Перайсці да зместу

Беларускае Слова (1926)/1927/11/Лялька

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Лялька
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Сыракомля
1927 год
Арыгінальная назва: Lalka. Gawęda dziecinna (1851)
Пераклад: Баляслаў Друцкі-Падбярэскі
Крыніца: Часопіс «Беларускае слова», № 11 (40). 8 красавіка 1927 г., б. 4
Іншыя публікацыі гэтага твора: Лялька (Сыракомля/Друцкі-Падбярэскі).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЛЯЛЬКА.

(З СЫРАКОМЛІ).

Ня плач, мая лялька, пакінь сваё гора!
Ціха сядзі, не матай галавой.
Паслухай аб чым гаварылі учора
Татка і мамка са мной.
Мне новую сукню шыюць з бракату,
А я павінна наўчыцца
Малітвы францускія, бо мы бліскім сьвятам
Паедзем у цэркву маліцца.
Вось нашы сяляне будуць дзівіцца
На тыя малітвы, круціць галавой!
А мне дык па-польску ня гожа маліцца,
Быццам мужычцы якой.
Па ціху-ж па польску прасіць буду Бога,
Каб быці мне пекнай, расьці найхутчэй,
Каб татцы Ен даўбы так многа, так многа
І белых і жоўтых грашэй.
А татка мой дужа любіць манэты,
І служыць імншы ён, ахвяры дае.
— „Бог шчодра заплоціць“ — кажа — „за гэта
І з коптарам зьверне ўсё мне!“
Вось ён і моліць аб грошах ўсё Бога,
Кашэль папаўняе ўсё свой,
І хутка ўжо грошаў ў нас будзе так многа,
Што мы не зрахуем з табой!
Ах, лялька! зусім, ну, зусім ты дурная!
Ты думаеш Бог прыдзе сам?
Або анёлы зьлятуць да нас з раю
І грошай адвалюць тых нам?
Не! зьявіцца жыд у брудным жупане,
І будзе нам грошы насіць.
За грошы мы купім сялян, а сяляне,
Нам будуць гараць і касіць.
Бо ж мы, каб ты знала — паны, я вось панна,
Сяляне-ж сярмяжны, просты народ.
Сам Бог так наладзіў, каб яны няўстанна
Служылі на панскі ўвесь род.
Фэ! як яны брудны, цёмны і пьяны!
Сярмягі дзіравы, ходзяць ў лапцёх…
А хто вінаваты? Ня слухаюць пана —
Вось і карае іх Бог!
Тата мой любіць ахвоту і коні.
Мамка сабакі кахае.
Халопаў любіць — сам Бог наш бароне,
Іх кожны б‘е толькі і лае!…
Вось ўчора: мой татка спаў ў кабінэце,
Яны-жа — Ці-ж можна іх распушчаць? —
Прыйшлі, нарабілі сьлядоў на паркеце:
— „З голаду дохнем!“ — крычаць…
За гэта розгамі былі ўжо біты…
Сапраўды, як буду сама панаваць,
Дык пакуль ня будуць сяляне ўсе сыты
Спакойна ня лягу я спаць!
Дый сон той ці прыдзе, калі вось згрудзіцца
Галодны народ пры вакне?
Шчэ нейкі страшэнны жабрак можа сьніцца,
Дый схопе у торбу мяне?
А горай баюся каб Божанька з неба
Ня бачыў, што робім мы тут бяднякам.
Папросім жа ў Бога — здароўя і хлеба —
І татцы і матцы і мужыкам!

Б. Друцкі.