Перайсці да зместу

Барвенак (1924)/Хараство прыроды/Перад жнівом

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Касьба Перад жнівом
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Вечар
Іншыя публікацыі гэтага твора: Перад жнівом.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕРАД ЖНІВОМ.

Сьпелым звонам зазьвінелі каласы,
Стан саломінкі згінаецца трашчыць;
Цьвет валошкі дзе-ня-дзе яшчэ блішчыць…
Ва ўсім гэтым многа) многа ёсьць красы…

Як-бы мора, шыр далёкая-лягла,
І бунтуе, і хвалюе, і пяе;
Нейкай радасьцю, і шчасьцем аддае,
Ўвесь прастор магутнай ласкай абняла…

І шумяць, шумяць і звоняць каласы
І чакаюць, калі прыдзе жнея жаць,
Калі будзе песьні жніўныя сьпяваць,
А ёй ўторыць будуць хорам галасы…

1922 г.