянскум жыцьці, посля тых ці іншых здарэньняу у ім, як смерць, родзіны, вясельля, пажар, паветрая, здача у салдаты сыноу і г. д. адбіты у яго образох нявыказна праудзіва, нямерна яскрава і натурова. І вось чаму ён заслужвая празваньня песьняра-народніка. Толькі народу пасвяціу ён свае "леры тоны", толькі аб ем заклапочана яго душа - усё ж, што маяцца у жыцьці пекнаго, як вясна, краскі, як хаценьня і пазывы моладасьці - усе гээта ля яго мая вагу пастольку, паскольку дотыркая сацыяльнаго жыцьця усё-ж таго народу, які наперад усяго зобіты, замучаны і ня мая змогі далучыцца з-за будніх клопатау да пекнаты жыцьціовай. З гэтаго паэта і кажа, перапыняючы тых, хто-б хацэу паслухаць ад яго вясіолых песянь:

Ня пытайця ня прасеця
Светлых песянь у мяне,
Бо як песьню засьпяваю -
Жаль усю душу скалыхне.

Яб сьмяяуся, жартавау бы
Каб вас чуць развесяліць.
Ды на жыцце як пагляняш,
Сэрца болям зашчыміць.

Няшчасліва наша доля
Нам нічога ня дала.
Ня шукайця кветак у полі,
Як вясна к нам ня прышла!

І, як казана было, пачуцьціо равалюцыйнаго экстазу цягло яго шукаць кветак шчасьця, душа ж ня верыла у можнасьць іх найсьці - і лера пеяла мінорным тонам жальбы. І толькі яго супакоіла, бо ня выгравала усяе любашчы да роднае краіны, усяе гарачасьці гэтае любашчы. Ня вылівала, бо ен за усіх і за усе кахау яе. Ні сонца, ні зоры, ні бог - ня мелі спагады да яе. Смутак заусіогоды - ня разганяяцца ні вясною, ні сонцам, хоць крыху-крыху і зараняя у яго душу квадранцавай радасьці.

На усходзя неба грая
Дзіуным блескам жару,
Залацісты сноп купая
У полымі пажару.

Чуць-чуць дрогня прыліецца
Чэрвень на усходзя,
Гэта неба усміхнецца
Людзям і прыродзя.

І убірая залатую
Соняйку дарогу
Паліць свечку дарагую
Прад аутарам Бога.

Над палямі змрок прарвауся,
Па нізу расплыуся,
Лес туманам заснавауся
Луг расой абмыуся.

Чыстых хмарак валаконца
Сталі у кружочак,
Вышай лесу — проці сонца —
І сплялі вяночак.

Як жа добра пахня збожа, —
А кругом спакойна!
Эх, як слауна, як прыгожа
Горача, прыстойна!

І сабрала неба ясна
Блеск усіх каліорау,
Стройна, дзіуна, сагалосна
Як бы песьняу хорау! («Усход сонца»).

Многа пекнасьці, красы і сьвятла — а прыглядзецца — ня вясяляць яны, а яшчэ боляй суму наводзяць. Якуб Колас — паэта смутку, якому і самім жыцьціом застаулялася прычасьціцца да праяу яго са шчасліваго боку. Насьцігла рэакцыя 1906 г. налажыла на яго руку няво і Якуб Колас быу арыштован за належнасьць да вучыцяльскаго хаурусу і пасажан у вастрог, у яком прабыу боляй трох гадоў. Варункі вастрожнаго жыцьця папрашкодзілі свабоднаму ліоту яго думак і маху уражэньня, і разьвіцьціо таленту спынілася на адным быццам хтось прадпісау. «Толькі і мецьмяш ты змогу пісаць аб адным, шкадаваць і хацець!» Прауда, вастрог калівам уніос свежую нотку у яго песьню, толькі гэта нотка прыдала суб’ектыунаго уплыву, так сама цьомнаго і горькаго. Да прагі к волі із турмы, чым меяцца усіо жыцьціо беларускаго мужыка, дабавілася другая — з вастрогу б вырвацца у гэтую турму, дзе пакутаваць лягчэй, бо з усіма. Цяперь ужо і прырода мая у сабе сілу развейваць яго нуду, хоць ад яе так сама нясе нудою. Прыпадкам разцвітшая кветка пад вакном вастрогу столькі радасьці дае паэту:

За агарожаю, перад вастрогам,
У ціхім куточку адна
Кветка красуя на грунці убогім,
Хораша з’яя яна.

Двор няпрытульны і глеба пешчана,
Грунт весь убіты, як ток,
Сонца ня сьвеціць скрось шчылін паркану,
Выдзьмухау вецярь весь сок.

Белая крошка роскаю Божай
Чыста абмыта, зяхціць.
Рад любавацца я кветкай прыгожай, -
Міла яна так глядзіць!

Мне успамінаюцца вобразы мілыя,
Роднаго краю, паліоу,
Бедныя віоскі, хаты пахілыя,
Песьні зяліоных гаеу,

Вузкія стужкі меж зяляненькіх,
Жыта палоска, лянок, -
Рэчы пявучыя нівы благенькай,
Узгорак, курганчык, лясок...

