Перайсці да зместу

Беларуская граматыка для школ (1920)/II

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гукі Часьціны мовы
Падручнік
Аўтар: Браніслаў Тарашкевіч
1920 год
Падзе́л слова

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ІІ.

Часьціны мовы.

§ 15. Усе́ словы можна падзяліць на 9 радоў або дзевяць часьцінаў мовы:

1. імя 5. дзеяслоў
2. прыме́та 6. прыслоўе
3. чысло 7. прыймя
4. займя 8. злуч
9. кліч.

§ 16. Імя. Да гэтае часьціны мовы нале́жаць усе́ тыя словы, што скланяюцца і маюць адзін з трох радоў: мужчынскі (баран, стол), жаноцкі (аве́чка, лава), ніякі (вакно, дабро).

§ 17. Склане́ньнем называецца зьме́на канчатку слоў у адзіночным і множным ліку ў зале́жнасьці ад розных пытаньняў, напрыклад:

пытаньне лік адзіночны лік множны
1. хто? брат браты
што? стол сталы
2. каго? брата братоў
чаго? стала сталоў
3. каму? брату братом
чаму? сталу сталом
4. каго? брата братоў
што? стол сталы
5. кім? братам братамі
чым? сталом сталамі
6. пры кім? браце братох
пры чым? стале́ сталох
7. Завучы браце! браты!
кажам стале́! сталы!

Гэтыя пытаньні называюцца склонамі. Кожны склон мае свой уласны назоў:

1. назоўны хто? што?
2. родны каго? чаго?
3. давальны каму? чаму?
4. вінавальны каго? што?
5. творны кім? чым?
6. месны пры кім? пры чым?
7. клічны ужываецца пры кліканьні.

Задачка. Праскланяй у адзіночным і множным ліку: дом, вада, палатно.

§ 18. Апрача ліку адзіночнага і множнага ў беларускай мове часамі бывае парны лік: дзьве́ назе́, дзьве́ руцэ, дзьве́ сасе́ і г. д.[1]

Ад множнага ліку трэба адрозьніць такія зборныя іме́ньні як гальлё, лісьцё, кольле і інш., якія маюць форму адзіноч­нага ліку, але азначаюць збор многіх аднолькавых рэчаў.

§ 19. Некаторыя іме́ньні ўжываюцца толькі ў адзіноч­ным ліку: жывёла, гародніна, садовіна, малако, насе́ньне, хараство і шмат іншых.

Некаторыя — толькі ў множным ліку: сані, се́ні, дрыжыкі і шмат інш.

Задачка. Напішы, якія іме́ньні ве́даеш, што ўжываюцца толькі ў адзіночным ліку або толькі ў множным ліку.

§ 20. Кожнае імя нале́жыць да аднаго з трох радоў: мужчынскага, жаноцкага або ніякага. Калі на якую рэч можна казаць ён, то гэта мужч. р.: брат, стол і г. д.; калі можна казаць — яна, то гэта жаноцкі род: сястра, бяда, кніга і г. д.; калі — яно, то гэта ніякі род: дзіця, вакно, дабро і г. д.

Некаторыя іме́ньні нале́жаць да агульнага роду, калі могуць азначаць так сама мужчынскі як і жаноцкі род: сірата, кале́ка і інш.

Задачка. Напішы прыклады на іме́ньні мужчынскага, жаноцкага, ніякага і агульнага роду.

§ 21. Імя можа быць або ўласным: Вільня, Ме́нск, Беларусь, Лявон — або агульным: ме́ста, край, чалаве́к і г. д.

Уласнае імя азначае толькі адну якую рэч, каб аддзяліць яе́ ад другіх падобных.

Агульнае імя паказавае наагул цэлы рад падобных рэчаў.

Уласнае імя пішацца з вялікае літары.


УЗОРЫ СКЛАНЕ́НЬНЯ.

I. Мужчынскі род.

§ 22. А. Цьвёрды зычны перад канчаткам:

лік адзіночны. лік множны.
а)Наз. 1)вол вал-ы
Род. вал-а́ вал-оў
Дав. вал-у вал-ом
Він. вал-а вал-ы
Твор. вал-ом вал-амі
Ме́сн. вал-е́ вал-ох
Кліч. бач ніжэй § 26.

Другія прыклады:

лік адзіночны.

Наз. 2)пясок 3)дождж
Род. пяск-у даждж-у
Дав. пяск-у даждж-у
Він. як Назоўны
Твор. пяско-м даждж-ом
Ме́сн. пяск-у даждж-у

лік множны.

Наз. 2)пяск-і 3)даждж-ы
Род. пяск-оў даждж-оў
Дав. пяск-ом даждж-ом
Він. як Назоўны
Твор. пяск-амі даждж-амі
Ме́сн. пяск-о́х даждж-о́х

лік адзіночны.

Наз. 4)кане́ц 5)хвальк-о́
Родн. канц-а̀ хвальк-а̀
Дав. канц-у хвальк-у
Він. як Наз. як Родн.
Тв. канц-ом хвальк-ом
Ме́с. канц-ы хвальк-у

лік множны.

Наз. канц-ы хвальк-і
Род. канц-о́ў хвальк-о́ў
Дав. канц-о́м хвальк-о́м
Він. як Наз. як Родн.
Тв. канц-а̀мі хвальк-а̀мі
Ме́с. канц-о́х хвальк-о́х

Ува ўсіх гэтых прыкладах націск прыходзіцца на самы канчатак слова: вал-а̀, вал-у, вал-о́м, вал-е́, вал-ы, вал-о́ў і г. д.

б) Калі націск ня прыходзіцца на самы канчатак, то заме́ста о стаіць а (аканьне). У ме́сным склоне е астае́цца.

лік адзіночны.

Наз. 1)брат 2)народ 3)страх
Род. брат-а народ-у страх-у
Дав. брат-у народ-у страх-у
Він. як Род.

як Назоўны

Тв. брат-ам народ-ам страх-ам
Ме́с. брац-е народз-е страс-е і страх-у

лік множны.

Наз. брат-ы народ-ы стра̀х-і
Род. брат-оў народ-аў страх-аў
Дав. брат-ом народ-ам страх-ам
Він. як Род.

як Назоўны

Тв. брат-амі народ-амі страх-амі
Ме́с. брат-ох народ-ах страх-ах

§ 23. Мягкі зычны перад канчаткам.

адзіночны лік.

Наз. 1)лось 2)локаць 3)конь
Род. лас-я ло́кц-я кан-я
лас-ю ло́кц-ю кан-ю
Він. як Род. як Наз. як Род.
Тв. лас-ём ло́кц-ем кан-ём
Ме́с. лас-і ло́кц-і кан-і

лік множны.

Наз. лас-і локц-і кон-і
Род. лас-ёў локц-яў кон-яў
Дав. лас-ём локц-ям кон-ям
Він.

як Назоўны

Тв. лас-ямі локц-ямі кон-ямі
Ме́с. лас-ёх локц-ях кон-ях

§ 24. С. іме́ньні на-й скланяюцца так сама:

лік адзіночны.

Наз. верабе́й лой абычай
Род. вераб’-я ло-ю абыча́-ю
Дав. вераб’-ю ло-ю абыча́-ю
Він. як Род.

як Назоўны

Тв. вераб’-ём ло-ем абыча́-ем
Ме́с. вераб’-і ло-і абыча́-і

лік множны.

Наз. вераб’-і абыча́-і
Род. вераб’-ёў абыча-яў
Дав. вераб’-ём абыча̀-ям
Він.

як Назоўны

Тв. вераб’-ямі абыча-ямі
Ме́с. вераб’-ёх абыча-ях

§ 25. Увагі аб розных канчатках.

1. Родны склон адз. ліку мае канчатак у або а, як у цьвёрдым, так і ў мягкім склане́ньні (у мягкім пішацца — ю, я).

