Барвенак (1924)/Хараство прыроды/Надыход лета

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Пасьля буры Надыход лета
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Над рэчкай
Іншыя публікацыі гэтага твора: Надыход лета.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НАДЫХОД ЛЕТА.

Звоны авадзёна у паветры носяцца
Над цьвітучай гунькай буйнай ярыны,
І трава касіцца ў касавіцы просіцца,
Дзесь над канюшынай чутны — кос званы;

І адтуль паволі над лугамі, полямі
Мёдам пах разносіцца, пах салодкіх сот,
Жыта пасьпявае, хваліцца куколямі,
А над рэчкай галкі выпусьціў, чарот…

Ўсё скрозь лятуценіцца, неба сінь праменіцца,
Шле свае вітаньні мору каласоў
І ўсяму, што стрэнецца, што цьвіце, зяленіцца…
Цені распаўзьліся ад густых лясоў;

Ганарыцца возера, серабрыцца люстраю,
А над ім палошчуцца качкі, качуры;
Ластаўкі — мух ласаўкі — над ім ўюцца шустрыя,
Ды прастор турбуюць грайкі-дудары…

1923 г.