Перайсці да зместу

Барвенак (1924)/Хараство прыроды/Над рэчкай (Шэпчуцца ціха асока з чаротам…)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Надыход лета Над рэчкай
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Раніцай
Іншыя публікацыі гэтага твора: Над рэчкай (Шэпчуцца ціха асока з чаротам…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НАД РЭЧКАЙ.

Шэпчуцца ціха асока з чаротам
Над гладзьдзю люстранай вады
І цешацца ласкай пад сонца сьпякотай,
Пазбыўшыся гора, нуды…

А рэчка нясецца, калышуцца хвалі
І срэбнаю пенай ўдалі мігацяць,
Хаваюцца дзесь-та ў прасторныя далі,
На зьмену тым хвалям другія ляцяць.

І гэтак бясконца ідуць чарадою,
Пастроіўшысь стройна ў рады,
Срабрыстыя бляскам, крыштальны красою…
Куды-ж яны рвушца, куды?..

1922 г.