Перайсці да зместу

Барвенак (1924)/Хараство прыроды/Я вокны насьцеж адчыню

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Досьвітак Я вокны насьцеж адчыню
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
У лесе
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я вокны насьцеж адчыню…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Я ВОКНЫ НАСЬЦЕЖ АДЧЫНЮ…

Я вокны насьцеж адчыню,
Зірну на сад паўнюткі белі,
І гэтых кветак пах ўдыхну,
Што так прыгожа заквятнелі…

Ў прыродзе колькі хараства!
І дзе ні глянь — ўсё поўняць чары:
Дол ўслала сьвежая трава,
Дыван красы — усе абшары…

І вокам далі не абняць…
Стаяў, здаецца-б, ды дзівіўся
Ды слухаў песьні, што зьвіняць…
А марай сьветлай к небу ўзьвіўся-б,

Скуль зьяе ласкай сонца блік,
А ноч пярэсьцяць сьвечкі-зоры,
Ды месяц — слаўны маладзік —
На сіні тчэ сярпа узоры…

1923 г.