Толькі ж мне шкода кветкі: сіроткай
Ціха схілілась яна
За агарожай, як за рашоткай,
Сонцу, людзям нявідна...

Мілая кветка, дзіцятка поля,
Мяжы зяліонай убор!
Як ты папалася з волі у няволю?
Як заняслася на двор?

"Кветка".

"Кветка" - сымвал паэты, сам паэта, яго думка. Вастрог, з яго цяшкай прымусай, з ясна да болі ачуванай няволяй - страшным адбіткам лег на паэта, і ня таму, што прынес яму уласна муку, што атабрау ад яго волю і гэтым падрэзау яго, як асобная штосьці, прагучая ля жыцьця толькі свайгу асобнаго - не! Уся трагэд'я у тым, што яго разлучылі з віоскай, з полям, з народам, што ен ня так яскрава можа бачыць жывы яу і ачуваць усенародную муку, скардзіцца народнаю скаргаю - адным словам, варочацца у віхру жыцьця роднаго - заядая яго нашчэнт:

Нудна Сціопцы за рашоткай,
Нудна, эх, старому!
Плачуць думкі, рвуцца думкі
Сцёпкавы да дому.

Дома жонка, дома дзеткі...
Бог сьвяты іх зная,
Як жывецца нябаракам
Там у родным краю!

Ходзіць Сціопка з вугла у вугол,
Гляня у ваконца:
За рашоткай відаць неба,
Хмарак валаконцы.

Эй, хмурынкі, плывеціо вы
У старонку тую.
Дзе пакінуу я сямейку,
Хатачку старую!

Ох, паплыу бы я, здаецца,
Хмаркі, разам з вамі,
Каб на віоску сваю глянуць
Нуднымі вачамі.

Там, даліока, за дамамі
Разляглося поля,
Лес-гаіочак, дол, курганы:.
Эх, прастор там, воля!

А ў полі дым сінея -
Бульбу люд капая;
Сціопка ж бедны так марнея,
Долю прокліная.

Ляжа Сціопка спаць на нары
І праз цэлу ночку
Усіо аб роднуй віосьцы сніцца,
Аб радным куточку.

Нудна Сціопцы за рашоткай,
Нудна, эх, старому!
Плачуць думкі, рвуцца думкі
Сціопкавы да дому.

("Сон у вастрозя" - Песьні жальбы).

Якубу Коласу ня бракуя ні лірызму, ні мастацтва, ні глыбіны захопу свайго ураженьня. Багаства мовы, запас усялякіх зваротау рэчы, сабраных пад рукою, напагатовя, памагая паэту ліогка і гарманічна нізаць радкі за радкамі, як каралы. І знізак атрымоуваяцца пекны, стройны, абмяркованы з усіх бакоу. Ні вытырку, ні ня дахопу у ім ня прыкмеціць нічые правідкія вочы. Але, пераказваю, судны туль, звешваямы ім над кожнай рэччу свае творчасьці, ня дае вагі прабіцца да іх праменьням сонцу. "Песьні жальбы" гэтак празвау іон збор сваіх вершау, выпушчаны у Вільні. Але, песьні жальбы ахапляя усе яго творы, як вяршаваныя, гэтак і празаічныя, якіх Якуб Колас так сама шмат напісау.

Усе яго творы выданы цэлым лікам сшыткау праз гэты час. Гэта ужо успомняныя: "Песьні жальбы", даляй "Батрак", "Як Юрка збагацеу", "Прапау чалавек" і пад псеуданімам Тарас Гушча творы прозаю: "Родныя з'явы", "Апавяданьня", "Немнау дар" і "Тоустая палена".

Цікава, што цяшкі адбітак, легшы на ем - ня змог зжыцца з тым наплывам, які прынясла сабою вялікая рэвалюцыя. Чытаючы змешчаючыя яго творы у "Вольнай Беларусі" - атдаюць усе тым жа подухам, што і с пачатку. Вось гэтым, аднастройнасьцю, аднатоннасьцю сваіх песянь, Якуб Колас, кажучы з угляду мастацтва, крыху і траціць у зроуні з Янкам Купалам. Апошні няабмежан у ахопя тэм, у уладаньню рожнамульнасьцю хварбау! Пекнасьць абразоу, багацьця, малярнасьць, шуканьня няспаханная новых хвормау, свежых муляу і поміж жа творчая камбінацыя і ігра дужа удачная іпрыемная у моуных зваротах - выносяць яго творы на шырокую арэну няпадчэпнаго мастацтва. Якуб Колас - ня гоніцца за шыр'ю, за рожнамульнасьцю і вытворам свежых хвормау - а стараяцца з маючаго матэр'ялу выкарыстаць усе, каб даць яму праудзівы выгляд. Сталь і вагкасьць яго творау стамляюць думкі, глянуць задужа да зямлі - калі Янкі Купалы носяць па абшары паліоу, цягнуць да зор, воблакау і прагуць у завідныя, манячыя далі.

Якуб Колас зрэдку пісау і на палітычныя тэмы дню. Яго вершы гэткаго гатунку захованы моладзю і усюды іх можна чуць у Міншчыня. Адна характэрная жылка прайходзіць, найболяй у прозаічных яго рачах, гэта здаровы, гостры гумор, які найболяй пахож на сатыру.

