Перайсці да зместу

Барвенак (1924)/Чары каханьня/Салавей заліўся…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Мары ⁂ (Салавей заліўся…)
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Бяссонная ноч
Іншыя публікацыі гэтага твора: Салавей заліўся ўдала…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

Салавей заліўся ўдала
Песьняй звонкаю сваёй,
Ціха, ціха ўсюды стала —
Ўсё заслухалася ёй.
Дрэмлюць сонныя асіны
Над бліскучаю ракой,
Хвалі коцяцца нізінай
Бесканечнай чарадой…
Месяц выглянуў з-за хмараў,
Паглядзеў, як вартаўнік,
Разаслаў усюды чары —
Зноў схаваўся, недзе зьнік…
Ноч на сходзе, дол ў тумане;
Закацілася зара;
Хоць і цяжка раставаньне,
А растацца ўжо пара.
Песьню заўтра зноў пачуем;
Наша радасьць — салавей —
Кожны раз нас ён чаруе
І заве любіць мацней…