Перайсці да зместу

Барвенак (1924)/Чары каханьня/Так хочацца верыць

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Бяссонная ноч Так хочацца верыць
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Шлях каханьня
Іншыя публікацыі гэтага твора: Так хочацца верыць…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ТАК ХОЧАЦЦА ВЕРЫЦЬ…

Так хочаша верыць у шчасьце,
Аддацца яму ўсёй душой,
Адкінуць бяду і напасьці,
Растацца з самоты цішой…

Эх, вольныя грудзі, глыбока
Ўздыхнеце пад чары вясны,
Бо погляд красы чарнавокай
Навеяў аб шчасьці мне сны…

У цені зялёнага саду
Да сэрца яе прыгарну,
Бяз думкі, абману і здрады
Ёй шчыра аб шчасьці шапну…