Канчатак — а знаходзім:

1) у іме́ньнях, што азначаюць жывыя творы: чалаве́ка, Язэпа, брата, ваўка, вала, злодзея, вераб’я і інш.

2) у іме́ньнях прадме́тных[2], што можна бачыць, лічыць, найбольш, калі націск прыходзіцца на канчатак: грош — граша̀, куст — куста̀, малаток — малатка̀, нож — нажа̀, нос — наса̀, кош — каша̀, коўш—каўша̀, гарнец — гарца і інш.

3) у назовах ме́сяцаў: студня, марца, красавіка, мая і г. д.

Усе́ іншыя іме́ньні звычайна маюць канчатак у: розуму, болю, жалю, сьме́ху, смутку, грому, роду, міру, абычаю, дару, страху, ве́ку, року, пакою, усходу, заходу, це́ню, (гэты це́нь), плачу, ураджаю, сну, жару, прымусу, люду, народу, краю, бору, ле́су, сьне́гу, лёду, попелу, але́ю, шроту, хвойніку і шмат інш.

Бачым, што ва ўсіх гэтых іме́ньнях націск ня прыходзіцца на у. Толькі ў гэткіх словах, як пясок, тытун, галун, палын, авёс, знаходзім: пяску, тытуну, галуну, палыну, аўсу.

Апрача гэтага — у пад націскам знаходзім яшчэ ў колькі словах: дажджу, агню і часамі чацьвяргу.

2. Ме́сны склон адз. ліку мае чатыры канчаткі: е, і, ы, у.

У іме́ньнях з цьвёрдым зычным перад канчаткам знахо­дзім е: на дубе́, пры стале́, у млыне́, у кажусе́, граць на разе́, у гаросе (канчатак не пад націскам).

Іме́ньні на ж, ш, ч, ц, р заўсёды маюць ы: на дажджы, у кашы, на нажы, у калодзяжы, аб коклюшы, паралюшы, у пла­чы, у бучы, на канцы, на пальцы, на жарабцы, у бары, на тапары і г. д.

3 іме́ньняў на ж, ш, ч, ц, р тыя, што азначаюць асобы, найчасьце́й маюць у: аб купцу, пры Рыгору, Лукашу, аб Марцінке́вічу, аб чужазе́мцу, не́мцу, кітайцу і г. д.

Іме́ньні на — к блізка заўсёды маюць канчатак на у: у Полацку, на баку, аб ваўку, на языку, аб чалаве́ку.

Іме́ньні з мягкім зычным перад канчаткам канчаюцца на і: пры гасьці, цясьці, камяні, кані, салаўі, вераб’і, Дунаі, прыяцелі і г. д.

3. Клічны склон. У значэньні клічнага склону часта ўжываецца назоўны склон: паслухай, братка! паслухайце, браткі! Але клічны склон мае і свае́ асобныя канчаткі — у і е (пасьля цьвёрдага зычнага а):

1) Іване, слаўны пане! попе, браце, сваце, дубе, ле́се, сусе́дзе і г. д.

Бог — Божа, чалаве́к — чалаве́ча, казак — казача, воўк — воўча, гарох — гаросе, гарэх — гарэсе, айце́ц — ойча, купе́ц — купча і інш.

2) Конь — коню, вучыцель — вучыцелю, госьць — госьцю, рай — раю, дабрадзѐю і г. д.; мужу, крыжу, панічу, пісару, бору, явару, братку, галубочку, дзядзьку, дзѐдку, сынку і г. д.

У множным ліку часамі ўжываецца канчатак — ове: панове! сватове! жыдове! і г. д.

Задачка. 1) Праскланяй: чалаве́к, вол, воз, гарод, двор, залом, пісар, раме́нь, зьвѐр, аўторак, це́нь, боль, авёс, верабе́й, сук, гарэх, вораг, бе́раг, але́нь, нож.

2) Напішы, якія ве́даеш словы на а і на у ў родным склоне, апрача тых, што ёсьць у граматыцы.

3) Адкажы, у якім склоне зроблены вынятак з-пад аканьня.

4) Успомні з пе́сьняў, казкаў ці прыказкаў якія-колечы іме́ньні ў клічным склоне.


ІІ. Ніякі род.

§ 26. Іме́ньні на о (не пад націскам — а).

Склане́ньне слоў на о падобнае да мужчынскага роду.

Тры склоны — назоўны, вінавальны і клічны заўсёды аднолькавы (дзеля гэтага пішам іх у адным радку: Н. В. К.).

Прыклады.

Адзіночны лік.

Адзіночны лік.

Н. В. К. 1)сял-о 2)пале́н-а
Род. сял-а пале́н-а
Дав. сял-у пале́н-у
Тв. сял-ом палѐн-ам
Ме́с. сял-е́ пале́н-е

Множны лік.

Н. В. К. сёл-ы палѐн-ы
Род. сёл-аў палѐн-аў
Дав. сёл-ам пале́н-ам
Тв. сёл-амі пале́н-амі
Ме́с. сёл-ах пале́н-ах

Адзіночны лік.

Н. В. К. 3)пляч-о 4)мор-а
Род. пляч-а мор-а
Дав. пляч-у мор-у
Тв. пляч-ом мор-ам
Ме́с. пляч-ы мор-ы

Множны лік.

Н. В. К. пле́ч-ы мор-ы
Род. пле́ч-аў мор-аў
Дав. пле́ч-ам мор-ам
Тв. пле́ч-амі мор-амі
Ме́с. пле́ч-ах[3] мор-ах
Н. В. К. 5.жыцьц-ё 6.пол-е
Род. жыцьц-я пол-я
Дав. жыцьц-ю пол-ю
Тв. жыцьц-ём пол-ем
Ме́с. жыцьц-і пол-і

Множны лік.

Н. В. К. .. пал-і
Род. .. пал-ёў
Дав. .. пал-ём
Тв. .. пал-ямі
Ме́с. .. пал-ёх


§ 27. Увагі аб канчатках.

1) Месны склон адз. л. мае чатыры канчаткі: е, і, ы, у, якія ўжываюцца так, як у іме́ньнях мужчынскага роду, напр.:

a) у сяле́, пры вакне́, у гумне́, на сукне́, аб пісьме́ і г. д. (канчатак е пад націскам).

на се́не, у ле́це, на це́ле, у слове, на не́бе, на пале́не і г. д. (канчатак не пад націскам).

b) аб дабры, на плячы, пры гумянцы, на моры, у горы, пры вогнішчы, на сэрцы, на ваконцы, на сонцы і г. д.

c) іме́ньні на к перад канчаткам маюць у: ве́ка — аб ве́ку, вока — аб воку.

d) у лахмацьці, у жыцьці, на гальлі, у чытаньні, пры здарэньні, на полі і г. д.

Задачка. Вывесьці правіла, калі ўжываецца які канчатак.

2) Назоўны склон мн. ліку мае канчаткі і, ы: гумны, палі, азёры, здарэньні і г. д.

3) Родны склон мн. л. можа ўжывацца або з канчаткам оў (аў) або без канчатку: вядзёр — вёдраў, красён — кроснаў, пле́ч—пле́чау і г. д.

4) Трэба заўважыць розьніцу ў націску: сяло — сёлы, вядро — вёдры, вакно — вокны; але — два, тры, чатыры сялы, вядры, вакны і г. д.

5) Слова ярмо ў множным ліку мае ёрмы (але — два, тры, чатыры ярмы).

§ 28. Вока і вуха скланяюцца гэтак: вока, вока, воку, вокам, на воку; вочы, вачэй, вачом, вачмі, аб вачох; вуха, вухам, у вусе; вушы, вушэй, вушом, вушмі, аб вушох.

