Перайсці да зместу

Барвенак (1924)/Хараство прыроды/Касьба

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Раніцай Касьба
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Перад жнівом
Іншыя публікацыі гэтага твора: Касьба (Гурло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КАСЬБА.

Блішчаць на сонцы стальлю косы,
З травы зганяюць срэбра росаў,
У грады, у стройныя палосы
Кладуцца сьвежыя пракосы.

Дзесь песьня льецца з яснай далі,
Мянтушкі звонка зазычалі,
І копы зданьнямі пасталі…
Там дзе кусты з травой шапталі,

Цяпер засталася іржышча,
І сьпёка сонца, як агнішча,
Усюды сее пажарышчы;
Ды болей вольна вецер сьвішча…

1922 г.