Гэта крыху злягчая цяжар ад уплыву сумнаго настрою. Нагул, Янка Купала і Якуб Колас роуны і у слаунасьці і у заслузя ля беларускае літэратуры. Большасьцю свайго развіцьця яна вінна ім і у знатнасьці абудвым.

Вялікаю заслугаю карыстая у беларускуй літэратуры і Ціотка, аб якой крыху вышэй успамінау я міжходам. Заслуга яе паглубляяцца яшчэ тым, што яна аднэй с першых ушчала абрабляць і гатовіць тую глебу, на якой у скорум чася началі выростаць пекныя расліны. Алоіза с Пашкевічоу Кайрысовая - піанэр у справе маладога беларускаго руху і адна ад выдатнейшых яе асобау. Ужо у 1904 годзя, у пачатку узросту нацыянальна-культурна-сацыялісткаго руху сярод беларусау, яна з'яуляяцца у Вільню і стараяцца гуртаваць колка беларуская. Сацыялістка шчырая па напрамку і погляду, яна дамагаяцца таго, што гурток, сабраны ею, злучая у сваей працы дзьве ідэі, якія адна другую папауняюць - барацьбу за сацыялізм і барацьбу за нацыянальная аслабаджэньн япрыгнечаных народау. Разам з некаторымі другімі дзеячамі (Браты А. і І. Луцкевіч, В. Іваноускі і інш.) ашкевічанка (Ціотка) закладая партыю "Беларускую Рэвалюцыйную Грамаду", (потым пераімяняную у Беларускую Сацыялістычную Грамаду), якая і бярэ на сябе на сябе кірауніцтва беларускім рухам. Поруч з палітычнаю працаю, якой яна шмат атдала і сілы, і мочы, Ціотка пісала.

Прауда, час ня давау іой змогі шмат атдаваць яго на пісаньня, і яна за у весь час напісала зусім нямного. Але творы, вышаушыя с пад яе пяра да таго аздатны, да таго вартны, што займаюць у скарбніцы беларускай новай літэратуры пачэсная мейста. Першы перыяд свае паэтычнай творчасьці Ціотка пасьвяціла тэмам палітычным - уплыву таго часу - равалюцыйнаму руху. Усе здарэньня вялікай значнасьці, як 9 января, убіуство князя Сяргея, палітыка Пабеданосцева - апісана ею у знатным вершу, "Хрэст на свабоду" разам з другімі змешчанаму у зшытку няможных па тым часу вершау "Мора".

Зшытак гэтых вершау друкавауся у Вільні нелегальна і паусюжыуся дзісяткамі тысяч. Але поміж гэтаго Цетка пісала і на другія тэмы. І уплыу рэвалюцыйнаго настрою прыдае усім яе рачам бадзіоры, рамантычны выраз. Яна уся - адзін пазыу - адно хаценьня, прага. Помачы роднаму краю! Вось яе окліч, і гэту помач зрабіць - вось мэта усяго жыцьця яе.

Хацела б быць зярном пшаніцы,
Упасьць на ніукі вескі,
Зазалаціцца бяз мятліцы,
Даць хлеб смачнейшы трошкі!
Хацела б быць я рэчкай быстрай,
Абегчы родны край, -
Гдзе напаіць, а гдзе скупаць.
А дзе утуліцца у гай,
Та зашумець, та зашаптаць,
Та стаць у салодкім сне,
Та зноу сарвацца, зноу гуляць,
Агніом кіпець у дне,
Да так сагрэцца, ды сп'яніцца,
Каб у неба хваляй здаць,
Украсці сонца, зноу спусьціцца,
Больш сьвету людзям даць!
Усіо прыгарнуць у дарозя,
І каплю шчасьця й долі уліць,
Усюды думаць аб народзя
І родны край усюды сніць.
Пашля разсыпацца расою

Скрось па галінках, па лістох
І так абняціся з зямліою,
Каб нас ніхто разняць ня мог!

Але усім гэтым шырокім хаценьням ня было ніякай рады збыцца. Благія з'явішча часу, як наперакор, руйнувалі яе планы разбівалі жаданьня. Страшенная палэтычная раакцыя, прышоушая на змену вялікаму уздыму, аслабадзіцяль яго руху у 1905 г., датыркнулася сваею губляючаю рукою і Ціоткі: яе прыцягнулі да суду за сацыялістычную працу, і яна была вымушана уцячы за граніцу, у Львоу. Ціжар разлукі з роднаю старонкаю, уступіушай першымі крокамі на сцешку атраджэньня -- катавала паэтку за межамі яе, на чужыня, убівала яе здароуя і суміла надзею.

Да іншых хаценьняу, вытыркаючых бурлячым жаданьням памагчы працоунаму народу дайсьці да лепшай долі, прыбавілася прага вярнуцца да родный краіны. З чужыны яна пісала таварышам у Вільню.

І душна, і цесна, - і сэрца самлела
Мне тут на чужыня, здаліок ад сваіх...
Як птушка на скрыдлах ляцець бы хацела,
Як хваля па моры, плыла бы да іх.