§ 29. Словы з устаўкаю эн, ат, эс. Сюды прынале́жаць: 1) іме́ньні на мя: імя, плямя, це́мя, рамя, стрэмя і 2) гэткія як цяля, парася, зярня, ваўчаня, княжа і іншыя[4].

Адзіночны лік.

Н. В. К.

імя

ягня, ягнё
Род. іме́ньня, імя ягняці
Дав. іме́ньню, імю ягняці
Тв. іме́ньнем, імем ягнём
Ме́с. іме́ньні, імі ягняці

Множны лік.

Н. В. К. іме́ньні ягняты
Род. іме́ньняў ягнят,-аў
Дав. іме́ньням ягнятам
Тв. іме́ньнямі ягнятамі
Ме́с. іме́ньнях ягнятах

Устаўку эс знаходзім у множным ліку слова кола — калёсы[5] ды не́ба — нябёсы.

Задачка. 1) Праскланяй: плямя, цяля, ваўчаня, княжа. 2) Што значыць колы і што значыць кялёсы?


III. Жаноцкі род.

§ 30.А.Іме́ньні жаноцкага роду на а.

Лік адзіночны.

Наз. 1)галав-а 2)калін-а
Род. галав-ы[6] калін-ы
Дав. галав-е́ калін-е
Він. галав-у калін-у
Тв. галав-ою (ой) калін-аю (ой)
Ме́с. галав-е́ калін-е

Лік множны.

Наз. галов-ы калін-ы
Род. галоў, галов-аў калін-аў
Дав. галов-ам калін-ам
Він.

як Назоўны

Тв. галов-амі калін-амі
Ме́с. галов-ах калін-ах

Лік адзіночны.

Наз. 3)рук-а 4)горк-а
Род. рук-і горк-і
Дав. руц-э горц-ы
Він. рук-у горк-у
Тв. рук-ою (ой) горк-аю (ай)
Ме́с. руц-э гор-цы

Лік множны.

Наз. рук-і горк-і
Род. рук горк-ак, горк-аў
Дав. рук-ам горк-ам
Він.

як Назоўны

Тв. рук-амі горк-амі
Ме́с. рук-ах горк-ах

Лік адзіночны.

Наз. 5)зар-а́ 6)зямл-я 7)дол-я
Род. зар-ы зямл-і дол-і
Дав. зар-ы зямл-і дол-і
Він. зар-у зямл-ю дол-ю
Тв. зар-ою (ой) зямл-ёю (ёй) дол-яю (яй)
Ме́с. зар-ы зямл-і дол-і

Лік множны.

Наз. зор-ы зе́мл-і
Род. зор-аў зяме́ль, зе́мл-яў
Дав. зор-ам зе́мл-ям
Він.

як Назоўны

Тв. зор-амі зе́мл-ямі
Ме́с. зор-ах зе́мл-ях

§ 31. Увагі аб розных склонах.

1. Давальны і ме́сны склон адз. л. маюць тую самую форму. У іме́ньнях, што маюць перад канчаткам цьвёрды зычны, гэтыя склоны канчаюцца на е: вадзе́ галаве́, руцэ, сасе́, назе́ (націск на канчатку); каліне, палавіне, блазноце, рабоце (канчатак бяз націску).

Калі-ж перад канчаткам[7] стаіць адзін з ацьвярдзе́ўшых зычных р, ц, ч, ж, ш, або к (пасьля к тады, калі націск не на канчатку — лаўка, матка, шапка, ласка), то ў давальным і ме́сным склоне маем ы: зары, гары, мацы, душы, дзяжы, (пад націскам); вуліцы, аборы, кашы, пражы, лаўцы, матцы, шапцы і г. д не пад націскам).

У склане́ньні з мягкім зычным перад канчаткам заўсёды маем канчатак і: зямлі, сям’і, долі, княгіні, волі, і г. д.

Іме́ньні з асноваю на к, г, х зьмяняюць іх на ц, з, с: рука — руцэ, горка — горцы, нага — назе́, дарога — дарозе, саха — сасе́, страха — страсе́, Лявоніха — Лявонісе. 2) Родны склон мн. ліку мае часта канчатак — аў, як у іме́ньнях мужчынскага роду: водаў, варонаў, маладзіцаў, зе́мляў, нядзе́ляў, пе́сьняў і г. д.

Але найчасьце́й ужываюцца гэткія формы, як дачок, дзявок, гор, зор, кароў, галоў, зяме́ль, нядзе́ль, сьлёз, лялек, шпілек і г. д. Толькі рук і ног заўсёды без канчатку аў.

Радзе́й сустракаем канчатак ей: сьвіне́й, сяне́й і інш.

Клічны склон заўсёды аднолькавы з назоўным: Літва, родна зяме́лька! Жальцеся звонкія струны.

§ 32. Іме́ньні муж. р. на а. Так сама, як іме́ньні жан. р. на а, скланяюцца іме́ньні муж. р. на а: старшыня, стараста, сабака, судзьдзя і інш. Толькі. ў тв. скл. часамі сустракаюцца формы мужчынскага склане́ньня: з старшынём, старастам, сабакам і г. д.


§ 33. Б. Іме́ньні жан. р. на зычны.

Сюды адносяцца такія іме́ньні, як косьць, гразь, соль, ме́дзь; ноч, мыш, роскаш, моц; любоў, кроў і падобныя; у ліку множным такія, як сані, се́ні, грудзі, гусьлі, дзьве́ры, — наагул, усе́ тыя іме́ньні ж. р., што ў наз. склоне не канчаюцца на а. Апрача гэтага сюды адносяцца: куры, сусе́дзі, чэрці.

§ 34. Прыклады.

Лік адзіночны.

Наз. косьць рэч кроў
Род. касьц-і рэч-ы крыв-і
Дав. касьц-і рэч-ы крыв-і
Він.

як Назоўны

Тв. касьц-ёю(й)[8] рэч-аю(й) крыв-ёю(й)
Ме́с. касьц-і рэч-ы крыв-і

Лік множны.

Наз. косьц-і рэч-ы
Род. кась-е́й рэч-аў
Дав. кась-цём рэч-ам
Він.

як Назоўны

Тв. касьц-ямі, касьц-мі рэч-амі, рэч-мі
Ме́с. касьц-ёх рэч-ах


§ 35. Увагі аб склонах.

1) Родны склон мн. л. мае канчатак ей, ой (не пад націскам ай, аў): касьц-е́й, пе́ч-аў, рэч-аў, ноч-аў і г. д.

2) Творны склон апрача паказаных у прыкладах канчаткаў мае часамі — ма: касьцьма, саньма і г. д.

3) Клічны склон заўсёды аднолькавы з назоўным у абодвух ліках, як і ў іме́ньнях жан. р. на а.

§ 36. Маці скланяецца гэтак:

Наз. маці Він. маці
Род. маці Тв.

Дав. маці Ме́с. маці

Клічнымаці

У множным ліку знаходзім маці толькі ў Наз., Він. і Кл. скл.

У тых склонах, дзе ня ўжываецца маці, яго замяняе матка: маткаю, матак і г. д.

§ 37. Вінавальны склон іме́ньняў, што азначаюць чалаве́ка, зьве́ра і наагул не́шта жывое, аднолькавы з родным склонам у муж. р. адзіночнага ліку: бачу брата, мужа, паю каня. Іме́ньні, што азначаюць няжывое, маюць вінав. склон аднолькавы з назоўным: нясі стол, сячы дуб, ме́ць рубе́ль (хоць часамі і сячы дуба, ме́ць рубля).

У множным ліку толькі іме́ньні, што азначаюць чалаве́ка, асобу, маюць він. скл. аднолькавы з родным; усе́ іншыя — аднолькавы з назоўным: бачу братоў, люблю сваіх сёстраў, але ганю валы, паю коні, лаўлю аве́чкі і г. д., як роблю ста­лы, сані, бачу хаты і інш.


Прыме́та.

