Барвенак (1924)/Чары каханьня/У марозную ноч

З пляцоўкі Вікікрыніцы
У зорную ноч У марозную ноч
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
⁂ (Ніхто мяне…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: У марозную ноч.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У МАРОЗНУЮ НОЧ.

Ў небе зьяюць сьвечкі-зоры,
Ціха туляцца да сіні,
Што раскінулась, як мора,
І, здаецца, быццам стыне…

А мароз трашчыць сіберны,
Пухам крые, пухам сьцеле
Ўвесь абшар зямлі нязьмерны,
Нібы мяккую пасьцелю.

Крышталяцца срэбрам дрэвы,
Як прыгожыя ліхтарні;
Вецер зімнія напевы
Напявае ў вокны марна.

На вакнах узор-малюнак —
Не прабіць брані насланай,
Не падслухаць пацалунак
Ў хаце парачкі ўкаханай…