Бадзяньня заграніцаю, скітаньня у Расеі і бурныя здарэньня, злучаныя з трывожным часам у яе асабістым жыцьці, вымагалі Ціотку пісаць парывамі, часткамі, брацца за працу урыукамі. Дзе-дзе яна ня прыкладала яе! Але здароу'я усіожткі адрывала яе весь час, і іой прыходзілася лячыцца, кідаючы працу. Апошняя работа -- яе выданьня у 1914 г. у Мінску месячніка ля дзячей -- "Лучынка".

У ім яна падпісвалася сваім псеуданімам -- Мацей Крапіука. Гэтым псяуданімам яна крыстала і уперад. Ня пярамогшы хваробы, Ціотка умерла у лютым (з 4 на 5) 1916 г. яшчэ ня старою.

Як дапаміналася вышэй -- нацыянальна-культурны рух беларусау захапіу усе слаі беларускаго народу. Сацыяльная дыферанцыяцыя, захапляючы усе станы людзей і усе бакі жыцьця, уплыла і у беларускую літэратуру. Кожны стан мая свае асобныя назывы і погляды, згодна клясоваго яго становішча. Нельга намаляваць поуна вобраза, калі пры маліоуцы ня дадаць яму усіх колярау, патрэбных ля ахварбоукі маючаго густу: вобраз зусім страціць і вартасьць, і сілу, і ня будзя мець сяпрауднаго адбітку. Гэтак і бакі люцкога жыцьця, гэтак найбарджэй і літэратура. Як ня мосна і ня шырока аднакавасць у эканамічнум і духоунум значэньню сярод беларускаго народу, аднак нельга сказаць, што яна захапляя сабою усяго яго. І калі сказаць -- што адзін паэта, гэткі, напрыклад, здольны і многабокі, як Янка Купала - адбівая настрой усіх бакоу і станау беларускаго жыцьця, дык гэта ведама, абмыліцца. Патрэбы работніка у многім рожняцца ад патрэбау селяніна, патрэбы інталігэнта ізноу іншыя. Псыхаліогія, светагляд так сама іх рожныя. Песьняр вескі, прыкаваны к зямлі з малку, жывучы ею, думаючы аб ей на яву і у сне—большую вагу сваіх думак пасьвячая ідэялу жаданьня зямлі, свабоднае працы на ей. Работнік ікрас мала успаміная аб гэтай рэчы: праца паднявольная у хвабрыца ці майстэрні — родзіць жаданьня палепшыць яе варункі, скінуць гвалтбуясць яе характару, аслабаніць. Праца—муся быць творчасцю, вольнай і незалежнай, аздарауляючай і душу і цела. Праца павінна даваць радасць, навеваць рады над й.

Праца — а пліон яе — улада усяго народу. Яна муся аслабаніць свет чалавецтва і прынясці на зямлю пліон яго аслабаджэньня—панства сацыялізму. Вось ідэаль творчасці паэты пралятарыя. У беларускуй літэратуры прадстаунікам гэтаго настрою з'яуляяцца Цішка Гартны—паэта пралятары.

Я рабочы—гарбар,
Рыцар працы цяшкой.
Я з жалезнай душой,
3 сэрцам зыркім, як жар!

     У вачах іскры маіх,
     А жалеза у руках, —
     Шкура гнецца ад іх
     У адзін міх, у адзін мах!

Я здружыуся с трудом,
Я у ім рос, я у ім крэп;
Запрацованы хлеб
Люблю мець за сталом.

     Ня хачу, ня прывык
     Склаушы рукі хадзіць:
     Я гарбар—працаунік,
     Я жыву, каб рабіць!

Фундаментны мотыу яго песьні—гэта пачуцьціо свае сілы—сілы усяго рабочаго клясу, які творыць скарбы сьвету. Вось чаму усе мукі яго жыцьця— нічога перад яго сілаю і ня надрыааюць у ем веры і надзей. Зварот чыстых ідэй у дзела—упорнаю працаю—захапляя у Цішкі Гартнаго сваею вераю і ня перадатнасцью. Шчасця і воля наролу, любасць да яго і гатоунасць легчы ахвяраю на аутар за яго аслабаджэньня—ня даюць яму спакою. Яго няспакоіць вечная пакора, нявольнасць і нядбайнасць за свае налажэньня — якоя паэта лічыць самым страшным варагом зацяглаго панаваньня нядолі. Вось чаму ен пражэ буры, у якой бачыць элементы вызваленьня ад рабства і светач свабоды:

"Ня прашу спакою, ня прашу забыцьця,
Бо жыцьціо заусюды у цышы замірая, —
А прашу я буры, бо із буры жыцця
З сілаю магучай біцца пачыная".

Але калі Колас, Купала, Ціотка, Гартны і шмат іншых імяу у сучаснай беларускай літэратуры з'яуляюцца прадстаунікамі самавітасці, вышаушымі з гушчы народу, з сям'і селян і работнікау, Божаю міласцю надараных з нараджаньня талентамі ля выявы душы самога народу, яго перажываньняу, пачуцьця і жаданьняу—та Максім Багдановіч—паэта з усім іншаго тыпу—ен паэта дасканалы інталігэнт, усебакова свядомы, з вялікімі задаткамі нязвычайнаго дару, падмацаванаго шырокім пазнаньням — ен зразу ж ідзе сьвядомай дарогаю сваей, асабісцай—індывідуальна—раунуючы да усей грамадкі народных паэтау.