§ 38. Прыме́таю называецца часьціна мовы, што мае рады (муж., жан. і ніякі) і скланяецца: сьвяты, сьвятая, сьвятое; сіні, сіняя, сіняе і інш.

§ 39. Прыклады.

1) Лік адзіночны.

Н. сьвят-ы сьвят-ая сьвят-ое
Р. сьвят-ога сьвят-ое (й) сьвят-ога
Д. сьвят-ому сьвят-ой сьвят-ому
В. як Н. або Р. сьвят-ую як Н.
Т. сьвят-ым сьвят-ою (ой) сьвят-ым
М. сьвят-ым сьвят-ой сьвят-ым

Лік множны.

Н. сьвят-ыя

для ўсіх р.

Р. сьвят-ых
Д. сьвят-ым
В.

як Н. або Р.

Т. сьвят-ымі
М. сьвят-ых

Лік адзіночны.

Н. бос-ы бос-ая бос-ае
Р. бос-ага бос-ае (ай) бос-ага
Д. бос-аму бос-ай бос-аму
В. як Н. або Р. бос-ую як Н.
Т. бос-ым бос-аю (ай) бос-ым
М. бос-ым бос-ай бос-ым
Лік множны.
Н. бос-ыя В. як Н. або Р.

для ўсіх р.

Р. бос-ых Т. бос-ымі
Д. бос-ым М. бос-ых

Так сама зьмяняюцца прыме́ты з мягкім зычным перад канчаткамі:

3) Лік адзіночны.
Н. сін-і сін-яя сін-яе
Р. сін-яга сін-яе (яй) сін-яга
Д. сін-яму сін-яй сін-яму
В. як Н. або Р. сін-юю як Н.
Т. сін-ім сін-яю (яй) сін-ім
М. сін-ім сін-яй сін-ім
Лік множны.
Н. сін-ія В. як Н. або Р.

для ўсіх р.

Р. сін-іх Т. сін-імі
Д. сін-ім М. сін-іх

§ 40. Калі націск прыходзіцца на канчатак, то ў родным склоне — о́га, калі націск ня прыходзіцца на канчатак, а на аснову, то — ага: сьвяты — сьвятога, добры —- добрага, сіні — сіняга, вялікі — вялікага і г. д.

§ 41. Тыя прыме́ты, што азначаюць якасьць (на пы­таньне які?), могуць ме́ць тры ступе́ні гэтае якасьці, або тры ступе́ні прыраўнаваньня:

1-ая ступе́нь — звычайная: зялёны, ая, ае, вялікі, ая, ае;

2-ая ступе́нь — вышэйшая: зеляне́йшы, вялікшы;

3-ая ступе́нь — найвышэйшая: найвялікшы, найзеляне́йшы, або самы зялёны, самы вялікі, ці за усіх найзеляне́йшы, ад усіх найвялікшы і г. д.

Некаторыя прыме́ты маюць няправільныя ступе́ні прыраўнаваньня: добры — ле́пшы, найле́пшы; благі — горшы, найгоршы; малы — ме́ншы, найме́ншы.

Задачка. 1. Праскланяйце:

Сіні, чорны, горкі, салодкі, тоўсты, глухі.

2. Напішэце ступе́ні прыраўнаваньня:

Новы кажух, зялёны сад, вялікі бор, цёплая шапка, шырокае поле, глыбокае мора, сьляпы конь, благі сон, сухі хле́б.


Чысло.

§ 42. Адны чыслы паказаваюць лік (на пытаньне колькі?) і называюцца лічнымі, другія — парадак (на пытаньне каторы?) і называюцца парадкавымі.

Чыслы лічныя.

Чыслы парадкавыя.

1

адзін, адна, адно пе́ршы ая, ае

2

два, дзьве́, два другі

3

тры трэці

4

чатыры чацьве́рты

5

пяць пяты

6

шэсьць шосты

7

се́м сёмы

8

восем восьмы

9

дзе́вяць дзевяты

10

дзе́сяць дзесяты

11

адзінаццаць[9] адзінаццаты

12

дванаццаць дванаццаты

13

трынаццаць ..

.

.

14

чатырнаццаць ..

.

.

15

пятнаццаць ..

.

.

16

шаснаццаць ..

.

.

17

семнаццаць ..

.

.

18

восемнаццаць ..

.

.

19

дзевятнаццаць ..

.

.

20

дваццаць дваццаты

21

дваццаць адзін дваццаць пе́ршы

30

трыццаць трыццаты

40

сорак саракавы

50

пяцьдзесят пяцьдзесяты

60

шэсьцьдзесят шэсьцьдзесяты і г. д.

70

се́мдзесят ..

.

.

80

восемдзесят ..

.

.

90

дзе́вяцьдзесят ..

.

.

100

сто соты

101

сто адзін сто пе́ршы

200

дзьве́сьце двухсоты

300

трыста трохсоты

400

чатырыста чатырохсоты

500

пяцьсот пяцьсоты

600

шэсьцьсот шэсьцьсоты

700

семсот семсоты

800

восемсот восемсоты

900

дзевяцьсот дзевяцьсоты
1000 тысяча тысячны
2000 дзьве́ тысячы двухтысячны
1,000,000міліён міліённы

§ 43. Чыслы парадкавыя зьмяняюцца падобна да прыме́ты: пе́ршы, пе́ршая, пе́ршае, пе́ршага, пе́ршае і г. д.

Чыслы лічныя зьмяняюцца часта падобна да імя, часамі надобна да прыме́ты.

§ 44. Адзін, адна, адно.
Н. адзін адна адно
Р. аднаго аднае, аднэй аднаго
Д. аднаму аднэй аднаго
В. як Н. або Р. адну як Н.
Т. адным аднэй (ю) адным
М. адным аднэй адным
Лік множны (для ўсіх радкоў).
Н. адны В. як Н. або Р.
Р. адных Т. аднымі
Д. адным М. адных

§ 45. Два (муж. і ніякі р.), дзьве́ (ж. р.).

Н. два дзьве́
Р. двух (двох) дзьвюх (дзьвёх)
Д. двум (двом) дзьвюм (дзьвём)
В.

як Назоўны або Родны

Т. двума (двома) дзьвюма (дзьвёма)
М. двух (двох) дзьвюх (дзьвёх)

Так сама, як два, дзьве́, скланяюцца абодва, абе́дзьве: абодвух, абе́дзьвюх і г. д.

Падобна тры, чатыры: тры, трох, тром, трыма, трох; чатыры, чатырох, чатыром, чатырма, чатырох.

§ 46. Пачынаючы ад пяцёх і да трыццацёх чыслы скланяюцца гэтак:

Н. пяць трыццаць
Р. пяцёх трыццацёх
Д. пяцём трыццацём
В.

як Наз. або Род.

Т. пяцьма трыццацьма
М. пяцёх трыццацёх

Пачынаючы ад пяцьдзесят і да дзѐвяцьдзесят чыслы зьмяняюцца як пяць, або найчасьце́й зусім не зьмяняюцца: з усімі пяцьдзесят людзьмі, з усіх дзе́вяцьдзесят снапоў і г. д.

§ 47. Сорак і сто.
Н. сорак сто
Р. сораку сту
Д. сараку сту
В.

як Наз.

Т. саракма стома
М. сараку сту

§ 48. Чыслы 200, 300, 400 і дале́йшыя або зусім не зьмяняюцца, або зьмяняюцца гэтак: дзьве́сьце, двухсот, двумстам, двумастамі і г. д.

§ 49. Абое, двое, трое.
Н. абое двое трое
Р. абаіх, дваіх, траіх,
абайга̀ двайга̀ трайга̀
Д. абаім дваім траім
В.

як Наз. або Род.

