Перайсці да зместу

Барвенак (1924)/Чары каханьня/Мары каханьня

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сьвякроў Мары каханьня
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Пакахаў я
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мары каханьня.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МАРЫ КАХАНЬНЯ.

Цёмная ночка лажыцца,
Цёмная, цёмная ноч…
Будзе мне мілы мой сьніцца,
Мо‘ не самкну нават воч…

Будзе у сьне ён мяне цалаваці,
Будзе шаптаць: не засьні!
Твар мой ад сораму будзе палаці,
Будзе палаць, як ў агні…

Ціха прыгорне з гарачаю ласкай
Ён да трывожных грудзей,
Песьняй чароўнай і казкай
Многа навее надзей…

Мне без яго неспакойная ночка —
Спаць-супачыць не дае:
Вось мігаціцца у вочках,
Вось ён, здаецца, пяе…