Максім Багдановіч радзіуся у 1892 годзя у сям'і вучыцяля з Гродзяншчыны і доля яму з маладых гадоу папрыяла, бо дала можнасць вучыцца, багаціць укладзяны з роду талент, шырыць і глыбіць яго. Яму удалося скончыць ніжэйшую школу і перабрацца у вышэйшую у Яраслаускі Ліцэй. 3 двух гадоу ен быу разлучан з бацькаушынай—Беларусяй і жыу на чужыня, але ужо с часу свайго сьвядомаго жыцьця затужыу аб ей. Цяга да роднай краіны абуяла ім, і ен рвауся да яе. Няведаньня ж роднай мовы — многа прашкодзіла яму. Дзякуючы сваей здольнасці, ен саматугам, з кніжак і газэт, тэаратычна адвучвая родную мову і начыная пісаць беларускія вершы. Гэта яму удаецца і творы зразу выходзяць чыстымі ды здатнымі. Артыста у душы, іон пачуцьціо красы, багатая і буйная, мастацня выліу у свае творы. I творы яго па арыгінальнасці і па дзіунум сплету рожных хворм—цудоуны і асабісты у беларускуй літэратуры.

Янка Купала узбагаціу беларускі слоунік многімі пекнымі словамі у сваіх творах—Максім жа Багдановіч—хвормамі верша. У выпушчаным зборніку яго вершау пераважваюць сонэты, за імі у прыгожум знізку ідуць мала ужываныя пэнтраменты, зграбныя трыолеты, музычныя рондо, октавы, тэрцыны. Усе гэта ен старауся рабіць, каб дасягнуць найбольшай гібкасці роднай мовы, найрожняйшаго выхілу. і нельга сказаць, каб ен гэтаго ня зрабіу.

Ля прыкладу колькі яго вершау:

Т р ы о л е т:

Калісь глядзеу на сонца я,
Мне сонца асляпіла вочы.
Ды што мне цемень вечнай ночы:
Калісь глядзеу на сонца я!
Няхай усе з мяне рагочуць,
Адповець вось ля іх мая:
Калісь глядзеу на сонца я,
Мне сонца аслипіла вочы!

                Рондо:
       Узор прыгожы пекных зор
       Гарыць у цемні небасхіла.
       Ваза стаукоу, балот, вазіор
       Яго у глыбі сваей адбіла.
  I гімн спявая жабау хор
  Красе, каторую з'явіла
  Гразь луж; напоуніць мгла прастор
  I у станя з іх, гарачы міла,
                Узор:
  I сонца дальш клянуць, што скрыла
  Луж зоры дніом. I чуя бор,
  I чуя поле крэхат хілы, —
  Ды жаб няучуць вышэй ад гор
  Там, дзе ж чыя рука зрабіла узор.
               Актава:
  Як мосны рэактыу, каторы выклікая
  Між строк ліста, мауляу нябошчыка з землі,
  Рад раньш няаідных слоу - так цемень залівая
  Зелены, быц ам лед, халодны нябасхіля,
  I пряз Імглу яго патроху выступая
  Маленькіх, мілых зор дрыжашчы срэбны пыль.
  Здароу, радзімыя! Масней, ясней, гарэця
  I сэацу аб красе прыроды гаварэця!
               Пэнтамэтр:
  З нізкаго берагу дно акіяна вачам нядаступна, —
  Глуха укрыла яго сіняя цемянь вады.
  Але узбярыся у гору на вяршину прыбрэжная страмціны, —
  Кожны каменчык на дне пэуна пабачыш ты стуль.

А вось адзін з яго санэтау:

  
  На ціомнай гладзі сонных луж балота,
  За снег нябеснай вышыны бялей
  Кругом паусталі чашачкі лілей
  Між начарнеушных кораньняу чарота.
  Укруг плесьня, бруд,—разводцзіць гніль спякота,
  А краскі у сіож ня робяцца гразней
  Хоць там плыве парою слізкі зьмей
  I ржаучына ляжыць, як пазалота.
  Цяпер даволі топкая багно
  Гніль сотні год збіраючы, яно
  Смуроднай жыжкаю узгадавала
  Цьвятоу расістых чыстую красу
  Маліся ж, каб злітоунасці стрымала
  Тут смерць сваю ня звонкую касу.

Ці ж ня жывая пекната паэзі! Здаецца Максім Багдановіч і радзіуся толькі ля яе, бо нішто яго ня цікавіла гэтак у жыцьці: ні змаганьня за жыцьціо, ні доля нядоля адных і багацьця другіх, ні жаданьня і барацьба за вялікі ідэалі у жыцьці - нічога. Яго было усе—краса, прыгожасць. і штоб ня апісвау ен павядальная—усяроуна элямэнт прыгожаго глушыу усе. Бадай ен усю здольнасць атдау бы сваю ей адной, усе песьні ей выспявау бы, каб ня дзьве прычыны, якія і да сябе вымушалі звярнуць увагу і датыркнуцца песьнямі; гэта разлука з роднай краійнай і глыбокая любошч да яе і, друдгая, хвароба, якая з маладых год тачыла яго (сухоты). і дзьве гэтыя прычыны, кожная да сябе цягнучы, атрывали паэту ад любаго яго ачуваньня і упою, і ен пеяу аб адным і другім. Краіня сваіой, яе мінуушчыня слануй, яе долі-нядолі-Максім Богдановіч пасвяціу троха сваіх творау, якія вышлі шэдэурамі с пад яго перак, да таго моснымі, да таго сільнымі, Хаароба ж сваім чарадом выцягла са струнау яго леры гэткія ж сільныя рэчы па суму.