Т. абайма двайма трайма
М. абаіх дваіх траіх

Так сама чацьвёра, пяцёра і далейшыя: чацьвярох, чацьвяром, чацьвярма, чацьвярох (хоць часта яны зусім не зьмяняюцца).

§ 50. Дробныя чыслы, зложаныя з поў—паўтара (муж. і ніякі р.), паўтары (ж. р.), паўтрацьця, паўтрацьці не зьмяняюцца.

§ 51. Трэба ве́даць, што абодва ўжываецца для азначэньня толькі муж. і ніяк. р. (абодва браты, абодва вакны); абедзьве́ — толькі жаноцк. р. (абе́дзьве сястры, абе́дзьве сахі); абое — калі рады памяшаны (абое — рабое; кабыла лысая, жарабя рабое, зье́ў воўк абое).

§ 52. Задачка. 1. Напішы словамі: 1.289, 3.478, 11.696, 953, 12,418; 1724-ы (тысяча семсот дваццаць чацьве́рты) 15.919-ы, 837-ы, 959-ы.

2. Праскланяй: адна саха, два валы, дзьве́ дошкі, трое сане́й, дзе́вяць братоў, сто дваццаць восем грыбоў.



Займя.

§ 53. Займя ўжываецца заме́ста імя, прыме́ты або чысла (за-імя). Напрыклад:

Хадзіў ці доўга ён ці мала,
Ды толькі не́шта адзін раз
Бяда ў бары яго спаткала…
Во як казаў нам сам Тарас.

(Тутака ён, яго, сам заме́ста Тарас, Тараса).

Заме́ста „добры, бе́лы, малы“, можам сказаць „такі, той“; заме́ста „пяты, дзесяты“ — „той, гэны“ і г. д.

§ 54. Вось часьце́й ужываныя займе́ньні:

1. Асабовыя: я, ты, ён, яна, яно; мы, вы, яны.

2. Зваротныя: сябе́ і ся (мыю-ся).

3. Прынале́жныя: мой, твой, свой, нашы, вашы, іхны і інш.

4. Паказальныя: гэты, гэны, той, такі, гэткі і інш.

5. Пытальныя: хто? што? які? каторы? чый? і інш.

6. Адносныя: тыя самыя, што пытальныя, але бяз пытаньня.

7. Азначальныя: уве́сь, усякі, усялякі, кожны, сам, самы.

8. Неазначальныя: не́хта, не́шта, не́які і не́йкі, не́чый, хтось, штось, хтосьці, не́якісь, чыйсь і інш.

9. Адмоўныя: ніхто, нішто, нічый, ніякі, ніводны і інш.

Увага. Займе́ньні я, мы называюцца займе́ньнямі пе́ршай асобы; ты, вы — другое, ён, яна, яно, яны — трэцяе.

Займе́ньні скланяюцца, а некаторыя маюць і рады: мой, мая, маё; нашы, нашая, нашае і інш.

§ 55. Асабовыя: я, ты, мы, вы, ён, яна, яно, яны.

Лік адзіночны. Лік множны.
Н. я ты мы вы
Р. мяне́ цябе́ нас вас
Д. мне́ табе́ нам вам
В. мяне́ цябе́ нас вас
Т. мною (ой) табою (ой) намі вамі
М. мне́ табе́ нас вас
Лік адзіночны. Лік множны.
Н. ён яна яно яны
Р. яго яе́ яго іх
Д. яму ёй яму ім
В. яго яе́ яго іх
Т. ім ёю (ёй) ім імі
М. ім ёй ім іх

§ 56. Сябе.

Н. В. сябе́
Р. сябе́ Т. сабою (ой)
Д. сабе́ М. сабе́

§ 57. Мой, твой, свой, чый.

Лік множны.

Лік адзіночны.

Н. мой мая маё
Р. майго мае́ (й) майго
Д. майму маёй майму
В. як Н. або Р. маю маё
Т. маім маёю (ёй) маім
М. маім маёй маім
Н. мае́ В. як Н. або Р.
Р. маіх Т. маймі
Д. маім М. маіх

Так сама чый, чыя, чыё.

§ 58. Сам, сама, само.

Лік адзіночны.

Лік мн.

Н. сам сама само самі
Р. самога самае́ (ой) самога самых
Д. самому самой самому самым
В. самога самую само самых
Т. самым самою (ой) самым самымі
М. самым самой самым самых

§ 59. Той, тая, тое.

Лік адзіночны.

Лік мн.

Н. той тая тое тыя
Р. таго тае́ (тэй) таго тых
Д. таму тэй таму тым
В. як Н. або Р. тую як Н. як Н. або Р.
Т. тым тэй (ою) тым тымі
М. тым тэй (ой) тым тых

§ 60. Хто, што.

Н. хто што В. каго што
Р. каго чаго Т. кім чым
Д. каму чаму М. кім чым

§ 61. Увѐсь, уся, усё.

Лік адзіночны.

Н. уве́сь уся усё
Р. усяго усяе́ (е́й) усяго
Д. усяму усёй усяму
В. як Н. або Р. усю як Н.
Т. усім усёю (ёй) усім
М. усім усёй усім

Лік множны.

Н. усе́ В. як Н. або Р.

для ўсіх р.

Р. усіх Т. усімі
Д. усім М. усіх

§ 62. Такія займе́ньні, як нашы, гэны, кожны, які, такі і інш., скланяюцца як прыме́ты: нашы, нашага, нашаму і г. д.

§ 63. Увагі аб розных склонах.

1) Побач з формамі роднага склону адз. л. муж. і ніякага р. на — о (каго, чаго, яго і інш.) ужываюцца і формы на — а (кага̀, чага̀, яга̀, тага̀, усяга̀; чыйга̀, майга̀, твайга, свайга, а таксама слоў зложаных з гэтых займе́ньняў: сага̀ньня, сяга̀лета).

2) У творным склоне ж. р. формы на — ою, ёю звычайне́й у беларускай мове за кароткія формы на — ой, ёй.

3) Побач з формамі нашы, нашая, нашае ўжываюцца скарочаныя наш, наша, наша.

§ 64. Задачка. Праскланяй:

Мой добры конь, гэты самы замок, сам гаспадар, уве́сь хле́б, усялякая работа, сама гаспадыня, тая прыгожая краска, гэтае дзіця, маё дабро, чыё пяро, хто такі, што такое.



Дзеяслоў.

§ 65. Дзеясловам называецца такое слова, што азначае стан (ляжаць, сядзе́ць, спаць) або дзе́яньне[10] (браць, рубаць).

Дзеяслоў зьмяняецца ў часе, ліку і асобе.

§ 66. Часоў — тры: цяпе́рашні, прошлы і будучы.

Напр.: я пішу (цяпе́р. час)
я пісаў (прошлы час)
я буду пісаць будучы час
я напішу

Лікі — два: адзіночны і множны.

Напр.: я пішу, ты пішаш, ён, яна, яно піша (лік адз.); мы пішам, вы пішаце, яны пішуць (лік мн.).

Асобы — тры: пе́ршая, другая і трэцяя.

Напр.: я пішу, мы пішам (1-я асоба); ты пішаш, вы пішаце (2-я асоба); ён, яна, яно піша, яны пішуць (3-я асоба).

§ 67. Зьме́на дзеяслова ў часох, ліках і асобах называецца спражэньнем.

Пры спражэньні дзеяслоў зьмяняецца на тры лады: абве́стны, загадны і ўмоўны.

Абве́стны лад „абвяшчае“ што было, што ёсьць і што будзе: хадзіў, хаджу, буду хадзіць і г. д.

Загадны лад выражае „загад“ або просьбу, покліч, прасьцярогу ці што падобнае: нясі, зьмілуйся, баране́це, не паваліся і г. д.

Умоўны лад паказавае, што дзе́яньне зале́жыць ад не́йкае ўмовы: я зробіў-бы, пайшоў-бы і г. д. (каб хаце́ў, каб мог).

