Перайсці да зместу

Барвенак (1924)/Хараство прыроды/Гоніць вецер

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Васеньні настрой Гоніць вецер
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Адвячоркам
Іншыя публікацыі гэтага твора: Гоніць вецер…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ГОНІЦЬ ВЕЦЕР…

Гоніць вецер хмараў кучы;
З жальбай нейкаю плакучай
Ён шуміць.
Ўсё стаіла боль балючу
Перад сілаю магучай
І маўчыць…
Б‘юць паклоны лес і пушчы,
Перастаў ўвесь стан пявучы
Гаманіць.
Што за сіла — усё мучыць…
Дзе-ж той сонца твар пякучы
Можа быць?

1922 г.