Перайсці да зместу

Барвенак (1924)/Хараство прыроды/Першы сьнег

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Замарозкі Першы сьнег
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Лес зімой
Іншыя публікацыі гэтага твора: Першы сьнег (Гурло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕРШЫ СЬНЕГ.

Толькі неба перастала
Плакаць, ліць сьлязінкі —
Закружылісь, заляталі
Першыя сьняжынкі;

Крыюць дрэвы, крыюць стрэхі,
На зямлю садзяцца,
Разгуляюцца пацехай,
Срэбрам мігацяцца…

І заслаўся дол ўвесь голы
Тоўстым слоем-плахай;
Вецер з жальбай невясёлай
Ўзносіць гурбы ўзмахам…

Душу болем і жальбою
Цісьне ён бясконца…»
Хоць і цяжка — ўсё-ж вясною
Зноў зазьяе сонца…

1922 г.