§ 68. Дзеясловы бываюць двух трываньняў: закончанага і незакончанага. Закончанае адказвае на пытаньне што зробіць? (прыйсьці, прынясьці, прачытаць, напісаць і г. д.); незакончанае — на пытаньне што робіць? (ісьці, чытаць, пісаць і г. д.).

§ 69. Некаторыя дзеясловы могучь ме́ць розныя станы: б’ю, біты, б’юся; роблю, роблены, роблюся; мыю, мыты, мыюся і г. д. Усе́ гэтыя дзеясловы маюць тры станы: дзе́йны (або актыўны), зале́жны (або пасыўны) і сярэдні.

Дзе́йны стан паказавае, што не́йкая асоба або рэч сама не́шта „дзе́іць“ і яе́ дзе́яньне пераходзіць на другую рэч: куля разьбіла вакно, майстры будуюць дом і г. д. (разьбіла, будуюць — дзе́йны стан). Пасьля дзе́йнага стану можна паставіць пытаньне каго? што? (вакно, дом).

Калі-ж скажам: вакно разьбіта куляю, дом будуецца майстрамі, то будзем ме́ць зале́жны стан. Пры ім стаіць пытаньне кім? чым? (куляю, майстрамі).

Сярэдні стан складаецца з дзе́йнага і займя — ся і азначае або зваротнае дзе́яньне (мыюся, чашуся — мыю сябе, чашу сябе́) або супольнае (цалуюся, сустракаюся — з кім? з чым?).

Ад іншых дзеясловаў не́льга тварыць розных станоў: баяцца, сьмяяцца, ісьці, спаць і шмат падобных[11].

§ 70. Такія формы, як лётаць, сядзе́ць, ламаць, паваліцца, задумацца, магчы, сячы і інш. (на пытаньне што рабіць? называюцца неазначальнымі формамі[12]). Яны не азначаюць ні часу, ні ліку, ні асобы, толькі паказаваюць названьне дзе́яньня ці стану.

Увага. Побач з формамі на — ць ужываюцца формы на ці: лётаці, ламаці, хадзіці, задумаціся, валіціся і г. д.

§ 71. Цяпе́рашні час для кожнае асобы абодвух лікаў мае асобныя канчаткі, напр.: няс-у, няс-е́ш, няс-е́(ць), няс-ём, няс-іцё, няс-уць; стаю, ста-іш, ста-іць, ста-ём, ста-іцё, ста-яць.

Дзеясловы, што маюць у канчатку 2 ас. адз. ліку — е́ш, а ў 3 ас. мн. л. — уць (юць), нале́жаць да пѐршага спражэньня, напр.: няс-е́ш, таўч-эш, няс-уць, таўк-уць; будз-еш, каж-аш, буд-уць, каж-уць (не пад націскам у мягкім складзе е, у цьвёрдым а).

Тыя дзеясловы, што маюць у 2 ас. адз. л. — іш, — ыш, а ў 3 ас. мн. л. — аць, — яць, нале́жаць да другога спражэньня.

§ 72. Пѐршае спражэньне.

1). Асабовыя канчаткі пад націскам.

Лік адзіночны.

1 ас.няс-у пяк-у
2 ас.няс-е́ш пяч-эш
3 ас.няс-е́(ць) пяч-э(ць)

Лік множны.

1 ас.няс-ём пяч-ом
2 ас.няс-іцё пяч-ыцё
3 ас.няс-уць пяк-уць
2). Асабовыя канчаткі не пад націскам.

Лік адзіночны.

1 ас.дума-ю каж-у
2 ас.дума-еш каж-аш
3 ас.дума-е(ць) каж-а(ць)

Лік множны.

1 ас.дума-ем каж-ам
2 ас.дума-еце каж-аце
3 ас.дума-юць каж-уць

§ 73. Другое спражэньне.

1) Асабовыя канчаткі пад націскам.

Лік адзіночны.

1 ас.сядж-у крыч-у
2 ас.сядз-іш крыч-ыш
3 ас.сядз-іць крыч-ыць

Лік множны.

1 ас.сядз-ім крыч-ым[13]
2 ас.сядз-іцё крыч-ыцё
3 ас.сядз-яць крыч-аць
2) Асабовыя канчаткі не пад націскам.

Лік адзіночны.

1 ас.пал-ю гавар-у
2 ас.пал-іш гавор-ыш
3 ас.пал-іць гавор-ыць

Лік множны.

1 ас.пал-ім гавор-ым
2 ас.пал-іце гавор-ыце
3 ас.пал-яць гавор-аць
Увага. Здараюцца і такія формы, як гоне, гавора, падобна да будзе, скажа і г. д.

§ 74. Прошлы час.

Лік адзіночны.

1 ас. я нёс, нясла, нясло
2 ас. ты
3 ас. ён вёў, вяла, вяло і г. д.
яна
яно
Увага. Часамі здараецца час запрошлы: я быў прынёсшы, зробіўшы, пайшоўшы і г. д. (пе́рш, чымся што дру­гое здарылася).

§ 75. Будучы час.

Мае дзьве́ формы: простую і складаную:[14] я зроблю, я буду робіць.

Простая форма спрагаецца так сама, як цяпе́рашні час. Напр.: я зроблю, ты зробіш, ён зробіць; мы зробім, вы зробіце, яны зробяць.

Складаная форма зложана з будучым часам ад „быць“ і неазначальнай формай таго слова, што спрагаецца:

Лік адзіночны.

Лік множны.

я буду робіць мы будзем робіць
ты будзеш вы будзеце
ён будзе яны будуць
Увага. Здараецца час прадбудучы: я буду пайшоўшы, буду ўстаўшы і г. д. (пе́рш чымся што другое зробіцца).

§ 76. Загадны лад.

І Лік адзіночны.

1 ас.
2 ас. няс-і бяр-ы
3 ас. хай (няхай) няс-е́(ць), бяр-э(ць)

Лік множны.

1 ас. няс-е́ма, бяр-эма[15]
2 ас. няс-е́це бяр-эце
3 ас. хай (няхай) няс-уць, бяр-уць
ІV Лік адзіночны.

ІІ Лік адзіночны.

Лік множны.

1 ас. бра́зьнема
2 ас. бразьні бра́зьнеце
3 ас. хай бразьне хай бразнуць

ІІІ Лік адзіночны.

Лік множны.

1 ас. чуймалійма
2 ас. чуйлі чуйцелійце
3 ас. хай чуехай ліе́ хай чуюцьхай ліюць

Лік множны.

1 ас. кіньмае́жма
2 ас. кінье́ж кіньцее́жце
3 ас. хай кінехай е́сьць хай кінуцьхай ядуць

Другая асоба адзіночнага ліку мае канчаткі:

I. і, ы пад націскам — нясі, хвалі, калі, мані, мялі, сушы, бяры, памажы, валачы і інш.

II. і не пад націскам — вымі, бразьні, пісьні і інш.

III. й пасьля галоснага — дай, гуляй, ме́й, чуй, стой, крый, мый, шый і інш. (формы лі, ві, бі, пі заме́ста лій, вій, бій, пій).

IV. Зычны мягкі і ацьвярдзе́ўшы — кінь, сядзь, ле́зь, е́ж, рэж, кале́ч, скоч, роб, прамоў, саромся і інш.

Калі да гэтых формаў даставім канчатак — ма (або м), то дастанем 1-ю асобу мн. ліку; калі даставім — це, то дастанем 2-ую асобу мн. ліку. Пры гэтым у дзеясловах, як нясі, бяры (бач I), бразьні (бач II) трэба зьмяніць і на е, ы на э: нясі, нясе́ма, нясѐце; бяры, бярэма, бярэце; бразьні, бразьнем (ма), бразьнеце і г. д.