Ня кукуй ты, шэрая зязюля.
Сумным гукам у бары!
Мо і скажаш, што я жыці буду,
Але лепш ня гавары:
Бо ня тоя сведчыць мае сэрца.
Грудзі хворыя мае;
Боль у іх мне душу агартая,
Думцы голас падае.
Кажа, што ня доуга пражыву я.
Што загіну без пары...
Прыляці ж тады ты на магілу
Закукуй, як у бары!

Азнаньня ня доугавечнасці свае, прагляд у блізкі канец, і безмерна катавалі Максіма Багдановіча; сваю творчасць ен вельмі шанавау ды ставіу вышэй усяго, бу лічыу яе службаю таму краю, таму народу, якія былі яго роднымі. Трэба скаэаць, што Максім Богдановіч адзін ад першых зачапіу сваім пэндлям і места, у яком знашоу асобную прыгожасць, датыркнучую яго пачуцьця і вызваушую песьні тоны.

Аглядаючы творчасць Максім Багдановіча, нельга ня спыніцца ля аднаго верша, каб ня прачытаць яго. Гэта — «Слуцкія ткачыхы» з цыкллю «Старая Беларусь».

Вось ен:

Ад родных ніу, ад роднай хаты
У панскі двор дзеля красы
Яны, бездольныя, узяты
Ткаць залатыя паясы.
I цягам доугія часіны,
Дзявочыя забыушы сны,

Свае шырокія ты іны
На лад персіцкі ткуць яны.
А за сцяной смяеца поля,
Зіяя неба з за вакна,—
I думкі мкнуцца мімаволі
Туды, дзе разцвіла вясна,
Дзе блішча збожа у яснай далі
Синеюць міла васількі,
Холодным срэбрам з'яюць хвалі
Між гор ліючайся ракі.
Цямнея край зубчаты бору...
I тчэ, забыушыся, рука
Замест персіцкаго узору
Цвяток радзімы васілька.

Багаты талент М. Богдановіча суліу многая даць у скарбніцу беларускай літературы, але вораг-сухоты, весь час перапынялі яго творчую працу, пакуль ня звялі у 1917 гаду у магілу. Наследя ад яго засталося — гэта упомянуты, зборнічак яго вершау «Вянок», які служыць эмблемай вянка на яго маглу.

Маладая, але багатая, беларусская літэратура, ня адну «Ціотку» як жаноцкую прадстауніцу-паэтку мая у зніску імяу мужчынскіх паэтау. Дужа здольная і выдатная маладая паэтка, яе паслядоука—Канстанція Буйла. 3 гарачым сэрцам, с прагнай душой - яна поуна жыцыця і ахвоты да яго. I вось, творы яе дыхаюць пачуцьціом любасці, жарам хатеньня шчасця, трывогаю разлукі і ачуваньням спатканьня. Канстан. Буйла — паэтка любасці—маладых гадоу, іх пазывау. Лірычныя прыгожыя вершф яе—як у люстры адбіваюць сабою усе гэта.

О, ня кажы ты мне, што жыцьціо надаела
I што на свеця жыць ня хочашь боляй ты:
Бо ужо ад мук жыцьця душа твая збалела
А у свеця столькі есць гразі і цямнаты...

Быць здаліок ад усіх, жыць уласным жыцьціом, і гэта жыцьціо дзяліць толькі з блізкім другам - вось—аснова ня жыцьця... Укруг гэтаго уся зямля верціцца, укруг яго яна жыве. Ціж есць што даражэй гэтаго? Не, покуль яна маладая і жыцярадая—німа другога вялікшаго і значнейшаго яго. Ей ня ідзе думка у голау, каб хто змог асмучаць радасць гэтых дніоу, і страх ахапляя, калі з'яу прабіваяцца да азнаньня і кажа, што упартая жыцьціо ня лічыцца нішчым: зазлуе на кагось і адбірая ад яго навіт волю. О! як страшна гэта! Паэтка ня можа з гэтым згадзіцца: яна б усе зрабіла б, гэтаго ня было. Але сілау у яе ня стае і калі пераняць магчымасці дык хоць што небуць яна рвецца зрабіць, каб павясяліць такіх няшчасных, скрасіць іх жыцьціо у няволі, папоуніць нядастачаю пекнасцю. Але і гэта ня па яе сілам—астаюцца адны ціоплыя пажаданьня, якія далучаюцца у других:

Каб я крыльля льогкай пташкі
Салавейкі мела,
У гай вясіолы, у гай эяліоны
Яб ня паляцела.
Каб я мела голас звонкі.
Голас салаўіны,
Яб спеваці ня ляцела
На дрэуцау вяршыны.
Я бы с песьняй паляцела
У горад той далекі:
Там есць дом пануры-сумны,
Ціомны і высокі.
На вакне загратаваным
С песьняй я бы села
І вастрожнікам няшчасным
Сваю песьню б пела.
Я пеяла б аб свабодзя.
Аб шчаслівай долі,
І забыліся б пры песьні
Яны аб нядолі.
Галасамі дзіуных чарау
Я бы залівалась,
Лясоу нашіх, ніу прывольне
Успомніць ім старалась.
І пад песьню маю думкі
Іх бы прасвятлелі,
Твары радасным бы смехам,
Шчасцям заяснелі.
І ня цяжкая была бы
Ім тады няволя,
Бо пад песьню яны б снілі
Аб шчаслівай долі.
            («Каб я мела»)

Свае творы паэтка сабрала у зборнічак пад назваю: «Курганная кветка», які выдан у Вільні. Кан. Буйла гадоу 23. Яна народная вучыцялька. Беларуская літэратура шмат чакая ад яе.

Казаць толькі аб успомняных намі самых выдатных прадстауніках беларускае літэратуры, якія кожны паасобку так сама выяуляюць сабою той ці іншы яе напрамак і настрой, яшчэ патом цаліком ня сказаць наагул аб усей беларускай літэратуры. Па пад ліку, зроблянаму некулькі часу таму назад, у «Нашуй Нівя» друкавалася боляй 60 рожных паэтау і пісьменнікау беларускіх. І сярот іх бяз сумленьня, шмат выдатных, плодных і здольных людзей. Многія ніколькі ня уступаюць па таленту абгавораных намі — можа толькі крыху, таму, што яшче ня паспелі яны у іх у канец развярнуцца. Гэтак, я упамяну аб. Ф. Чарнушэвічу, А. Гаруну, Галубку, 3. Бядулю, А. Зязюлю. Кожны з іх сваімі творамі паказалі якая сіла і талентнасць захована у іх; трэба толькі папрацаваць над ашліфоукаю яе ды папоуніць крыху пазнаньнямі. Але і бяз гэтаго яны пасьпелі ужо адмеціць сябе у беларускуй літэратуры і заваяваць асобная мейсца. Кожны з іх мая гардасць пахваліцца выданнымі зборнікамі сваіх творау, дзе можна шмат найці удалых і сільных рачэй. Так, надоячы вышау зборнік вершау А. Гаруна „Матчын Дар". Раней выпушчаны пекныя „абразкі" 3. Бядулі, некулькі апаведаньняу Галубка, вершы Зязюлі. Нельга ня упомніць паміж ходам, што Галубок у апошні час напісау некулькі сцэнічных творау, якія маюць пацеху бачыць са сцэны у Мінску і другіх гарадох Беларусі. Ф. Чарнушэвіч пералажыу на беларускую мову шмат рачэй Т. Шэучэнкі, між іншымі яго паэму „Кацярына".

За імі трэба паставіць яшчэ двух ня слабых пісьменнікау — гэта А. Пауловіча і Ядвігіна Ш. Творчасць іх зусім асабістая: А. Пауловіч—гэта талентны гумарыста і жартаунік. Яго пекныя плаукія аершы усюды вядомы на Беларусі і рэдка хто ня пукауся со смяху, чытаючы іх. Ядвігін Ш. здольны лірыст і сымволік хаця і бытаванныя рэчы яго талентныя. Ня чуж Ядвігін Ш. здароваго бадзіоручаго гумору. Той і другі маюць ужо выпушчаныя кніжкі сваіх творау. Першы. А. Пауловіч, „Снапок", другі Ядвігін Ш. "Васількі" і "Казкі".[1]

Вось тыя кропкі вядамосцяу, якія у варунках свае працы і залежна карыстаньню, удзеляным у распараджэньня часам, удалося накідаць і вылажыць перед вамі, шаноуныя слухачы. Пэуна, гэтым можа і ня удаслася дасягнуць тае мэты, якоя б жадалася, зацікавіць вас значнасцью і гістарычнай важнасцю таго хватку, якім маяцца маладая беларуская літэратура. Калі гэта так, та зусім ня таму, што ня вагкі знак, што і ціку да себе ня вызывая, а таму, трэба думаць, што дару нарысу яе абразоу і значнасці я ня маю. Каб ахапіць яе усебакова і вылажыць перад вамі, раунуючы з другімі, яе уплыу на агульны прагрэс і развіцьціо ды нацыянальная атраджэньня трэба здольнасць мастака-маляра. Німа, аднак суменьня, ды чужды яго і вы, што беларуская література не уздутая рэч, а багаты уклад у люцкую культуру.

