Перайсці да зместу

Безназоўнае (1925)/Безназоўнае/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
З Новым Годам 1. Спачатку яно шалясьцела…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
2. Масты старыя спалены…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БЕЗНАЗОЎНАЕ

1

Спачатку яно шалясьцела,
Вельмі нясьмела,
А потым лізнула ваконца
Ціха, як сонца.

Назаўтра ўзьняло галасочак,
Нібы званочак,
Ды ў час празьвінела так далей
Збуджанай хваляй.

На трэці дзень чуцен быў гоман,
Хоць і надломан,
Але ўжо больш вольны, дасьціпны,
К сэрцу прыліпны.

А далей яно зашумела
Надта ўжо сьмела,
Аж водгульле ў сьветы пабегла
Здольна, разьлегла.

Па пушчах пайшло бураломам —
Дома, за домам.
Бунтарскае грымнула слова
Аж ад аковаў.
Скаваная сіла паўстала
Бурай, навалай…
Надзелі чырвоныя кветкі
Нашы палеткі.

Во, як пачалося ў нас ціха
Тое ўсё ліха,
Што на‘т беларускія межы
Ўсталі з залежы.