Трэцяя асоба складаецца з хай або няхай і трэцяе асобы цяпѐр. часу: хай ён кажа, хай яны кажуць.

§ 77. Умоўны лад дастанем, прыставіўшы частку бы або б да прошлага часу: я пашоў-бы, зробіў-бы, прынёс-бы і г. д.

§ 78. Некаторыя дзеясловы зрастаюцца з зваротным займе́ньнем — ся: мыцца (мыць - ся), вучыцца (вучыць - ся) і інш. Пры спражэньні займя дадае́цца да слова: мыюся, мыешся і г. д. Толькі ў 3 асобе канчатак ць-ся зьліваецца ў цца[16]: ён мыецца, яны мыюцца.

§ 79. Ад дзеяслова можна вывесьці другія часьціны мовы: дзеяслоўнае імя (стварыць — стварэньне), дзеяслоўную прыме́ту (чытаць — чытаючы (й), чытаючая, чытаючае; чытаўшы (й), чытаўшая, чытаўшае; чытаны, чытаная, чытанае) і дзеяслоўнае прыслоўе (сяджу чытаючы, прыду прачытаўшы).

Дзеяслоўнае імя скланяецца так сама, як і кожнае дру­гое імя: стварэньня, стварэньню і г. д.

Дзеяслоўная прыме́та мае рады і скланяецца як прыме́та: чытаючы, чытаючая, чытаючае, чытаючага, чытаючаму і г. д. Але побач з гэтым яна мае часы, як дзеяслоў: цяпе́­рашні (чытаючы, ая, ае) і прошлы (чытаўшы, ая, ае; чытаны, ая, ае).

Увага. Формы на — учы, — ючы — ушы больш старасьве́цкія і кніжныя. У жывой мове ня скажуць, напр., „ад чытаючага чалаве́ка можна шмат вымагаць“, але „ад чалаве́ка, што чытае, можна шмат вымагаць“. У жывой мове скланяюцца толькі формы дзеяслоўнае прымѐты на — ены і — ты: зроблены, зробленага, зробленаму і г. д.; біты, бітага, бітаму і г. д.; бітая, бітае, бітай і г. д.

Дзеяслоўнае прыслоўе мае два часы — цяпе́рашні (чытаю­чы, лётаючы, пішучы, ходзячы, робячы) і прошлы (чытаўшы, лётаўшы, пісаўшы, хадзіўшы, робіўшы). Дзеяслоўнае пры­слоўе не скланяецца і не спрагаецца[17].

§ 80. Дзеясловы есьці, даць, быць маюць асобнае спражэньне.

Лік адзіночны.

Лік множны.

1 ас. е́м дам ямо[18] дамо
2 ас. ясі дасі ясьцё дасьцё
3 ас. е́сьць дасьць ядуць дадуць

„Ем“ — гэта цяпе́рашні час, „дам“ — будучы час.

„Быць“ мае у цяпе́р. часе толькі форму 3-е асобы адзін. ліку: ёсьць (або кароткае — ё). Будучы час: буду, будзеш, будзе і г. д.

Загадны лад: е́ж, дай, будзь; хай е́сьць, хай дасьць, хай будзе; е́жма, дайма, будзьма; е́жце, дайце, будзьце; хай ядуць, дадуць, будуць.

Другія формы складаюцца звычайна.

§ 81. Задачка 1. Праспрагай у цяпе́рашнім часе і аддзялі рыскаю асабовыя канчаткі дзеясловаў:

Жну, цягну, бяруся, тачу, лаўлю, гарую, цягаю, сушуся, валакуся, таўку, мушу, люблю, сяджу, бягу, магу, даю (даіць), даю (даваць), гнаю, гаю, строюся, крою, паю, пяю, мыюся, крыю, выю, шыю, лію, вію, б’ю, п’ю, гавару, варуся.

2. Праспрагай у будучым часе:

Пісаць, караць, гудзе́ць, гутарыць, зваць; перамяніць гэтыя дзеясловы так, каб можна было ад іх стварыць будучы просты (напісаць — налішу і г. д.).

3. Праспрагай у прошлым часе:

Нясьці, вязьці, плясьці, ісьці, сячы, таўчы, пячыся, кусацца, мѐць.

4. Напішы гэтыя дзеясловы ў умоуным ладзе.

5. Напішы ў загадным ладзе:

Хваліцца, калоць, сушыцца, браць, памагаць, валачы, даць, мѐць, біцца, піць, кінуць, кале́чыць, прамовіць, сароміцца.



Прыслоўе.

§ 82. Прыслоўе ёсьць нязьме́нная часьціна мовы, што азначае розныя акалічнасьці: ме́йсца, часу, прычыны, спосабу дзе́яньня.

Паводлуг гэтага прыслоўі дзе́ляцца на прыслоўі:

ме́йсца (на пытаньне — гдзе́?): там, туды, адтуль, адкуль, гэтта, гэнам, вун, блізка і інш.
часу (на пытаньне — калі?): цяпе́рака, сёньня, ле́тась, пазаўчора і інш.
прычыны (на пытаньне — чаму?): таму, чаму і інш.
спосабу дзе́яньня (на пытаньне — як?): добра, хутка, глыбака, вельмі, дужа і інш.

§ 83. Большасьць прыслоўяў — гэта акасьцяне́ўшыя формы зьме́нных часьце́й мовы: імя, прыме́ты, займя, чысла, дзеяслова.

Вось некаторыя прыслоўі ад розных склонаў:

1) добра, борзда, сьцюдзена і г. д., вось, як, так, колькі, толькі, не́льга, ле́тась, зараз, упе́рад, назад, уздоўж, удоўж, удаўжкі, ушыркі, увышкі, уве́лькі, насустрэчу, наўзавады, нацямкі, нацянькі і інш. — усё гэта формы назоўнага і вінав. склону.

2) сёлета, сёньня, (сяго-дня), учора, заўтра, зраньня, змалку, здалёку, дагары, звонку і інш. — формы родн. склону.

3) памале́ньку, пабеларуску і інш. — формы дав. склону.

4) разам, часам, сілком, кумілем, пехатой і інш. — фор­мы твор. склону.

5) балазе́, годзе, запраўды, наадзіноцы, потым, уле́тку, узімку, папацёмку, паасобку, напотым, уваччу, вонках і інш. — формы ме́снага склону.

Прыслоўі ад дзеясловаў: няма, нямаш (ня мае, ня маеш), загадзя, наўмысьля, адумысьля, спакваля (пачакаўшы), мусіць, відаць, можа, дзякуй, маўляў і інш.

Шмат прыслоўяў мае свае́ асобныя прыслоўныя канчаткі (ды, -дэю, -ма, -мі, -ль, -лі, -ка, -ку, -кі, -оў, -чы, -ча і інш.): куды, туды, усюды, тады, заўсёды; кудэю, тудэю, сюдэю; кудэма, сюдэма; бягма, ляжма, дарма, тойма; вельмі; адкуль, пакуль, дасюль, скулъ; калі, ніколі: тутака, тамака, тутачка, тамачка, цяе́рака, ёсьцека, нямашака, толькі, колькі, гэталькі, далоўкі; дамоўкі; далоў, дамоў; надоячы; апрача, абе́руч, насустрэч, не́калісь, дзе́сь, калісь, не́калісьці, дзе́сьці, калісьці; паадноўчы, двойчы, тройчы і шмат інш.

§ 84. Некаторыя прыслоўі маюць ступе́ні прыраўнаваньня і зьмяняюцца так, як прыме́ты, ад якіх яны выводзяцца: зялёна, зеляне́й, найзеляне́й.

Вось прыслоўі, што маюць няправільныя ступе́ні прыраўнаваньня:

добра — ле́пш, ляпе́й; найле́пш, найляпѐй;

блага — горш, гарэй; найгорш, найгарэй;

многа, шмат — больш, бале́й; найбольш, найбале́й;

мала — ме́нш, ме́ней; найме́нш, найме́ней.