Тыя варункі, у якіх яна жыла і тыя прыпоны, якія стаялі і стаяць на дарозя яе развіцця — цяшка адазваліся на ей. Трэба мець у воку, што пры забітасці і цямнаце ня толькі у сэнся нацыянальнаго самапазнаньня, а і з боку агульнай граматнасці, няймючасць можнасці мець сваіх чассописоу і нужнаго апарату—многа гіня і талентау і іх творау у ня веданьня ня дастатны патураньня сабе. Усе тоя, што мы маям, гэта праца апошніх 33 годоу, лічучы з першым перыядам—В. Дуніна і Багушевіча, заслуга „Наша Нівы", якая вывудзіла з ямы завяданьня усе гэтыя цэннасці. Так, цэннасці! Цэннасці гэты, можа і ня па вартасці яшчэ усімі ацэньваючыя па насвядомасці закінутыя — але с часам маючыя заняць ня апошняя мейста у гісторыі народных літэратур. Прачуткія і прабачныя людзі, з нашых суседзяу, ужо зварочвалі увагу на яе ня раз і давалі свае думкі аб ей. Маям шчасця казаць аб ім і мы самі.

Цаперашні час, які прыніос пачатак новай эры жыцьця—эры аслабаджэньня працоунаго народу ад прыгону сацыяльнаго і нацыанальнаго — дасць чулы штырх свабоднуй праяве творчасці шырокіх народных грамад. Справе падмогі прыходу гэтаго часу ва многум паслужыла беларуская народная літэратура, стаужапапярэдніцай новай літэратуры працоунаго народу. Мы сведкуем шырокаго абудяжэньня і нашаго беларусскаго народу ад сну вякавого нябыцьця, за чым ідзе зоу да творчасці гасударскае і грамадзянскае цяшкая і трудная гэта задача — але пры тых здольнасцях, якія залягаюць у душы беларусскаго народу усе можна зрабіць. Прыкладам—маладая бадзіорая і сільная беларуская літэратура!

Змітро Жылуновіч.

Зноскі

[правіць]
    • ) Спіс сучасных белорускіх пісыменнікау:


    1. Янка Купала (вершы, драмыт. рэчы) - селянін, служачы;
    2. Якуб Колас (вершы, проза, драма)—селянін, народны вучьшсль;
    3. Максім Багдановіч (вершы, проза, крытыка)-сын вучыцеля з селян, служачы;
    4. Алесь Гарун (вершы, проза, публіцыстыка) - рабочы з селян (сталяр);
    5. Цішка Гартны (вершы, проза, драма, публіцыстыка)-рабочы з селян (грабар);
    6. Кароль Каганец (вершы, проза, драма) -ляснік з селян;
    7. Максім Гарэцкі (проза, крытыка, публіцыстыка)—селянін, каморнік;
    8. Мацей Крапіука (іначэй Цётка) (вершы, проза, публіцыстыка) - селянка, вучыцелька;
    9. Альбэрт Пауловіч (вершы сатырычныя і гумарыстычныя) мещанін, служачы;
    10. Змітрок Бядуля (вершы, проза, публіцыстыка)—мещанін, гандлевы служачы;
    11. Канстанція Буйло (вершы, драма)—мещанка, вучыцелька;
    12. Галубок (вершы, проза, драма)—селянін, жалезнадарожны служачы;
    13. Алехновіч—Чэркас К. (вершы, проза, драма)—артыста;
    14. Антон Новіна (крытыка, публіцыстыка)-літаратар;
    15. Власт (в. Ластоускі) (проза, публіцыстыка)- -літаратар;
    16. Шантыр Фабіян (вершы, проза, публіцыстыка)-рабочы з селян (муляр);
    17. Лёсік Язэп (проза, крытыка, публіцыстыка)—нар. вучыцель з селян, літэратар;
    18. Ядвігін Ш. (проза, публіцыстыка)— з дробнай шляхты, служачы;
    19. Чарнушэвіч Тодар (вершы) - рабочы з мещан (кравец);
    20. Леучык Гальяш (вершы)- служачы;
    21. Бульба А. (ён жа Стары Піліп) (крытыка, публіцыстыка) з служачай інтэлігенцыі, гандлёвы служачы;
    22. Земкевіч Р. (крытыка і бібліаграфіка) — з дробнай шляхты, інжанер;
    23. Зазюля А. (вершы, перэклады) ксёндз з селян;
    24. Гурло А. (вершы)—селянін, служачы;
    25. Арол М. (вершы, проза)—селянін, нар. вучыцель; 26. Лобік Лявон (вершы)—рабочы з селян;
    27. Лаўрын Жорсткі (ён жа Наз. Бываеускі (періклады і публіцыстыка)—мещанін, гандлёвы служачы;
    28. Лявон Гмырак (крытыка, публіцыстыка) служачы (тэхнік);
    29. Нёманскі (Пятровіч) (публіцыстыка)-селянін, служачы;
    30. Янук Журба (вершы)-селянін, нар. вучыцель;
    31. Стары Улас (вершы, проза)-ляснік;
    32. Піліпау (вершы, проза) -селянін, служачы;
    33. Фарботко Ю. (вершы, крытыка, публіцыстыка) літэратар;
    34. Петрашкевіч А. (Ф. Калінка) (вершы, проза, публіцыстыка) -селянін, земляроб;
    35. Леўшчэнка Е. (публіцыстыка)-вучыцель;
    36. Леуко Кандрат (вершы, драма)-селянін, служачы; 37. Галка Міхалка (вершы)—селянін, вучыцель і шмат другіх. (рэд.)