§ 85. Задачка. Перапішы і падзялі вышэй пералічаныя прыслоўі (§ 83) на ме́сныя, часоўныя і г. д.


Прыймя.

§ 86. Прыймя азначае зале́жнасьць паміж рэчамі або кірунак дзе́яньня: кніжка ляжыць на стале́, вучань падыйшоў да дошкі і г. д.

Прыймя ня ўжываецца само па сабе́, а найчасьце́й пры імі (дзеля чаго і называема прыймя): на стале́, пры стале́, пад сталом, з-за стала і г. д.

Але прыймя можа стаяць і пры іншых часьцінах мовы.

Прыймя стаіць найчасьце́й пры адным склоне, радзе́й пры двух або трох, напр.:

пры родн. — без, для, дзеля, да, з-за, з-пад, каля, апрача, у і інш. (без работы, для сусе́да, дзеля сьвята, да хаты, з-за вугла, з-пад хаты, каля лугу, апрача таго).

пры дав. — к: к хаце, к ле́су (але часьце́й кажацца да хаты, да ле́су).

пры він. — пра, праз, цераз, скрозь, заме́ста, наўпроці і інш. (кажу пра тое, згінуў праз сваю нядбаласьць, ішоў цераз поле, скрозь хмары цёмныя).

пры твор. — над: над зямлёй.

пры ме́с. — пры, па (пры дарозе, па лясох, па дарогах і г. д.).

пры він. і тв. — за, пад, перад, прад і інш. (за яго, за ім, пад стол, пад сталом, перад дом, прад дом, перад домам, прад домам).

пры він. і ме́с. — у, на, аб і інш. (у ле́с, у ле́се, на стол, на стале́, кінуць аб стол, гаварыць аб стале́).

пры род., він. і ме́с.: — з (вярнуўся з работы, сабака ўве́лькі з ваўка, з сахою).

§ 87. Шмат у якіх словах прыймя так це́сна зраслося з асновай, што слова без яго зьмяняе або зусім траціць сваё значэньне: падарожны, пераход, прывычка (але — ход, — дарожны значыць не́шта другое, а вычка нічога не значыць).

Некаторыя прыйме́ньні зусім ня ўжываюцца асобна: уз-, раз-, вы-, пера-, су-, пра-, па-, (уздых, усход, разбор, расход, выгнаць, выйсьці, пераѐхаць, сусе́д, прадзед, пасынак).

З дзеясловам прыймя заўсёды злучаецца ў вадно непадзе́льнае слова: дагнаць, прамяніць, перакінуць, падыйсьці, прыдумаць, засумаваць, падгадаваць, наляце́ць, абхапіць, згаварыцца, сьцягнуць, узыйсьці, успомніць, разагнаць, раздаць, расказаць, выдумаць, пераняць, сустрэць і г. д.

Так сама з прыслоўем: запраўды, пазале́тась, зараз, напаве́р, уздоўж, спадысподу, даволі, паасобку, потым і г. д.

§ 88. Задачка. 1) Напішы прыклады на тыя прыйме́ньні, што ня ўжываюцца асобна (уз-, раз- і г. д.).

2) Напішы такія іме́ньні, што зложаны з прыйме́ньнямі: за, да, уз, раз, без, з, прад, су, пра, на, ад, вы, пад, аб (засаўка, успамін і г. д.).



Злуч.

§ 89. Злуч злучае розныя словы ў думцы або розныя думкі: былі у іх сын і дачка; ня ме́й сто валоў, а ме́й сто другоў.

Вось найчасьце́й ужываныя злучы: і, а, але, жа, абы, або, альбо, аж, ажно, ані, адно, няхай, хай, бо, да, ды, дык, аднолька-ж, навет, хіба, ці, няўжо, чымся, прынамся, хоць, хаця, такі (ткі), калі, каб, чаго, чаму, таму, нашто, зашто, затое, затым, быццам, не, ні і шмат іншых.

Як можна бачыць у значэньні злучоў часта ўжываецца займя — што, чаго, чаму, такі і інш., часамі з прыйме́нь­нямі — зашто, затое, нашто, натое і інш.

Некаторыя злучы выводзяцца з дзеясловаў: бадай (багдай — бог дай), быццам (ад „быць“), хай, няхай, хоць, хаця і інш.

У значэньні злуча могуць ужывацца так сама прыслоўі: калі, аднолька, прынамся і інш.

Задачка. Падчыркнуць злучы:

Пуста ў лузе, толькі стагі парыжэўшыя стаяць, ды шпакі каля дарогі цэлы дзе́нь адно крычаць. Бачыш, быццам чалаве́к, ве́кам малады. Жніво ярнае — гэта ўжо восень і, як той кажа, работак восем. А як надойдзе ўжо Пакрова, то не нае́сца у полі карова, бо ўжо золкі ве́трык паве́е, трава пажоўкне і пачарне́е. Часам, як у полі з коньмі начуеш, пяючы «восень» дзяўчат пачуеш і, сказаць праўду, дык, мой ты браце, ад гэнай пе́сьні за сэрца хваце, бо яе́ тая працяжная нота, хоць сьлёзы гоніць, слухаць ахвота.



Кліч.

§ 90. Кліч выражае ўчуцьцё або паказвае розныя зыкі, да якіх чалаве́к сваім голасам хоча прыпадобніцца, напр.: учуцьцё болю, радасьці, зьдзіўле́ньня: ай, аей! ого-го! ага! ах! ох! ух! а-ха-ха і г. д.; шшш! гаў-гаў-гаў! курняў! іга-га-га! ау-ау-ау! і інш.

Каб паказаць, што не́шта канчаецца ў адзін мамэнт, ужываюцца асобныя формы клічу ад дзеяслова: хап, брык, бэнц, бох, бабух, хлюпсьць, грук, стук, бахе́ць, хапе́ць, мяльке́ць, піхе́ць, грымоць і інш.



  1. але заўсёды: два сталы, два браты і г. д., а ня два брата̀, два стала̀ (водлуг старога парнага ліку).
  2. ад слова прадме́т (рэч.: усе́ тыя іме́ньні, што можам бачыць, лічыць, называюцца прадме́тнымі.
  3. Можна ўжываць і форму плячмі, плячыма̀, на плячох.
  4. Побач з формамі цяля, зярня, ваўчаня, княжа можна ўжываць формы на о (ё) і нё: цялё, парасё, зарнё, ваўчанё, княжо і іншыя.
  5. Множны лік ад кола: калёсы зьмяніў сваё значэньне і значыць павозка.
  6. Гэткія формы, як галавэ, зарэ, зямле́, ужываюцца дужа рэдка.
  7. Трэба разуме́ць канчатак назоўнага склону.
  8. здараюцца часта і гэткія формы, як косьцю, рэччу і г. д.
  9. Ужываюцца таксама формы: адзінанцаць, двананцаць, трынанцаць, чатырнанцаць і г. д., а таксама адзінанцаты, двананцаты, трынанцаты і г. д.
  10. Дзеля гэтага і называецца дзеясловам.
  11. аб іх можна было-б сказаць, што яны ніякага стану.
  12. інакш неазначальным ладам.
  13. або: сядзём, баёмся, крычо́м, маўчом і г. д.
  14. дзеясловы закончанага трываньня маюць будучы просты: пайду, зроблю; незакончанага — будучы складаны: буду хадзіць, буду робіць.
  15. могуць ужывацца і формы: нясе́м, бяр-эм і г. д.
  16. Калі перад — ца стаіць зычны, то пішацца адно ц: здасца, ад’е́сца і г. д.
  17. З чаго і падобна да прыслоўя.
  18. Побач з формамі ямо, дамо, ясьцё, дасьцё, маем — ядзём, дадзём, ядзіцё, дадзіцё.